eng  |  de  |  fr  |  ru  |  ua






Пошук:

Навігацыя

Уваход на сайт

Апытанне

Рэклама

Рассылка

Падпішыся на рассылку


Рэкамендуем

Кампутарны перакладнік


Архіў навін

Інтэрнэт атрымаў новыя правілы

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ №60 «Аб мерах па ўдасканаленні выкарыстання нацыянальнага сегмента сеткі Інтэрнэт».

Канчатковы варыянт адрозніваецца ад таго, што трапіў у прэсу ў снежні 2009 года, мае больш дакладныя фармулёўкі, але прытрымліваецца таго ж накірунку.

Цяпер галоўную ролю ў рэгуляванні інтэрнэту атрымаў Аператыўна-аналітычны цэнтр пры Адміністрацыі прэзідэнта. Ён будзе мець магчымасць забіраць ліцэнзіі ў правайдэраў, а таксама будзе атрымліваць інфармацыю “аб абаненцкіх прыстасаваннях” карыстальнікаў Сецівам. Фактычна, будзе “перапісаны” кожны мадэм на тэрыторыі Беларусі.

Беларускія ўлады вырашылі старанна ахоўваць аўтарскія правы. Так, цяпер сайты пры капіраванні матэрыялы павінны пазначаць першакрыніцу.

Указ ўпершыню рэгламентуе механізм абмежавання доступу да інфармацыі па патрабаванні карыстальніка інтэрнэт паслуг. Атрымліваецца, што цяпер любы грамадзянін можа запатрабаваць ад “Белтэлекама”: забараніце мне прагляд парнаграфіі! Якім чынам гэта ажыццявіць, указ не ўдакладняе. З іншага боку, калі кожны беларус паведаміць у Аператыўна-аналітычны цэнтр адрас хаця б парачкі порнасайтаў, улады атрымаюць унікальную па паўнаце базу інтэрнэт-парнаграфіі.

Апроч непрыстойнасцяў, можна папрасіць, каб сталі заблакаванымі прапаганду гвалту, жорсткасці і іншых дзеянняў, забароненых заканадаўствам.

Указ уступіць у сілу з 1 ліпеня 2010 года.//Андрэй Кляноўскі

 

 

Даслаць камэнтар

  • Адреса страниц и электронной почты автоматически преобразуются в ссылки.
  • Допускаются только следующие теги HTML: <a> <em> <strong> <cite> <code> <ul> <ol> <li> <dl> <dt> <dd>
  • Строки и параграфы переносятся автоматически.
  • Search Engines will index and follow ONLY links to allowed domains.

Подробнее о форматировании

Captcha Image: you will need to recognize the text in it.
Введите код подтверждения с картинки

Бягучае надвор'е
night-overcast-light-rain
Надвор`е ў Мінску
7 °C Пахмурна, лёгкі дождж, вецер Пераменны, ад Паўднёва-заходні да Поўнача-заходні, 18 км/г, парывы да 32.4 км/г, ад. вільготнасць 93%
night-few
Надвор`е ў Брэсце
11 °C Трохі аблокаў, вецер Заходні, 14.4 км/г, ад. вільготнасць 87%
night-overcast-light-rain
Надвор`е ў Гомелi
12 °C Пахмурна, лёгкія ліўневыя дажджы, вецер Паўднёва-заходні, 18 км/г, ад. вільготнасць 100%
day-broken
Надвор`е ў Гродна
13 °C Ірваныя аблокі, вецер Паўночны, 14.4 км/г, ад. вільготнасць 77%
day-overcast-light-rain
Надвор`е ў Віцебску
11 °C Пахмурна, вецер Паўднёва-заходні, 10.8 км/г, парывы да 21.6 км/г, ад. вільготнасць 100%
day-overcast
Надвор`е ў Магiлёве
12 °C Пахмурна, вецер Паўднёва-заходні, 10.8 км/г, ад. вільготнасць 100%

Апошнія праекты

Падручнік па пераходзе на родную мову

Далучайся!

  

Нашы партнёры

 

Сацыяльныя сеткі

 

 


Рэклама

|   Галоўная   |   Мы   |   Далучайся!   |   Twitter   |   ЖЖ   |   Vkontakte   |   Сувязь з намі   |
Copyright © Moladz.org, 2007. All Rights Reserved.
Akavita Rambler's Top100