eng  |  de  |  fr  |  ru  |  ua






Пошук:

Навігацыя

Уваход на сайт

Апытанне

Рассылка

Падпішыся на рассылку


Рэкамендуем

Кампутарны перакладнік


Архіў навін

Адукацыя на адлегласці па-беларуску

Дыстанцыйная адукацыя ў свеце даўно ўжо не навіна. Пару тройку гадоў таму ў той жа Канадзе налічвалася больш за 420 тысяч студэнтаў дыстанцыйнай формы навучання. Па словах канадскіх дыстанцыйшчыкаў, на такой адукацыі яны эканомяць 30 500 канадскіх даляраў у параўнанні са студэнтамі дзённага аддзялення.

А як жа ідуць справы ў нашай краіне? Ці магчыма атрымаць дыстанцыйную адукацыю ў Беларусі і на якіх умовах, высвятляў карэспандэнт Moladz.org Мікола Ляўчук.

Калі вы загугліце словазлучэнне “дыстанцыйная адукацыя ў Беларусі”, то пашукавік вам выдасць інфармацыю пра наяўнасць дыстанцыйнай адукацыі ў БДУІРы, БНТУ, БДЭУ і Гомельскім дзяржаўным універсітэце. наколькі гэта рэальныя спасылкі і сапраўдная дыстанцыйная адукацыя, чытайце ніжэй.

Бадай самы прасунуты універ сярод беларускіх ВНУ. Тут створаны спецыяльны цэнтр дыстанцыйных тэхналогій. Зараз дыстанцыйна ў БДУІРы навучаецца 830 студэнтаў. Тут можна атрымаць спецыяльнасці інфарматыка, маркетынг, інфармацыйныя сістэмы і тэхналогіі і да т.п.. Кошт адукацыі складае ад 2,16 млн. да 2,52 млн. руб. за семестр. Падчас навучання вам прызначаецца т’ютар, якому вы задаяце ўсе самыя набалелыя пытанні. На экзамены вы ўсё роўна павінны з’явіцца, але расклад экзаменацыйнай сесіі выбіраеце самастойна. Аналагічна фарміруеце і сваю ўласную навучальную праграму. Падрабязней можна даведацца на сайце: http://distant.bsuir.by/.

У БНТУ дыстанцыйна можна вучыцца па наступных спецыяльнасцях: праграмнае забеспячэнне інфармацыйных тэхналогій; інфармацыйныя сістэмы і тэхналогіі; аўтаматызаваныя сістэмы апрацоўкі інфармацыі; менеджмент; эканоміка і кіраванне на прадпрыемстве. Аднак такога мабільнага сайту, накшталт сайту БДУІРу тут няма. Пра спецыфіку курсаў і іх кошт вам раскажуць па тэлефоне прыёмнай камісіі БНТУ.

У студэнтаў пэўных спецыяльнасцяў і курсаў БДУ, (напрыклад, 5-ты курс факультэту міжнародных адносінаў і да т.п.) ёсць магчымасць дыстанцыйна прайсці некаторыя курсы на сайце http://distance.iatp.by. Усім жадаючым можна таксама паспрабаваць скончыць дзённа-завочную школу па матэматыцы і інфарматыцы http://www.school.bsu.by/do.htm. Аднак такога цэнтра па дыстанцыйнай адукацыі тут няма. І адпаведна дыпломы дзяржаўнага ўзору атрымаць немагчыма.

Калі ж дыплом дзяржаўнага ўзору для вас не самамэта, то існуе шэраг рэсурсаў дыстанцыйнай адукацыі.

Гэта цэнтр адукацыі IBA http://www.education.iba.by тут можна прайсці курсы па замежных мовах, праграмаванню. асваенню графічных рэдактараў і г.д. Заняткі можна пачынаць з любога месяца.

Таксама праект “Open Social Media” . http://opsome.by прапаноўвае курсы па анлайнавай журналістыцы, праграмаванню, псіхалогіі і інш.

Два бясплатныя дыстанцыйныя курсы -- “Апаратнае забеспячэнне і апрацоўка дадзеных” і “ Праграмнае забеспячэнне інфармацыйных сістэм” – можна прайсці на сайце http://vit.iatp.by/

Што ж, у параўнанні з канадцамі мы пакуль рэальна адстаём у выкарыстанні мабільнай адукацыі. Колькасць беларускіх якасных дыстанцыйных рэсурсаў можна пералічыць па пальцах.//Мікола Ляўчук

 

 

 

 

За абдрукоўкі

За абдрукоўкі прабачце, пліз. Вельмі буду старацца выпраўляць. Аўтара першага каменту прашу перачытаць свой тэкст.
Наконт Канады прабачце таксама, зараз перачытваючы тэкст, у прынцыпе з вамі пагаджуся, да месца было б зусім іншае спалучэнне. Але тут я меў на ўвазе "той жа" выкарыстаць як злучальнае слова. Няўдала (((.
Але ж дзякуй за парады і каменты. Дзякуй за тое. што вы чытаеце сайт. Буду выпраўляцца.

Што за тэкст?

Да вы задалбаліабдрукоўкамі сваімі! У аўтара і мадэратара сайта шызафрэнія, дэбілізацыя, глаукома ці што?
у жопу такі сайт!

Неадэкват

Што значыць "у той жа Канадзе"?
Мы што суседняя дзяржава зь імі? Ці адным шляхам ідзем?
Сьмешна!

Даслаць камэнтар

  • Адреса страниц и электронной почты автоматически преобразуются в ссылки.
  • Допускаются только следующие теги HTML: <a> <em> <strong> <cite> <code> <ul> <ol> <li> <dl> <dt> <dd>
  • Строки и параграфы переносятся автоматически.
  • Search Engines will index and follow ONLY links to allowed domains.

Подробнее о форматировании

Captcha Image: you will need to recognize the text in it.
Введите код подтверждения с картинки

Бягучае надвор'е
night-clear
Надвор`е ў Мінску
-8 °C Ясна, вецер Паўднёваўсходні, 7.2 км/г, ад. вільготнасць 85%
day-overcast
Надвор`е ў Брэсце
-3 °C Пахмурна, вецер Бязветранасць, ад. вільготнасць 93%
day-few
Надвор`е ў Гомелi
-9 °C Малаважная хмарнасць, вецер Усходні, 7.2 км/г, ад. вільготнасць 100%
day-clear
Надвор`е ў Гродна
-5 °C Ясна, вецер Бязветранасць, ад. вільготнасць 79%
night-clear
Надвор`е ў Віцебску
1 °C Ясна, вецер Паўднёва-заходні, 10.8 км/г, ад. вільготнасць 55%
day-clear
Надвор`е ў Магiлёве
3 °C Ясна, вецер Паўднёвы, 10.8 км/г, ад. вільготнасць 35%

Апошнія праекты

Падручнік па пераходзе на родную мову

Далучайся!

  

Нашы партнёры

 

 

|   Галоўная   |   Нашы праекты   |   Мы   |   Далучайся!   |   ЖЖ   |   Vkontakte   |   Сувязь з намі   |
Copyright © Moladz.org, 2007. All Rights Reserved.
Akavita Rambler's Top100