Пра беларускамоўнага рэпера Vinsenta я даведаўся два гады гады таму. Менавіта тады пачуў яго першую песню "Менск-Парыж". А ўжо сення Зьміцер Папко (сапраўднае імя спявака) займае зайздросную нішу сярод беларускіх выканаўцаў.

Беларускі рэп-рух стаў даволі актыўна развівацца напачатку 2006 года. Ужо зараз мы можам назіраць шматлікія hip-hop і рэп-бэнды, а таксама такія маштабныя праекты як "Street Awards" і "Б.Р.А.Т.ИНФО". Vinsent вельмі хутка вырваўся са звычайнай парадыгмы беларускіх рэпераў: яго песні адрознівала беларуская мова і прафесіяналізм. Стала бачна, што ён амбітны малады выканаўца і стаіць на галаву вышэй сваіх калегаў з усёй Беларусі.
Дарэчы, пасля трох першых песень ў яго творчасці было зацішша. Тады я ўжо пачаў думаць, што гэты рэпер стане адным са шматлікіх, хто прыходзіць і сыходзіць, пры гэтым, застаўшыся незаўважаным. Але я памыліўся. Ужо ў 2009 годзе Vinsent выпусціў свой першы альбом пад назвай "Пачатак" і гэта стала сапраўдным прарывам ў музычнай культуры краіны. Альбом атрымаў шматлікія рэцэнзіі і водгукі крытыкаў, песні з новай кружэлькі пайшлі на "ура".
Потым была прэзентацыя альбома ў клубе "Гудвін", сумесны з вядомым расійскім рэперам Krec канцэрт, выступы на тэлебачанні, радыё, артыкулы ў газетах… Vinsent зняў два кліпа, ўдзельнічаў ў шматлікіх конкурсах і нарэшце стаў не проста рэперам, а вядомым выканаўцам.
Спявак патрапіў у многія топы беларускіх выканаўцаў ніяк не звязаных з рэпам. Галоўнай якаснай зменай Vinsent'a можна назваць уваход у дзесятку лепшых музычных альбомаў беларускіх выканаўцаў за 2009 года па версіі папулярнага музычнага сайта "experty.by". І ў рэшце-рэшт пачаў выступаць у розных гарадах краіны. Цікава, што з'явіўся рэальны попыт на беларускамоўны рэп-прадукт, не забруджаны палітычнымі лозунгамі і агітацыяй.
Vinsent проста робіць сваю працу. Ён не выклікае негатыўных эмоцый пры праслухоўванні песень. Творчасць выканаўца не звязана з надыходзячымі ці мінулымі выбарамі, адначасова не звязана і з палітычным кліматам у краіне. Менавіта па гэтай прычыне, Vinsent ёсць арыгінальным і непаўторным артыстам для Беларусі. Якраз гэты чыннік і ёсць тлумачэннем таго, чаму Vinsent цікавы дзяржаўным і недзяржаўным СМІ, чаму яго запрашаюць на дыскусіі "Ліберальнага клуба" і адначасова здымаюць перадачу пра новы альбом на тэлеканале "Лад".
Наперадзе ў Vinsenta шмат планаў: выступы, запіс новых песень і... праца на тэлебачанні, праўда, з дадаткам "інтэрнэт". Унікальны моладзевы праект КРОК.ТВ мае ўсе шанцы стаць вядомым на ўсю краіну, бо гэта крэатыўная альтэрнатыва сучаснаму тв.
Хочацца пажадаць артысту творчых поспехаў і перамогі ў намінацыі "Прарыў года" па версіі праекта "STREET AWARDS". Спадзяюся, што Vinsent не расчаруе сваіх прыхільнікаў і надалей працягне сваю актыўную творчую дзейнасць








Most music files that you
Most music files that you have bought from iTunes, Napster, Yahoo! Music, MSN Music, etc. are DRM protected
is a professional protected music file converter tool, to help you convert protected music files to unprotected ones in all popular formats, for your easily copying and enjoying on any device.
With , you can get incredible video files, owing to its unmatchable video editing features. It allows you to trim, crop, merge your video according to your requirements.
It is also available to enhance your video quality by adjusting video "Effect" (Brightness, Contrast, Saturation, Deinterlacing), and more.
Даслаць камэнтар