eng  |  de  |  fr  |  ru  |  ua






Пошук:

Навігацыя

Уваход на сайт

Апытанне

Рассылка

Падпішыся на рассылку


Рэкамендуем

Кампутарны перакладнік


Архіў навін

Што наша жыццё..? Серыял!

Серыял прыйшлі да нас у канцы 80-х. Ужо ў той час яны авалодалі розумам усіх жанчын і часткі мужчын. Падчас трансляцца “Рабыні Ізауры” гарады заміралі і на вуліцах было зусім пуста… Сёння ўсе глядзяць якія- небудзь серыялы, усе абмяркоўваюць гэта і проста не могуць уявіць сваё жыццё без другога сезона любімага фільма.

Пагаворым пра найбольл яркія і папулярныя паказы.

“Усе людзі хлусяць”


Серыял “Доктар Хаўз” прызнаны самым папулярным у апошняе пяцігоддзе. Барадаты кульгавы доктар вельмі іранічна ставіцца да пацыентаў, упэўнена выносіць дыягназы. Ён бескампрамісны і робіць, што хоча. Добры прафесіянал, крыху дзікі па жыцці, заваяваў прызанне мільёнаў. Яго словы цытавалі, а міміку капіравалі. Пачалі з’яўляцца не толькі адмысловыя сайты, прысвечаныя яму, але і кампаніі, які займаюцца выпускам прадукцыі (майкі, плакаты, кубкі і г.д.), прысвечаныя вялікаму Доктару. Серыял, праўда, характарызуецца аднабаковасцю. Нават пры вынясенні самаг простага дыягназу, пацыент абавязкова б’ецца ў канвульсіях. Канвульсіі вельмі артыстычныя і істэрычныя, а таксама падобныя, бо паўтараюцца з сезона ў сезон. Зусім іншы падыход у стваральнікаў серыяла “Анатомія Грэй”. Практыканты-медыкі проста павернутыя на сваёй працы і чакаюць не дачакаюцца найбольш складанага пацыента, а значыць і аперацыі. Перад вачыма гледача органы, якія разрэзваюць, трансплантуюць… Разам з тым, героі маюць асабістае жыццё, якое на фоне шпітальных палат выглядае міла, ад таго і дзіўна. Каханне, раставанне, спроба новых пачуццяў, - усё гэта на фоне аперацыі на галаўны мозг, пералівання крыві і экзаменаў на вышэйшую медыцынскую ступень.
Медыцынскія серыяла адназначна прызнаныя хітом сезона. Глядач хоча ведаць, як яго лечаць і што ў гэтых лекараў у галаве.

“Жанчына вартая шчасця”

Смазлівае кіношка пра Марыю і Хуана Карласа больш не ўражвае гледача. Занадта прадказальныя сустрэчы, раставанні, нараджэнне дзяцей больш не прыносяць ні задавальнення, ні прыбытку.
“Сэкс у вялікім горадзе” – гісторыя пра тое, што чакае жанчыну ў яе жыцці. У гэтым фільме смела прагучаў тэзіс пра тое, што сучасная жанчына мае ўсе магчымасці роўна, як і мужчына, а таму можа ставіцца да стасункаў і сэкса з такой жа лёгкасцю. Чатыры сяброўкі з Манхэттана жывуць у Нью-Йорку. Яны паспяховыя і незалежныя. Сустракаюцца з паспяховымі банкірамі, мамінкіным сыночкамі, сэксуальнымі гігантамі і імпатэнтамі, з габрэямі, рускімі, жанычнамі, парамі… Кожная серыя мае свій сэнс і лагічнае завяршэнне. Гэта як кніга жыцця сучанснай жанчыны, якая павінна быць моцнай, паспяховай, якая хоча шчасця і нягледзячы ні на што верыць у каханне. Яна не проста чакае яго, яна шукае яго!

“Вучаць у школе, вучаць у школе, вучаць у школе”

Серыялы, якія раскзаваюць пра школьнае і студэнцкае жыццё заўсёды выклікаюць настальгію і замілаванне. Але гэта было да таго, як дэбілізацыя стала асноўным складнікам сучаснага гумара. Серыял “Універ”, які расказвае пра абсалютна тупога студэнта філфака і яго сяброў з такмі жа развіццём, з імпэтам глядзіць багата народу. Жарты на ўзроўні азадку, слоўнікавы запас ні далей за “піпец” і ніякага развіцця сюжэта…
Зусім іншае кіно транслююць на канале ОРТ з Новага года. Гэта серыял “Школа”. Кіно здзіўляе сваёй праўдзівасцю і жорсткасцю. У Расіі ўжо збіраюцца лісты са скаргамі супраць тэлеканала ад імя бацькоў і настаўнікаў. Гледачам дэманструецца звычайная гарадская школа, дзе на апошнім паверсе хлопцы п’юць піва і паляцы цыгарэты, дзяўчыны цікавяцца сэксам на пару гадзін, а настаўнікаў ніхто не лічыць за людзей…Пакуль бацькі і настаўнікі скардзяцца, серыял усё яшчэ транслюецца. І хто ведае, якія высновы для сябе зробяць гледачы.//Юрак Талашка

 

 

Даслаць камэнтар

  • Адреса страниц и электронной почты автоматически преобразуются в ссылки.
  • Допускаются только следующие теги HTML: <a> <em> <strong> <cite> <code> <ul> <ol> <li> <dl> <dt> <dd>
  • Строки и параграфы переносятся автоматически.
  • Search Engines will index and follow ONLY links to allowed domains.

Подробнее о форматировании

Captcha Image: you will need to recognize the text in it.
Введите код подтверждения с картинки

Бягучае надвор'е
night-clear
Надвор`е ў Мінску
-6 °C Ясна, вецер Паўднёваўсходні, 7.2 км/г, ад. вільготнасць 73%
day-clear
Надвор`е ў Брэсце
2 °C Ясна, вецер Паўднёваўсходні, 18 км/г, парывы да 28.8 км/г, ад. вільготнасць 51%
night-clear
Надвор`е ў Гомелi
-4 °C Ясна, вецер Паўднёваўсходні, 10.8 км/г, ад. вільготнасць 74%
day-clear
Надвор`е ў Гродна
2 °C Ясна, вецер Паўднёваўсходні, 10.8 км/г, ад. вільготнасць 55%
night-clear
Надвор`е ў Віцебску
1 °C Ясна, вецер Паўднёва-заходні, 10.8 км/г, ад. вільготнасць 55%
day-clear
Надвор`е ў Магiлёве
3 °C Ясна, вецер Паўднёвы, 10.8 км/г, ад. вільготнасць 35%

Апошнія праекты

Падручнік па пераходзе на родную мову

Далучайся!

  

Нашы партнёры

 

 

|   Галоўная   |   Нашы праекты   |   Мы   |   Далучайся!   |   ЖЖ   |   Vkontakte   |   Сувязь з намі   |
Copyright © Moladz.org, 2007. All Rights Reserved.
Akavita Rambler's Top100