eng  |  de  |  fr  |  ru  |  ua






Пошук:

Навігацыя

Уваход на сайт

Апытанне

Рэклама

Рассылка

Падпішыся на рассылку


Рэкамендуем

Кампутарны перакладнік


Архіў навін

Плюсы беларускамоўных зносінаў

Сучаснае грамадства ва ўсім шукае карысць. Калі ў людзей пытаеш, чаму яны не размаўляюць па-беларуску, часам тыя адказваюць, што гэта ім не дасць ніякіх выгод. Дык вось, паважаныя, вы маеце рацыю: ніякіх выгод не будзе, пакуль не пачнеце.

Ёсць як мінімум пяць плюсаў беларускамоўных зносінаў.

Экзамены здаюцца прасцей

Са свайго досведу адзначу, што беларускамоўным студэнтам прасцей здаць экзамены. Ужо прадбачу вашы скептычныя ўсмешкі. Аднак, як паказвае нават мая студэнцкая практыка, так і ёсць. У сваім жыцці я здаў каля 40-ка экзаменаў і ў разы два больш залікаў. І магу сказаць вам, што да беларускамоўных студэнтаў выкладчыкі ставяцца з павагай. Напэўна, падсвядома цягнуцца да свайго, роднага. Некаторыя экзамены я здаў фактычна толькі з-за таго, што размаўляў па-беларуску (выкладчыкі не разумелі таго, што я кажу). Канешне, так бывае не заўжды, але паверце: выкладчыкаў, якія ненавідзяць беларускую мову, не так шмат. Іх можна вельмі проста паставіць на месца, згадаўшы пра дзвюхмоўе, замацаванае ў Канстытуцыі.

Большая прастора для творчасці

Хмарачосы, прышпільны, далькажык – гэта толькі самыя знакамітыя прадукты творчасці беларусаў. Словатворчасць для нашай мовы – з’ява неабходная як паветра. У нас яшчэ шмат чаго не названа і не выражана. І самае цікавае, што толькі праз носьбітаў гэтай мовы, адбываецца словатворчасць. Менавіта ад беларускамоўных людзей залежаць, будзе ці не ўжывацца тое ці іншае слова. То бок беларуская мова дае ўсім жадаючым ствараць і ўдзельнічаць у гэтым працэсе. Згадзіцеся, гэта прыемна.

Падымае самаацэнку

Вам не хапае цвёрдасці і ўпэўненасці ў сабе? Псіхолагі раяць у некаторых выпадках прымяняць метад шокавай тэрапіі. Ведаеце, калі чалавек не ўмее плаваць, яго закідваюць у ваду, спрацоўвае прыродны інстынкт, і ён плыве. Пачніце размаўляць па-беларуску. І ў вас адразу знойдзецца безліч нагодаў трэніравацца адстойваць сваё меркаванне. Асабліва ў крамах і транспарце. І ніякія псіхалагічныя трэнінгі не заменяць такой практыкі.

Павага за мяжой

Ёсць краіны, у якіх руская мова выклікае негатыўную рэакцыю. Напрыклад, у Літве ці Латвіі, калі пачуюць вашу рускую мову, прымуць вас за рускага. І тады дарога, якую вы спытаеце, будзе ў разы два даўжэйшая, а то і весці ў іншы бок. Амаль такая ж рэакцыя вас чакае ў Заходняй Украіне. Да беларусаў за мяжой ставяцца па-іншаму. Са спачуваннем, з павагай, але ніяк не з негатывам.

Родная мова – гэта модна

Зараз у модзе неардынарнасць і інтэлігентнасць. Ужываючы беларускую мову, можна быць арыгінальным, а яшчэ займець імідж адукаванага чалавека. Зварот да нацыянальных традыцый, да сваіх каранёў таксама становіцца моднай фішкай. Таму, паважаныя, улівайцеся ў модную плынь, каб не праславіцца адсталым.

Так што, спадарства, адгаворка кшталту “я не размаўляю па-беларуску, таму што гэта мне не прыносіць карыснага” , ужо маральна састарэла.//Мікола Ляўчук

 

 

Даслаць камэнтар

  • Адреса страниц и электронной почты автоматически преобразуются в ссылки.
  • Допускаются только следующие теги HTML: <a> <em> <strong> <cite> <code> <ul> <ol> <li> <dl> <dt> <dd>
  • Строки и параграфы переносятся автоматически.
  • Search Engines will index and follow ONLY links to allowed domains.

Подробнее о форматировании

Captcha Image: you will need to recognize the text in it.
Введите код подтверждения с картинки

Конкурс для маладых, крэатыўных ды творчых людзей

Інтэрнэт-рэсурс Мoladz.org, праект "ВОКА", грамадская кампанія "Будзьма Беларусамі!" абвяшчаюць пачатак новага конкурса ў межах падтрымкі маладых творцаў.


Нярэдка маладыя людзі пад час перажыванняў альбо пакутаў, ці проста з вялікай радасці, пачынаюць пісаць вершы або апавяданні, але пасля напісання хаваюць гэта ў шафу і нікому не паказываюць, бо баяцца насмешак і магчымага неразумення іх творчасці.

Мы заклікаем менавіта такіх: маладых, крэатыўных, не прафесіянальных літаратараў да ўдзелу ў конкурсе, па выніках якога будзе надрукаваны традыцыйны зборнік вершаў "Наш Час 2010", у які трапяць лепшыя працы з дасланых на конкурс.
 

Студэнцкая кішэня


Бягучае надвор'е
day-broken
Надвор`е ў Мінску
24 °C Ірваныя аблокі, вецер Пераменны, ад Паўднёваўсходні да Поўнача-заходні, 10.8 км/г, парывы да 21.6 км/г, ад. вільготнасць 54%
night-overcast
Надвор`е ў Брэсце
17 °C Пахмурна, вецер Усходні, 14.4 км/г, ад. вільготнасць 94%
day-scattered
Надвор`е ў Гомелi
23 °C Безуважлівыя аблокі, вецер Паўднёвы, 10.8 км/г, ад. вільготнасць 61%
day-scattered
Надвор`е ў Гродна
25 °C Безуважлівыя аблокі, вецер Паўднёвы, 18 км/г, парывы да 28.8 км/г, ад. вільготнасць 41%
day-broken
Надвор`е ў Віцебску
18 °C Ірваныя аблокі, вецер Паўднёва-заходні, 18 км/г, ад. вільготнасць 83%
day-broken
Надвор`е ў Магiлёве
22 °C Ірваныя аблокі, вецер Бязветранасць, ад. вільготнасць 65%

Апошнія праекты

Падручнік па пераходзе на родную мову

Далучайся!

  

Нашы партнёры

 

Сацыяльныя сеткі

 

 


Рэклама

|   Галоўная   |   Мы   |   Далучайся!   |   Twitter   |   ЖЖ   |   Vkontakte   |   Сувязь з намі   |
Copyright © Moladz.org, 2007. All Rights Reserved.
Akavita Rambler's Top100