Закон аб забароне ўжывання піва ў грамадскіх месцах уступае ў сілу з 23-га лютага. Усе чакаюць лютавання міліцыі ў гэты дзень і павелічэння колькасці затрыманых.
Аднак, па словах, Аляксандра Барсукова, першага намесніка начальніка ўпраўлення правапарадку Міністэрства ўнутраных спраў, першапачаткова можна будзе абысціся папярэджаннем.
-- Супрацоўнікі міліцыі будуць глядзець, як людзі сябе паводзяць, -- кажа Аляксандр Барсукоў, -- Калі паводзяць сябе прыстойна, нават пры наяўнасці спіртных напояў, то можна абысціся папярэджаннем і адправіць дамоў. А калі перашкаджаюць навакольным і вядуць сябе непрыстойна,то тады ўжо больш жорсткія меры.
Па законе піва – гэта напітак, які атрымоўваецца шляхам збраджвання ахмеленага соладавага сусла піўнымі дражжамі з аб’ёмнай доляй этылавага спірту не больш за 0,5 працэнта. А на этыкетках “безалкагольнага” піва значыцца доля этылавага спірту не больш за 0,5 працэнта. Таму забароны распіваць яго ў грамадскіх месцах юрыдычна не існуе. Як будуць ставіцца супрацоўнікі міліцыі да аматараў “безалкагольнага” піва, пакуль што невядома.
У мінулым годзе за ўжыванне алкагольных напояў ці з’яўленне ў грамадскім месцы ў п’яным выглядзе было затрымана больш за 237 тысяч чалавек (на 50 тыс. больш, чым у 2008-м).
У стане алкагольнага ап’янення было здзейснена 30 539 злачынстваў.
За 11 месяцаў 2009-га года 2011 чалавек загінулі ў выніку атручэння алкаголем. //Настасся Занько








Даслаць камэнтар