eng  |  de  |  fr  |  ru  |  ua






Пошук:

Навігацыя

Уваход на сайт

Апытанне

Рэклама

Рассылка

Падпішыся на рассылку


Рэкамендуем

Кампутарны перакладнік


Архіў навін

Час варажбіць

Калі пасярод ночы вы пачуеце, як на вуліцах выкрыкваюць мужчынскія імёны… Калі дзяўчына папросіць вас як першага сустрэчнага назваць сваё імя… Калі вам патэлефануюць і скажуць: “Вы – мой лёс”.. Не пужайцеся! На Стары Новы год дзяўчаты традыцыйна пачынаюць варажбіць.

Забабоны, забабоны…

Ніхто не бярэцца сцвярджаць, які год лічыць пачаткам варажэння. Бо колбкі жыве чалавек, столькі ён сумняецца, вагаецца і хоча ведаць сваю будучыню. Людзі стараюцца адпавядаць канонам бабулек, трацяць грошы на варажбітак… А ў ноч з 13-га на 14-га студзеня нібы дзеля забавы, але ўсё ж з надзеяй ў душы і сэрцы, варажбяць на каве, воску і па слядах чалавека на снезе. Карэспандэнт MOLADZ.ORG убачыў на свае вочы, як дзяўчаты шукаюць сваё шчасце

.

Накіроўвай свечку вачыма

Ля тазіка з напоўненай вадой по колу сядаюць дзяўчыны. У саму пасудзіну кладуць запаленыя свечкі. Па баках раскладзеныя прадаўгаватыя паперкі, на якіх загаддзя напісана, што чакае дзяўчыну у будучым годзе: новая закаханасць, здрада, захапленне, цяжарнасць… Варажбіць пачынаюць са старэйшай у хаце дзяўчыны. Па чарзе запускаюць свечкі. Якую паперку абпаліла твая свечка, тое цябе і чакае ў будучым годзе. Калі свечка стаіць і зрушваецца з месца, трэба вачыма як бы накіроўваць яе да пажаданай паперкі, да пажаданых зменаў.

Дзын-бом – праз два гады раддом

Заручальны пярсцёнак бабулі, маці, сястры ці сяброўкі прывязваюць за валасок і апускаюць над шклянкай з вадой. Гэтая варажба павінна падказаць, праз колькі дзяўчыну возьмуць замуж. Гады адлічваюць паводле стукання пярсцёнка аб краі шклянкі. У выпадку, калі пярсцёнак не варушыцца, трэба як і ў першым выпадку накіроўваць яго вачыма.

Імя каханага пад падушкай

Дзяўчына загаддзя просіць сябровак напісаць на паперках мужчынскія імёны. Колькасць паперак павінна лічбава адпавядаць дню народзінаў дзяўчыны, а таксама павінна быць адна пустая паперка, якая будзе азначаць, што дзяўына ў будучым годзе нікога не сустрэне. Такім чына, калі дзяўчына нарадзілася 16-га, то павінна быць 17 паперак. Яна кладзе скруткі з імёнамі пад падушку. Раніцай 14-га студзеня трэба дастаць адну паперку, на якой будзе напісана імя будучага хлапца. Карысная парада – пісаць адэкватныя імёны. Бо кажуць, што часам трапляюцца Іларыёны, Фіафаны і Напалеоны.

У любым выпадку, галоўнае ва ўсёй варажбе – гэта вера. І тады няважна, што дзяўчына абірае – хадзіць вакол царквы 12 разоў, каб адкрыць сваё жыццё для кахання, альбо пытае ў сустрэчнага яго імя, каб ведаць, што і яе сужанага будуць клікаць гэтак сама.//Юрак Талашка

 

 

Даслаць камэнтар

  • Адреса страниц и электронной почты автоматически преобразуются в ссылки.
  • Допускаются только следующие теги HTML: <a> <em> <strong> <cite> <code> <ul> <ol> <li> <dl> <dt> <dd>
  • Строки и параграфы переносятся автоматически.
  • Search Engines will index and follow ONLY links to allowed domains.

Подробнее о форматировании

Captcha Image: you will need to recognize the text in it.
Введите код подтверждения с картинки

Конкурс для маладых, крэатыўных ды творчых людзей

Інтэрнэт-рэсурс Мoladz.org, праект "ВОКА", грамадская кампанія "Будзьма Беларусамі!" абвяшчаюць пачатак новага конкурса ў межах падтрымкі маладых творцаў.


Нярэдка маладыя людзі пад час перажыванняў альбо пакутаў, ці проста з вялікай радасці, пачынаюць пісаць вершы або апавяданні, але пасля напісання хаваюць гэта ў шафу і нікому не паказываюць, бо баяцца насмешак і магчымага неразумення іх творчасці.

Мы заклікаем менавіта такіх: маладых, крэатыўных, не прафесіянальных літаратараў да ўдзелу ў конкурсе, па выніках якога будзе надрукаваны традыцыйны зборнік вершаў "Наш Час 2010", у які трапяць лепшыя працы з дасланых на конкурс.
 

Студэнцкая кішэня


Бягучае надвор'е
day-broken
Надвор`е ў Мінску
24 °C Ірваныя аблокі, вецер Пераменны, ад Паўднёваўсходні да Поўнача-заходні, 10.8 км/г, парывы да 21.6 км/г, ад. вільготнасць 54%
night-overcast
Надвор`е ў Брэсце
17 °C Пахмурна, вецер Усходні, 14.4 км/г, ад. вільготнасць 94%
day-scattered
Надвор`е ў Гомелi
23 °C Безуважлівыя аблокі, вецер Паўднёвы, 10.8 км/г, ад. вільготнасць 61%
day-scattered
Надвор`е ў Гродна
25 °C Безуважлівыя аблокі, вецер Паўднёвы, 18 км/г, парывы да 28.8 км/г, ад. вільготнасць 41%
day-broken
Надвор`е ў Віцебску
18 °C Ірваныя аблокі, вецер Паўднёва-заходні, 18 км/г, ад. вільготнасць 83%
day-broken
Надвор`е ў Магiлёве
23 °C Ірваныя аблокі, вецер Бязветранасць, ад. вільготнасць 61%

Апошнія праекты

Падручнік па пераходзе на родную мову

Далучайся!

  

Нашы партнёры

 

Сацыяльныя сеткі

 

 


Рэклама

|   Галоўная   |   Мы   |   Далучайся!   |   Twitter   |   ЖЖ   |   Vkontakte   |   Сувязь з намі   |
Copyright © Moladz.org, 2007. All Rights Reserved.
Akavita Rambler's Top100