eng  |  de  |  fr  |  ru  |  ua






Пошук:

Навігацыя

Уваход на сайт

Апытанне

Рэклама
download blade runner mp4
ipod slumdog millionaire download

Рассылка

Падпішыся на рассылку


Рэкамендуем

Кампутарны перакладнік


Архіў навін

Музей пачвараў у Гродне

Мала хто ведае, але аналог кунсткамеры існуе і ў Беларусі, у горадзе Гродна. Тут у 2000 годзе пры кафедры анатоміі чалавека Гарадзенскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта адкрыўся музей тэраталогіі (тэраталогія - навука пра пачварнасці).

Будынак кафедры знаходзіцца ў цэнтры горада і з'яўляецца адной з найстарэйшых пабудоў у Гродне: ёй на сто гадоў больш, чым знакамітаму фарнаму касцёлу 1705 года. Апошняя рэстаўрацыя будынка была ў 1886 годзе. Кандыдаты навук і прафесары працуюць у пакоі, у якім у свой час была галерэя караля Аўгуста II.

Гарадзенскі музей мае два залы. У першым - аддзел звычайнай анатоміі - утрымліваюцца экспанаты органаў чалавека. Тут можна параўнаць печань здаровага чалавека з печанню чалавека, які пакутуе на атлусценне, лёгкія здаровага чалавека і курца са стажам. Другая зала - аддзел паранармальной анатоміі - утрымлівае экспанаты анамалій чалавечага цела. Усяго ў музеі маецца каля 100 экспанатаў, якія прыбылі з Мінска, Санкт-Пецярбурга, сёе-тое ёсць і з Гродна. Загадчык музеея Юрый Кісялеўскі кажа, што цяпер абнаўленне музея практычна не ажыццяўляецца:

- Ультрагукавое даследаванне дазваляе маці на ранніх тэрмінах убачыць, як развіваецца плод. Калі лекар-узіст выяўляе анамалію развіцця, ён папярэджвае бацькоў. І яны прымаюць рашэнне: перапыніць цяжарнасць ці не. Часцей за ўсё, робяць аборт.

Сезон наведвальнікаў у гарадзенскую кунсткамеру пачынаецца ў кастрычніку. Максімум за месяц у музеі бывае 230 наведвальнікаў. Галоўным чынам гэта школьнікі і студэнты. Шырокаму кругу пра існаванне музея невядома: няма ні рэкламы, ні запрашэнняў.

Кошт квітка складае 3.500 рублёў. Працэдура аплаты складаная. Трэба дамовіцца пра час экскурсіі, сабраць не меней дзесяці чалавек у групу, аплаціць паслугі экскурсавода ў банку і толькі тады з квітанцыяй можна патрапіць у музей. Зразумела, што для турыстаў гэта працэдура доўгая. Тым больш музей працуе толькі па буднях: з 10.00 да 18.00. Улетку кафедра анатоміі сыходзіць у адпачынак, таму патрапіць у музей немагчыма.

Экскурсіі тут праводзяць прафесіяналы: выкладчыкі кафедры. Яны тлумачаць наступствы, з-за чаго дзіця нарадзілася такім. Кажуць пра вонкавыя і ўнутраныя чыннікі.

- На нараджэнне дзіцяці ўплывае не толькі экалогія, забруджанае навакольнае асяроддзе, але і соцыум, побыт, у якім жыве чалавек. І, вядома ж, шкодныя звычкі, - тлумачыць Юрый Кісялеўскі.

Арганізатар экскурсій Таццяна Татун распавядае, што рэакцыя ў наведвальнікаў неадназначная:

- Ёсць тыя, хто спакойна і разумна ацэньвае экспанаты, але, вядома, сустракаюцца і вельмі ўспрымальныя людзі. Па сваім досведзе скажу, што прытомнась часцей губляюць мужчыны. Але самае галоўнае, што ўбачанае і пачутае прымушае перагледзець свой лад жыцця. Часта наведвальнікі кажуць, што кінуць паліць і больш не будуць піць піва.

Цяпер супрацоўнікі кафедры анатоміі чалавека шукаюць фундатараў:

- Мы хочам зрабіць паўнапраўны музей у асобным памяшканні. Гэта будзе ў склепе будынку, ён ужо расчышчаны і падрыхтаваны да пераезду экспанатаў. Але трэба зрабіць адпаведны інтэр'ер, для кожнага прэпарата патрэбна падсвятленне. Увогуле, ёсць ідэі і жаданне зрабіць наш музей агульнадаступным для ўсіх ахвотнікаў, - прызнаецца загадчык музея. //Юрак Талашка

 

 

 

 

Даслаць камэнтар

  • Адреса страниц и электронной почты автоматически преобразуются в ссылки.
  • Допускаются только следующие теги HTML: <a> <em> <strong> <cite> <code> <ul> <ol> <li> <dl> <dt> <dd>
  • Строки и параграфы переносятся автоматически.
  • Search Engines will index and follow ONLY links to allowed domains.

Подробнее о форматировании

Captcha Image: you will need to recognize the text in it.
Введите код подтверждения с картинки

Конкурс для маладых, крэатыўных ды творчых людзей

Інтэрнэт-рэсурс Мoladz.org, праект "ВОКА", грамадская кампанія "Будзьма Беларусамі!" абвяшчаюць пачатак новага конкурса ў межах падтрымкі маладых творцаў.


Нярэдка маладыя людзі пад час перажыванняў альбо пакутаў, ці проста з вялікай радасці, пачынаюць пісаць вершы або апавяданні, але пасля напісання хаваюць гэта ў шафу і нікому не паказываюць, бо баяцца насмешак і магчымага неразумення іх творчасці.

Мы заклікаем менавіта такіх: маладых, крэатыўных, не прафесіянальных літаратараў да ўдзелу ў конкурсе, па выніках якога будзе надрукаваны традыцыйны зборнік вершаў "Наш Час 2010", у які трапяць лепшыя працы з дасланых на конкурс.
 

Студэнцкая кішэня


Бягучае надвор'е
day-broken
Надвор`е ў Мінску
24 °C Ірваныя аблокі, вецер Пераменны, ад Паўднёваўсходні да Паўднёва-заходні, 14.4 км/г, ад. вільготнасць 54%
night-overcast
Надвор`е ў Брэсце
17 °C Пахмурна, вецер Усходні, 14.4 км/г, ад. вільготнасць 94%
day-scattered
Надвор`е ў Гомелi
23 °C Безуважлівыя аблокі, вецер Паўднёвы, 10.8 км/г, ад. вільготнасць 61%
day-scattered
Надвор`е ў Гродна
25 °C Безуважлівыя аблокі, вецер Паўднёвы, 18 км/г, парывы да 28.8 км/г, ад. вільготнасць 41%
day-broken
Надвор`е ў Віцебску
18 °C Ірваныя аблокі, вецер Паўднёва-заходні, 18 км/г, ад. вільготнасць 83%
day-broken
Надвор`е ў Магiлёве
23 °C Ірваныя аблокі, вецер Бязветранасць, ад. вільготнасць 61%

Апошнія праекты

Падручнік па пераходзе на родную мову

Далучайся!

  

Нашы партнёры

 

Сацыяльныя сеткі

 

 


Рэклама

|   Галоўная   |   Мы   |   Далучайся!   |   Twitter   |   ЖЖ   |   Vkontakte   |   Сувязь з намі   |
Copyright © Moladz.org, 2007. All Rights Reserved.
Akavita Rambler's Top100