eng  |  de  |  fr  |  ru  |  ua






Пошук:

Навігацыя

Уваход на сайт

Апытанне

Рассылка

Падпішыся на рассылку


Рэкамендуем

Кампутарны перакладнік


Архіў навін

«Nothing Else Matters» па-беларуску

Піт Паўлаў прэзэнтуе ў новым туры на ТГ песьню «Сродак і мэта» — беларускамоўную вэрсію галоўнага гіта гурта Metallica «Nothing Else Matters». На выкананьне гэтай песьні музыкант атрымаў згоду ад Джэймса Хэтфілда. «Гэта адна зь нешматлікіх песень, якія можна выконваць у двары, у альтанцы. Спадзяюся, што беларускі тэкст пойдзе ў народ», — кажа музыка.

Піт Паўлаў

Піт кажа, што гэтую песьню запісаў некалькі гадоў таму, калі толькі кшталтаваўся гук ягонага новага праекту — капэлы Pete Paff. Неаднойчы яна выконвалася на яго сольных выступах і музыка залічыў яе ў самыя ўдарныя канцэртныя нумары. Беларускі тэкст «Nothing Else Matters» увесьчасна зьмяняўся — у залежнасьці ад эмацыйнага стану выканаўцы. Але ўрэшце цяпер «Сродак і мэта» набыў свой канчатковы варыянт.

 

Адбылося гэта ў самы апошні момант — у дзень запісу трэку. «Тое, што на канцэртах стварала ўражаньне спантанасьці і блізасьці да арыгінальнага тэксту Metallica ў запісаным выглядзе выглядала падрадковым перакладам, досыць схематычным і залішне патасным. Таму ўвесь дзень цалкам пайшоў на перапрацоўку тэксту», — апавядае Піт.

«Я палюбіў гэты гурт, калі быў падлеткам і не зьвяртаў пільнай увагі на лірыку, — прызнаецца музыка. — Мяне захапляла жывёльная энэргія і татальны гітарны саўнд. Як гітарыст я пераняў манеру і гучаньне маіх падлеткавых куміраў, але заўсёды разумеў розьніцу паміж кавэр-бэндам і арыгінальным рок-гуртом. Амаль любы рок-шэдэўр зьяўляецца вынікам працы канкрэтнага складу выканаўцаў пад кіраўніцтвам канкрэтнага прадусара. Гісторыя року мае шмат прыкладаў, калі гурт ня можа пераканаўча выконваць свае ўласныя песьні нават калі сыходзіць адзін музыка. „Nothing Else Matters“ адна зь нешматлікіх песень, якую можна выконваць нават у двары, у альтанцы».

Піт вырашыў атрымаць згоду на выкананьне «Сродку і мэты» ў аўтара арыгіналу. З Джэймсам Хетфілдам зьвязаліся праз Саманту Макнэлі, адміністратара афіцыйнага фэн-сайту гурта www.metclub.com. «Мы пераслалі трэк і атрымалі дазвол на яго выкананьне, цяпер дашлем яшчэ і падрадкоўнік беларускага тэксту», — кажа Піт. Музыкант кажа, што цяпер у тэксьце «Сродку і мэту» ён ня зьмяніць ані слова і спадзяецца, што беларуская вэрсія песьні гурта Metallica таксама здабудзе народную любоў.//music.fromby.net

Піт Паўлаў — Сродак і мэта (аўтары арыгіналу — Джэймс Хетфілд, Ларс Ульрых, аўтары беларускага варыянту — Піт Паўлаў, Глеб Галушка)

Даслаць камэнтар

  • Адреса страниц и электронной почты автоматически преобразуются в ссылки.
  • Допускаются только следующие теги HTML: <a> <em> <strong> <cite> <code> <ul> <ol> <li> <dl> <dt> <dd>
  • Строки и параграфы переносятся автоматически.
  • Search Engines will index and follow ONLY links to allowed domains.

Подробнее о форматировании

Captcha Image: you will need to recognize the text in it.
Введите код подтверждения с картинки

Бягучае надвор'е
day-clear
Надвор`е ў Мінску
-3 °C Ясна, вецер Поўнача-заходні, 18 км/г, ад. вільготнасць 68%
day-few
Надвор`е ў Брэсце
0 °C Трохі аблокаў, вецер Поўнача-заходні, 25.2 км/г, парывы да 43.2 км/г, ад. вільготнасць 69%
day-overcast
Надвор`е ў Гомелi
-1 °C Пахмурна, вецер Паўднёва-заходні, 21.6 км/г, ад. вільготнасць 74%
day-clear
Надвор`е ў Гродна
-1 °C Ясна, вецер Поўнача-заходні, 21.6 км/г, ад. вільготнасць 47%
day-broken
Надвор`е ў Віцебску
-1 °C Ірваныя аблокі, вецер Заходні, 10.8 км/г, парывы да 21.6 км/г, ад. вільготнасць 93%
day-overcast
Надвор`е ў Магiлёве
-1 °C Пахмурна, вецер Заходні, 14.4 км/г, ад. вільготнасць 93%

Апошнія праекты

Падручнік па пераходзе на родную мову

Далучайся!

  

Нашы партнёры

 

 

|   Галоўная   |   Нашы праекты   |   Мы   |   Далучайся!   |   ЖЖ   |   Vkontakte   |   Сувязь з намі   |
Copyright © Moladz.org, 2007. All Rights Reserved.
Akavita Rambler's Top100