eng  |  de  |  fr  |  ru  |  ua






Пошук:

Навігацыя

Уваход на сайт

Апытанне

Рэклама

Рассылка

Падпішыся на рассылку


Рэкамендуем

Кампутарны перакладнік


Архіў навін

Беларускія чыноўнікі бяруць хабар з-за крызісу?

Генеральная пракуратура Беларусі падсумавала вынікі сваёй дзейнасці за мінулы год. Як высветлілася, колькасць злачынстваў карупцыйнай накіраванасці павялічылася на 23 працэнты ў параўнанні з 2008-м.

Трэцюю частку ад усіх карупцыйных злачынстваў (а іх за мінулы год было выяўлена 3366) складае хабарніцтва, пасля крадзеж шляхам злоўжывання службовымі паўнамоцтвамі, злоўжыванне службовымі паўнамоцтвамі, злоўжыванне ўладай з карыслівымі мэтамі і інш.

1746 чалавек здзейснілі карупцыйныя злачынствы ў мінулым годзе. З іх 108 прадстаўнікоў улады, 14 мелі адказнае службовае становішча.

Самай карумпаванай сферай стаў – гандаль. Тут зарэгістравана 482 выпадкі злачынстваў. На другой прыступцы -- прамысловасць (427), на трэцім месцы – органы дзяржкіравання (421). За імі ідзе сельская гаспадарка, будаўніцтва і сфера адукацыі.

Як паведамляюць крыніцы з пракуратуры, карупцыя знізілася ў сферы аховы здароўя, фінансавага пасрэдніцтва і сельскай гаспадаркі.

Аднак павелічэнне карупцыі адбылося па ўсіх абласцях Беларусі. “Чыстымі”, згодна дадзеных, засталося пару дзесяткаў раёнаў. Напрыклад, Ганцавіцкі, Івацэвіцкі, Полацкі, Жыткавіцкі і іншыя.

Найбольш буйныя і гучныя справы ўзбуджаны ў адносінах да намесніка старшыні камісіі па спажывецкім рынку і прадпрымальніцтву Мінскага гарадскога Савета дэпутатаў Юрыя Мікіцкага, генеральнага дырэктара ААТ “Гомельшкло” Юрыя Ільявога, кіраўніка адміністрацыі Кастрычніцкага раёна г.Мінска Міхаіла Цыгана.

Беларусь знаходзіцца на трэцім месцы сярод краін СНД па колькасці хабараў. Нас абганяюць толькі Расія і Украіна.

2009 год быў абумоўлены фінансавымі цяжкасцямі з-за сусветнага эканамічнага крызісу. Зарплаты ў многіх сферах сталі нашмат меншымі. Скараціліся яны, відаць, і ў чыноўнікаў. Магчыма гэты фактар і стаў адной з прычын пошуку альтэрнатыўных крыніц прыбытку.//Мікола Ляўчук

 

 

 

Даслаць камэнтар

  • Адреса страниц и электронной почты автоматически преобразуются в ссылки.
  • Допускаются только следующие теги HTML: <a> <em> <strong> <cite> <code> <ul> <ol> <li> <dl> <dt> <dd>
  • Строки и параграфы переносятся автоматически.
  • Search Engines will index and follow ONLY links to allowed domains.

Подробнее о форматировании

Captcha Image: you will need to recognize the text in it.
Введите код подтверждения с картинки

Бягучае надвор'е
night-overcast-light-rain
Надвор`е ў Мінску
7 °C Пахмурна, лёгкі дождж, вецер Пераменны, ад Паўднёва-заходні да Поўнача-заходні, 18 км/г, парывы да 32.4 км/г, ад. вільготнасць 93%
night-few
Надвор`е ў Брэсце
11 °C Трохі аблокаў, вецер Заходні, 14.4 км/г, ад. вільготнасць 87%
night-overcast-light-rain
Надвор`е ў Гомелi
12 °C Пахмурна, лёгкія ліўневыя дажджы, вецер Паўднёва-заходні, 18 км/г, ад. вільготнасць 100%
day-broken
Надвор`е ў Гродна
13 °C Ірваныя аблокі, вецер Паўночны, 14.4 км/г, ад. вільготнасць 77%
day-overcast-light-rain
Надвор`е ў Віцебску
11 °C Пахмурна, вецер Паўднёва-заходні, 10.8 км/г, парывы да 21.6 км/г, ад. вільготнасць 100%
day-overcast
Надвор`е ў Магiлёве
12 °C Пахмурна, вецер Паўднёва-заходні, 10.8 км/г, ад. вільготнасць 100%

Апошнія праекты

Падручнік па пераходзе на родную мову

Далучайся!

  

Нашы партнёры

 

Сацыяльныя сеткі

 

 


Рэклама

|   Галоўная   |   Мы   |   Далучайся!   |   Twitter   |   ЖЖ   |   Vkontakte   |   Сувязь з намі   |
Copyright © Moladz.org, 2007. All Rights Reserved.
Akavita Rambler's Top100