eng  |  de  |  fr  |  ru  |  ua






Пошук:

Навігацыя

Уваход на сайт

Апытанне

Рэклама

Рассылка

Падпішыся на рассылку


Рэкамендуем

Кампутарны перакладнік


Архіў навін

Вышэйшая адукацыя ці армія?

Зараз парламет абмяркоўвае магчымае скасаванне адтэрміноўкі ад арміі для студэнтаў-платнікаў. З падачы Уладзіміра Здановіча, старшыні пастаяннай камісіі па адукацыі, культуры, навуцы і навукова-тэхнічнаму прагрэсу Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага збору Беларусі платнікаў пасля заканчэння першага курсу будуць забіраць у армію.

Спадар Здановіч абгрунтоўвае сваю пазіцыю тым, што студэнты платнай формы атрымліваюць ніжэйшыя балы пры паступленні і не маюць размеркавання.Па словах Уладзіміра Здановіча, студэнты-платнікі “ў большасці выпадкаў па атрыманай спецыяльнасці не працуюць, не выяўляюць ніякай цікавасці да будучай прафесіі, частка з іх лічацца студэнтамі фармальна”. Маўляў яны паступілі ва універсітэт толькі, каб не ісці ў войска. Спадар Здановіч упэўнены, што менавіта з іх можна фарміраваць кантынгент салдатаў тэрміновай службы. Пасля арміі, абяцае Уладзімір Здановіч, будзе гарантаваны працяг навучання на ранейшых умовах там, дзе салдаты навучаліся да закліку. У перыяд службы ў войску не патрэбна будзе плаціць па крэдытах за навучанне.

Аднак прыняцце закону з’яўляецца дыскрымінацыйным крокам. Згодна Канстытуцыі Беларусі абарона сваёй дзяржавы – гэта абавязак кожнага грамадзяніна. З другога боку маем закон, які дае права адкласці “абарону” дзяржавы ў мірны час з-за навучання. А стандарты навучання як платнага, так і завочнага навучання аднолькавыя. Чаму тады студэнт-бюджэтнік можа атрымліваць адукацыю бесперапынна, а студэнт-платнік – выпадаць з адукацыйнага працэсу на год? Тым болей, што ніколі не ведаеш, якія “конікі” выкіне Міністэрства адукацыі ў наступны раз. За год можа цалкам змяніцца сітуацыя на факультэце, знікнуць спецыяльнасць, на якую паступаў абітурыентам. Вось і бачым парушэнне Канстытуцыі нашай краіны, якая сведчыць пра ахову ад дыскрымінацыі па любой прыкмеце.

-- У нас і так раздутая армія. Чым больш будзе адтэрміновак, тым лепш. Нашто нам столькі людзей у арміі? Няхай улады прадумваюць рэформы аб перавядзенні арміі на прафесійныя рэйкі, -- перакананы Ягор, студэнт 4 курсу БДУ.

-- Ужо не адзін раз дзяржава паказвала. што для яе вышэйшая адукацыя не з’яўляецца прыярытэтам, -- кажа Юрась, студэнт платнай формы навучання, -- Чым далей, тым больш перашкодаў яе атрымаць. У выніку гэтай справы будзе бачна, якая каштоўнасць вышэйшай адукацыі для нашай краіны.

-- Асабіста я жаданнем ісці ў армію асабліва не гару, -- кажа Дзіма, студэнт БНТУ, -- Мне падаецца, што гэта проста неадэкватнае рашэнне. Я супраць такіх законаў.

Што адбудзецца ў выніку, паглядзім у канцы зімы.//Мікола Ляўчук

 

Даслаць камэнтар

  • Адреса страниц и электронной почты автоматически преобразуются в ссылки.
  • Допускаются только следующие теги HTML: <a> <em> <strong> <cite> <code> <ul> <ol> <li> <dl> <dt> <dd>
  • Строки и параграфы переносятся автоматически.
  • Search Engines will index and follow ONLY links to allowed domains.

Подробнее о форматировании

Captcha Image: you will need to recognize the text in it.
Введите код подтверждения с картинки

Бягучае надвор'е
night-overcast-light-rain
Надвор`е ў Мінску
7 °C Пахмурна, лёгкі дождж, вецер Пераменны, ад Паўднёва-заходні да Поўнача-заходні, 18 км/г, парывы да 32.4 км/г, ад. вільготнасць 93%
night-few
Надвор`е ў Брэсце
11 °C Трохі аблокаў, вецер Заходні, 14.4 км/г, ад. вільготнасць 87%
night-overcast-light-rain
Надвор`е ў Гомелi
12 °C Пахмурна, лёгкія ліўневыя дажджы, вецер Паўднёва-заходні, 18 км/г, ад. вільготнасць 100%
day-broken
Надвор`е ў Гродна
13 °C Ірваныя аблокі, вецер Паўночны, 14.4 км/г, ад. вільготнасць 77%
day-overcast-light-rain
Надвор`е ў Віцебску
11 °C Пахмурна, вецер Паўднёва-заходні, 10.8 км/г, парывы да 21.6 км/г, ад. вільготнасць 100%
day-overcast
Надвор`е ў Магiлёве
12 °C Пахмурна, вецер Паўднёва-заходні, 10.8 км/г, ад. вільготнасць 100%

Апошнія праекты

Падручнік па пераходзе на родную мову

Далучайся!

  

Нашы партнёры

 

Сацыяльныя сеткі

 

 


Рэклама

|   Галоўная   |   Мы   |   Далучайся!   |   Twitter   |   ЖЖ   |   Vkontakte   |   Сувязь з намі   |
Copyright © Moladz.org, 2007. All Rights Reserved.
Akavita Rambler's Top100