eng  |  de  |  fr  |  ru  |  ua






Пошук:

Навігацыя

Уваход на сайт

Апытанне

Рассылка

Падпішыся на рассылку


Рэкамендуем

Кампутарны перакладнік


Архіў навін

Новае вымярэнне кінаадчуванняў

Колькі каштуе сумнеўнае шчасце быць абсыпаным пяском і аблітым вадой? Каля 10 тысяч рублёў за пяць хвілін экстрыму. Новыя 5D-кінаатракцыёны дазваляюць адчуць эфект поўнай прысутнасці. Гэта значыцца, што цяпер герой фільма і глядач – адна і тая ж асоба.

Калі нехта на экране на шалёнай хуткасці нясецца па трасе, то і глядацкае крэсла будзе гайдацца з боку ў бок і ледзь не ўзлятаць пры разгоне, а ў вочы будзе біць струмень паветра. Гэта кіно па форме і атракцыён па сутнасці.

Эвалюцыя кіно

Кінамастацтва зрабіла чарговы крок наперад і трапіла ў новае вымярэнне. Яго можна назваць і 4D, і 5D. Што было раней? Тыя фільмы, што транслююцца па тэлевізары ці ў звычайных кінатэатрах, адносяцца да вымярэння 2D – у іх ёсць толькі выява і гук. Залы, у якіх на ўваходзе выдаюць спецыяльныя стэрэакуляры, паказваюць фільмы з імітаванай стэрэявыявай. Гэта 3D.

Наступнай прыступкай кінаэвалюцыі стала рухомае крэсла, якое імітуе фізічныя эфекты, напрклад, распырсквае ваду. Калі ж глядач цалкам пагружаецца ў атмасферу фільма, і яго ахінаюць спецыяльныя араматы і пахі – гэта і ёсць самае сапраўднае 5D.

Пяцёрка лепшых

Дзе ў Беларусі знайсці такія кінаатракцыёны і што ў іх можна паглядзець? Геаграфія 5D пакуль не надта шырокая. У забаўляльны спіс патрапілі Менск, Магілёў, Маладзечна, Барысаў і Гародня, прычым ў сталіцы працуе два атракцыёна. Месца знаходжання кінатэатраў пазначана на карце. Варта адзначыць, што два з кіназалаў прыватныя – магілёўскі і той, што ў ГЦ “Экспабел”. Астатнія належаць дзяржаўнаму “Кінавідэапракату”. Агульны кошт залы з апаратурай і кінастужкамі складае $120-130 тысяч.

Неда-5D

Вызначыць, якія з пералічаных атракцыёнаў можна назваць сапраўдным 5D, складана. Напрыклад, у большасці старых будынкаў савецкіх кінатэатраў па тэхніцы бяспекі забаронена разліваць ваду. Няма і араматаў вясновага леса ці амерыканскага марскога берага.

Кіно, якое паказваецца ў Беларусі складана назваць фільмамі, хутчэй – ролікамі. Сеанс працягваецца ад трох да пяці хвілін. Зрэшты, больш гледачы і не вытрымліваюць… Кошт білета, як было напісана вышэй, складае каля 10 тысяч рублёў. У зале звычайна ўсталявана ад пяці да васьмі месцаў.

Абмежаванні для гледачоў тыя самыя, што пры наведванні экстрэмальных атракцыёнаў. Цяжарным жанчынам, маленькім дзецям, асобам са слабым вестыбулярным апаратам наведваць 5d-кіно не рэкамендуецца. Не пусцяць і тых, хто важыць больш за 100 кг, крэсла можа не вытрымаць.//Андрэй Кляноўскі

 

 

Даслаць камэнтар

  • Адреса страниц и электронной почты автоматически преобразуются в ссылки.
  • Допускаются только следующие теги HTML: <a> <em> <strong> <cite> <code> <ul> <ol> <li> <dl> <dt> <dd>
  • Строки и параграфы переносятся автоматически.
  • Search Engines will index and follow ONLY links to allowed domains.

Подробнее о форматировании

Captcha Image: you will need to recognize the text in it.
Введите код подтверждения с картинки

Бягучае надвор'е
night-clear
Надвор`е ў Мінску
-8 °C Ясна, вецер Паўднёваўсходні, 7.2 км/г, ад. вільготнасць 85%
night-broken
Надвор`е ў Брэсце
-3 °C Ірваныя аблокі, вецер Бязветранасць, ад. вільготнасць 93%
day-few
Надвор`е ў Гомелi
-9 °C Малаважная хмарнасць, вецер Усходні, 7.2 км/г, ад. вільготнасць 100%
night-clear
Надвор`е ў Гродна
-5 °C Ясна, вецер Бязветранасць, ад. вільготнасць 79%
night-clear
Надвор`е ў Віцебску
1 °C Ясна, вецер Паўднёва-заходні, 10.8 км/г, ад. вільготнасць 55%
day-clear
Надвор`е ў Магiлёве
3 °C Ясна, вецер Паўднёвы, 10.8 км/г, ад. вільготнасць 35%

Апошнія праекты

Падручнік па пераходзе на родную мову

Далучайся!

  

Нашы партнёры

 

 

|   Галоўная   |   Нашы праекты   |   Мы   |   Далучайся!   |   ЖЖ   |   Vkontakte   |   Сувязь з намі   |
Copyright © Moladz.org, 2007. All Rights Reserved.
Akavita Rambler's Top100