eng  |  de  |  fr  |  ru  |  ua






Пошук:

Навігацыя

Уваход на сайт

Апытанне

Рассылка

Падпішыся на рассылку


Рэкамендуем

Кампутарны перакладнік


Архіў навін

ДВА тыдні ў Берліне

У Берлін мы ўязджалі з “чорнага ўваходу”: пабачылі ўсе індустрыяльныя пабудовы, хрушчоўкі, п’яных ці-то палякаў, ці то немцаў у 8 раніцы. Дрэвы па дарозе нам трапляліся звычайныя, якія ад беларускіх асабліва не адрозніваюцца. Нават Ясеніну б тут спадабалася: бярозак было багата.

Першыя складанасьці

Калі Вы паедзеце ў Нямеччыну з упэўненасьцю, падобнай да маёй, што ў Эўразвязе ўсе разумеюць і ведаюць ангельскую мову, то расчараваньне да вас прыйдзе ўжо на вакзале. Заблукаўшы тут, паліцэйскія ня здолелі адказаць нам на пытаньні, больш таго яны не зразумелі, што мы пытаем.
У Берліне добра разьвітая сетка грамадскага транспарту. Разабрацца ў ёй можна за дзень. Існуюць “S-баны” – цягнікі, якія ездзяць па зямлі, а таксама “U-баны” – мясьцовае метро. Зручна тое, што ходзяць цягнікі ў буднія дні да 1 гадзіны ночы, а на выходных увогуле кругласуткава. Нязручна тое, што ўсе станцыі, абвяшчэньні і нават аўтаматы продажу квіткоў працуюць па-нямецку.

 

 

Краіна для людзей

Для тых, хто ня быў Амстэрдаме, Берлін падаецца раем для раварыстаў. Тут для іх створаныя ўсе ўмовы: і дарожкі, і стаянкі, і нават вагоны ў цягніках. Ровар мае кожная нямецкая сям’я. Таму ў горадзе можна пабачыць нават, як едзе на ровары бізнэс-вуман у спадніцы і з выдатнай фрызай. Таксама распаўсюджаныя роварныя вандроўкі.
Нямеччына вельмі практычная краіна. Тут усё зроблена для людзей. Нават ветракі пафарбаваныя ў зялены колер зьнізу, каб не выдзяляцца і не адцягваць увагу кіроўцаў. Тут інвалідам спецыяльна прызначаныя людзі дапамагаюць прайсьці да патрэбнай платформы цягнікоў. Ёсьць нават вуліца імя інвалідаў. Сьмецьце тут растусоўваюць па розных скрынях, каб прасьцей было яго перарабляць.

Willkommen zu Deutschland!

У Нямеччыне вельмі прадумана ладзяць турыстычны бізнэс. Усе чулі пра берлінскую сьцяну. У сталіцы пра яе больш за ўсё размоваў сярод турыстаў. Рэальна ж ад тае сьцяны амаль нічога не засталося, але расказваюць пра яе экскурсаводы гадзінамі. Пра тое, як складана жылося раз’яднанаму народу, пра тое, як крычалі “Горби, помоги!”, пра тое, як ля сьцяны расстрэльвалі людзей, якія хацелі зьбегчы на Захад, і пра тое, як гэтую сьцяну спачатку размалёўвалі, а потым разбуралі простыя нямецкія людзі. Цікавасьць выклікае ў турыстаў і Рэйхстаг. Трапіць у яго складана, бо трэба выстаяць чаргу, велічынёй амаль як да Эйфелевай вежы, але звонку будынак можна паглядзець і нават пасядзець ля яго на зялёнай штучнай траве. Вартыя ўвагі шматлікія цэрквы. Найбольш цікавая з іх - царква сьвятога Вільгельма, бо зьмяшчае ў сабе старажытнасьць і хай-тэк. Цікава таксама патрапіць на востраў Музеяў, дзе можна падзівіцца карцінамі Манэ, Пікасо і йншых. Яшчэ адзін папулярны для турыстаў аб’ект – заапарк. Тут ёсьць і сланы, і панды, і бегемоты. Такім чынам, Берлін лічыцца трэцім горадам у Эўропе па папулярнасьць сярод турыстаў. Наперадзе толькі парыж і Лондан.//Юрак Талашка

 

 

 

Most music files that you

Most music files that you have bought from iTunes, Napster, Yahoo! Music, MSN Music, etc. are DRM protected
Protected Music Converter is a professional protected music file converter tool, to help you convert protected music files to unprotected ones in all popular formats, for your easily copying and enjoying on any device.
With H264 AVC Converter, you can get incredible video files, owing to its unmatchable video editing features. It allows you to trim, crop, merge your video according to your requirements.
It is also available to enhance your video quality by adjusting video "Effect" (Brightness, Contrast, Saturation, Deinterlacing), and more.
PDF Converter

Даслаць камэнтар

  • Адреса страниц и электронной почты автоматически преобразуются в ссылки.
  • Допускаются только следующие теги HTML: <a> <em> <strong> <cite> <code> <ul> <ol> <li> <dl> <dt> <dd>
  • Строки и параграфы переносятся автоматически.
  • Search Engines will index and follow ONLY links to allowed domains.

Подробнее о форматировании

Captcha Image: you will need to recognize the text in it.
Введите код подтверждения с картинки

Бягучае надвор'е
night-broken
Надвор`е ў Мінску
-6 °C Ірваныя аблокі, вецер Пераменны, ад Паўднёвы да Поўнача-заходні, 7.2 км/г, ад. вільготнасць 93%
night-overcast
Надвор`е ў Брэсце
-2 °C Пахмурна, вецер Паўднёва-заходні, 7.2 км/г, ад. вільготнасць 93%
night-clear
Надвор`е ў Гомелi
-8 °C Ясна, вецер Заходні, 14.4 км/г, ад. вільготнасць 85%
night-overcast
Надвор`е ў Гродна
-2 °C Пахмурна, вецер Паўднёва-заходні, 10.8 км/г, ад. вільготнасць 93%
day-clear
Надвор`е ў Віцебску
1 °C Ясна, вецер Паўднёва-заходні, 14.4 км/г, ад. вільготнасць 64%
night-clear
Надвор`е ў Магiлёве
-2 °C Ясна, вецер Паўднёвы, 3.6 км/г, ад. вільготнасць 54%

Апошнія праекты

Падручнік па пераходзе на родную мову

Далучайся!

  

Нашы партнёры

 

 

|   Галоўная   |   Нашы праекты   |   Мы   |   Далучайся!   |   ЖЖ   |   Vkontakte   |   Сувязь з намі   |
Copyright © Moladz.org, 2007. All Rights Reserved.
Akavita Rambler's Top100