eng  |  de  |  fr  |  ru  |  ua






Пошук:

Навігацыя

Уваход на сайт

Апытанне

Рассылка

Падпішыся на рассылку


Рэкамендуем

Кампутарны перакладнік


Архіў навін

Руская рулетка неда-айфона

Кітайскія копіі вядомых тэлефонаў за $100-150 усё набіраюць папулярнасць. Тое, што кітайцы – майстры на ўсе рукі, ні для каго не сакрэт. Іх козыры – гэта агромністыя чалавечыя рэсурсы і танная працоўная сіла. Кітайская тэхніка не мае іміджу надзейнай, але недарагім варыянтам лічылася заўсёды. Цяпер тамтэйшыя ўмельцы ўзяліся за тэлефоны. Часцей за ўсё яны капіруюць Nokia і I-Phone. Ад арыгінала застаецца знешні выгляд, а вось унутры – сапраўдны вэрхал. Распрацоўшчыкі прытрымліваюцца правіла – чым больш функцый, тым лепш.
Купіць кітайскую копію тэлефона – вялікая рызыка. Хоць такія мабільнікі і ўдасканальваюцца ўвесь час, ніхто не гарантуе, што менавіта ваш апарат акажацца працаздольным. Узважым плюсы і мінусы.

“За”

Самае галоўны аргумент у падтрымку неда-нокій – цана. Дзе яшчэ знойдзеш тэлефон на дзве сім-карты, тэлевізар, дыктафон, радыёпрыёмнік, фота- і відэакамеру за $100-150? Прытым што сапраўдны айфон каштуе як мінімум $500… Ды ў дадатак з падтрымкай картак памяці, сенсарным дысплэем і блютусам! Мабільнікі проста перапоўнены ўсялякімі прыемнымі дробязямі накшталт ліхтарыка і відэапрайгравальніка.
Тэлевізар, у існаванне якога мала хто верыць, працуе даволі ўпэўнена. Напрыклад, у Мінску антэна ловіць восем тэлеканалаў, хоць і ў не вельмі добрай якасці.

“Супраць”

Як ні прыемна ашчадзіць грошы пры пакупцы, варта памятаць пра небяспеку застацца праз тыдзень з непрацоўным мабільнікам. Кітайскі тэлефон – кот у мяшку. Ніхто не ведае, якога выбрыка ад яго чакаць. Можа, заўтра ўключыцца, а можа і не. Хоць некаторыя прадаўцы і даюць гарантыю, сервісных цэнтраў па рэмонту такіх мабільнікаў яшчэ няма.
На такіх тэлефонах звычайна напісана “5 мегапікселяў” ці нават “8 мегапікселяў”. Прытым што ў рэальнасці здымкі атрымліваюцца ў жахлівай якасці і памерам 640*480.
Тэлефоны пакуль што не падтрымліваюць платформу JAVA, таму гульні ці праграмы кшталту ICQ і Opera на тэлефоне не запусцяцца. Ды і інтэрнэт працуе не заўсёды. Настройкі для яго трэба шукаць асобна.
Якім бы моцным ні быў акумулятар, доўгі прагляд тэлевізара пасадзіць яго за пару гадзін.//Андрэй Кляноўскі

 

 

 

Даслаць камэнтар

  • Адреса страниц и электронной почты автоматически преобразуются в ссылки.
  • Допускаются только следующие теги HTML: <a> <em> <strong> <cite> <code> <ul> <ol> <li> <dl> <dt> <dd>
  • Строки и параграфы переносятся автоматически.
  • Search Engines will index and follow ONLY links to allowed domains.

Подробнее о форматировании

Captcha Image: you will need to recognize the text in it.
Введите код подтверждения с картинки

Бягучае надвор'е
night-clear
Надвор`е ў Мінску
-6 °C Ясна, вецер Паўднёваўсходні, 7.2 км/г, ад. вільготнасць 73%
day-clear
Надвор`е ў Брэсце
2 °C Ясна, вецер Паўднёваўсходні, 18 км/г, парывы да 28.8 км/г, ад. вільготнасць 51%
night-clear
Надвор`е ў Гомелi
-4 °C Ясна, вецер Паўднёваўсходні, 10.8 км/г, ад. вільготнасць 74%
day-clear
Надвор`е ў Гродна
2 °C Ясна, вецер Паўднёваўсходні, 10.8 км/г, ад. вільготнасць 55%
night-clear
Надвор`е ў Віцебску
1 °C Ясна, вецер Паўднёва-заходні, 10.8 км/г, ад. вільготнасць 55%
day-clear
Надвор`е ў Магiлёве
3 °C Ясна, вецер Паўднёвы, 10.8 км/г, ад. вільготнасць 35%

Апошнія праекты

Падручнік па пераходзе на родную мову

Далучайся!

  

Нашы партнёры

 

 

|   Галоўная   |   Нашы праекты   |   Мы   |   Далучайся!   |   ЖЖ   |   Vkontakte   |   Сувязь з намі   |
Copyright © Moladz.org, 2007. All Rights Reserved.
Akavita Rambler's Top100