Усім студэнтам, у якіх ёсць не толькі тусоўкі, сесіі і студэнцкі квіток, але і імкненне да справядлівасці, прысвячаецца…
Калі ты адчуваеш, што Твае правы парушаюцца,
Калі цябе абурае, калі чыніцца несправядлівасць
І ты не заўсёды ведаеш, што з гэтым можна зрабіць,
МПГ “Студэнцкая Рада" запрашае ўсіх жадаючых і актыўных студэнтаў прыняць удзел у трэнінгах, якія накіраваны на падвышэнне прававой культуры ў сферы правоў студэнтаў.
Мы запрашаем вас наведаць нашы трэнінгі, дзе можна:
- пазнаць, якія ў студэнта ёсць правы;
- зразумець, што значыць быць сапраўдным студэнтам;
- усвядоміць, чаму трэба змагацца з несправядлівасцю;
- разабрацца, як абараняць свае правы і правы іншых студэнтаў.
Цікава?
Першы трэнінг адбудзецца ўжо 7 лютага 2010 году ў г. Менску.
Усё, што трэба зрабіць для ўдзелу ў трэнінгу, гэта адказаць на наступныя некалькі пытанняў і даслаць іх на электронную пошту treningi.studrada@gmail.com не пазней 4 лютага (улучна):
1. Прозвішча, імя
2. ВНУ, факультэт і курс
3. Чаму ты жадаеш патрапіць на трэнінг?
4. Хто па тваім меркаванні, сапраўдны студэнт?
Ці патэлефануеце па тэл. арганізатарам: (+375 29) 221 06 97 Аляксандра Дзікан
(+375 29) 314 43 75 Яўгенія Андрэюк








Даслаць камэнтар