Аператар мабільнай сувязі МТС прэзентаваў абанентам новы тарыфны план – “Абсалют”. Яго адметнасць у тым, што ён прапануе фактычна неабмежаваную мабільную сувязь.
За 290 тысяч рублёў штомесяц, абаненты атрымліваюць бясплатныя званкі ва ўсе сеткі краіны і на даведачна-інфармацыйныя нумары, а таксама бясплатныя SMS, MMS і інтэрнэт. У дадатак дазваляецца абраць для сябе элітны нумар – з дыяпазона +375 33 3333ХХХ альбо прыдумаць сабе іншы “залаты” нумар. Адзінае абмежаванне — міжнародныя званкі. Іх колькасць складае 200 хвілінаў.
Прапанова для бізнэсоўцаў – усё ж абаненцкая плата даволі вялікая – выклікала гарачае абмеркаванне ў беларускім інтэрнэце.
Карыстальнікі Сеціва паглядзелі на прапанову ад МТС з іншага боку.
Як вядома, абаненты іншага аператара, Life:), атрымліваюць ад кампаніі бонус у памеры 200 рублёў за званкі на іх нумары ад абанентаў іншых аператараў. Кожны званок з МТС ці «Вэлкома» дае ім дадатковыя грошы на рахунак. Іх нельга забраць наяўнымі, яны “згараюць” у канцы месяца, але іх можна траціць на званкі ці смс-кі.
Такім чынам, атрымліваецца, што кожны ахвотны карыстальнік “Абсалюта” ад МТС можа неабмежаваную колькасць разоў бясплатна званіць на Life:) і штучна павялічваць чужы бонусны рахунак. У інтэрнэце смяюцца: “Заплаціце мне 50 тысяч, і я названю вам хоць 100 тысяч, хоць 200 тысяч бонуса!”
Калі палічыць тэарэтычна, штохвілінныя званкі на працягу месяац – калі працаваць пасменна – могуць даць ажно 8,64 мільёна бонусных грошаў! Што з імі рабіць – іншае пытанне, але сам факт “развода” на грошы прыносяць нямала вяселля інтэрнэту.
Пакуль адныя смяюцца з няшчаснага Лайфа, іншыя ўжо абтэлефануюць сяброў, папраўляючы стан іх рахунка… //Андрэй Кляноўскі










Даслаць камэнтар