Хто не хоча мець у сябе хаця б некалькі пар рознага і якаснага абутку. Праўда, з сённяшнімі коштамі ў беларускіх абутковых крамах, ледзь магчыма дазволіць сабе адну пару, асабліва зімовага, абутку. Але не былі б то нашы людзі нашымі, каб не вынайшлі хітрую схему выйсця з такой сітуацыі.
Лена смела купляе боты ў фірмовых вялікіх крамах сталіцы. Рынак Ждановічы і да таго падобныя месцы дзяўчыну ніяк не цікавяць. Па адной простай прычыне: там не даюць чэкаў і гарантыйных талонаў. Апошнія – магчымасць панасіць некалькі параў абутку за сезон.
-- Вось гэтым летам я змяніла тры пары абутку. Першымі набыла басаножкі. Маднявыя такія, -- распавядае Лена, -- За сто тысяч. І яны мне пачалі ціснуць. Ну, не магу хадзіць і ўсё тут. А ў іх была двухслойная падэшва. І вось яна якраз-такі і стала расслойвацца. Таму была аб’ектыўная прычына іх здаць. Пасля я набыла больш пантовыя басаножкі на абцасах. Яны мне вельмі падабаліся. Аднак прыйшоў час ехаць у Вільню на семінар, а з такімі абцасамі наўрад ці можна было б файна адпачыць. так што я вырашыла іх таксама здаць. Прыдралася да таго, што, маўляў падэшва крыху абдзіраецца. Праўда, былі праблемы: я набойкі ўжо змяніла. Але ў краме “Мегатоп” іх прынялі без пытанняў.
-- На маіх басаножках аднойчы пачаў разыходзіцца шоў, -- расказвае Валянціна, -- І калі б я прыйшла толькі з гэтай прэтэнзіяй, мне б адмовілі. Маўляў, дзяўчына. не дурыце галавы, не разышоўся, ну, дык і не разышоўся. Тут заканчваецца лета. Я сабе думаю, а навошта мне гэтыя басаножкі. І крыху дапамагла разысціся гэтаму шву.Быў яшчэ адзін выпадак, калі я абула шлёпанцы толькі другі дзень, мне наступіў на нагу ў аўтобусе хлапец. І яны парваліся. Я, як ні ў чым не бывала, пайшла ў краму і з незалежным выглядам іх памяняла.
--Паношаны абутак можна рэанімаваць, -- расказвае Святлана, -- трэба толькі звярнуцца ў абутковую майстэрню. Мая сяброўка пранасіла восеньскія боты на шпільцы цэлы тыдзень, а пасля зразумела, што яны ёй не падыходзяць. Мы аддалі іх у абутковую майстэрню, дзе вельмі прасіліся іх прывесці ў новы выгляд. І нам дапамаглі: памазалі падэшву нейкай вадкасць, падфарбавалі абцасы і ўсё, як новыя пайшлі.
Самае галоўнае пры звароце абутку гэта -- мець пры сабе чэк. вяртаць іх да сканчэння тэрміну гарантыі, а таксама верыць у тое, што ты кажаш. Скандалістаў у крамах высочваюць адразу. Варта таксама памятаць, што вярнуць новы абсалютна не ношаны абутак можна на працягу 14 дзён.
-- Лепш за ўсё мяняць абутак у вялікіх камерцыйных крамах кшталту “Респект”, “Мегатоп” і інш., -- расказвае Лена, -- Яны баяцца за сваю рэпутацыю. таму скандаліць і сварыцца з вамі не будуць. Ім прасцей вам яго абмяняць ці вярнуць грошы.
-- Увогуле такая практыка абмену некалькіх ботаў за сезон, на мой погляд, з’явілася ад нашай беднасці, -- упэўнена Валянціна, -- Таму што наш абутак “Marko” каштуе столькі ж столькі і італьянскі. “Marko” – якасны абутак. я не спрачаюся, але прабачце, ён зроблены ў Беларусі, а не ў Італіі і павінен быць ужо хаця б з-за гэтага таннейшы.//Мікола Ляўчук.








тут дзеўчынам прасцей...
...а з мужчынскім абуткам у нас зусім бяда!
Даслаць камэнтар