Паводле сацыялагічных апытанняў 3 з 10 еўрапейцаў па ўласным жаданні ў рознай форме займаюцца добраахвотніцкай дзейнасцю. Чаму яны займаюцца працай, якая не аплочваецца? Што дае ім дабрачыннасць? І наколькі гэта распаўсюжана сярод нас – рабіць дабро? MOLADZ.ORG адказвае на гэтыя пытанні.
У Еўропе займацца дабрачыннасцю досыць прэстыжна. 80% рэспандэнтаў лічаць добраахвотніцкую дзейнасць важнай часткай гарманічнага жыцця. Мільёны паспяховых людзей займаюцца гэтым, па розных прычынах і матывацыях, але ўсіх аб'ядноўвае адно - бескарыслівае жаданне змяніць свет да лепшага. Бо рабіць дабро - гэта натуральнае запатрабаванне чалавека.
Твая дапамога патрэбна! Жадаеш паспрабаваць? Зазірні ў частку магчымасцяў для валанцёраў.
ПЯЦЬ прычынаў стаць валанцёрам
1. Развіццё ўпэўненасці ў сабе. Валанцёрства не прыносіць грашовай узнагароды, але вырашаючы розныя пытанн і і цяжкасці, валанцёры павялічваюць самаацэнку і ўпэўненасць у сабе.
2. Выдатны шанец вырашыць, чаму прысвяціць сваё жыццё. Валанцёр набывае неабходны досвед і можа спакойна ўзважыць, чым яму больш падабацца займацца па жыцці. Акрамя таго, часам пасля добраахвотнай працы ў якой-небудзь арганізацыі адкрываюцца магчымасці працаўладкавання.
3. Новыя сябры. Добраахвотніцкія праекты злучаюць людзей, блізкіх па інтарэсах, перакананнях для дасягнення агульных мэт. Звычайна валанцёры як асобы вельмі мілыя і прыемныя людзі, з якімі прыемна быць разам. Часта менавіта згуртаваная каманда ўзаемападтрымкі прыцягвае новых валанцёраў у праект.
4. Сувязі. Набываючы новых сяброў, вы таксама набываеце сувязі і знаёмствы з людзьмі, якія ў будучыні могуць быць вам вельмі карысныя ў працаўладкаванні і іншых справах.
5. Паляпшэнне CV. Волонтерство - гэта вельмі вялікі плюс для вашага CV. Часам гэта значна больш каштоўна, чым просты досвед працы, бо сведчыць пра Вашу высокую матывацыю.//Юрак Талашка
Дзе патрэбна твая дапамога
1. ГДА “Гродзенскі дзіцячы хоспіс”
г. Гродна, вул. БЛК 59/401
+37529 7844887
+37525 9723764
2. ГДА “Беларускі дзіцячы хоспіс”
в. Бараўляны, Мінскі р-н
вул. Бярозавы гай, 100А
тэл. +37517 5052747
3. ГА АЖ “Эгіда” (абарона жывёл)
, +375-29-630-79-33, +375-29-611-29-41.
4. Ініцыятыва "Разам - дзецям"
my.dzieciam@gmail.com
5. ГА “Зялёная сетка” (экалогія)
green_alliance@greenbelarus.info










Даслаць камэнтар