eng  |  de  |  fr  |  ru  |  ua






Пошук:

Навігацыя

Уваход на сайт

Апытанне

Рэклама

Рассылка

Падпішыся на рассылку


Рэкамендуем

Кампутарны перакладнік


Архіў навін

RoboГОП – новы супергерой Беларусі

Чыя галава выратуе Беларусь ад эканамічнага крызісу? Хто не дасць у крыўду дзяржаўны ўраджай бульбы? Рукі каго перапішуць усё насельніцтва рэспублікі?

Не, гэта будзе зусім не той, пра каго вы падумалі. Выратавальнікам нашай краіны, на думку стваральнікаў сацыяльнага студэнцкага серыялу “RoboГОП”, стане аднайменны робатачалавек. Менавіта ён і ў крызіс і ў перапіс адлюстроўвае думку народа, прапануе згодна свайго ГОПаразумення шляхі вырашэння складаных сітуацый. У крызіс Робо з эканамічных меркаванняў пазбаўляецца сваёй жонкі, падчас уборкі бульбы спрабуе знайсці шляхі яе збыту ў буфеце і на мясцовым рынку, на працягу перапісу стараецца перапісаць усіх гопнікаў і геймераў і г.д.

РобоГОП – гэта рымэйк папулярнага серыялу "Robocop". Як і яго правобраз, беларускі супергерой таксама змагаецца з нясправяддлівасцю беларускай рэчаіснасці.

Ідэя здымаць фільм пра беларускага супергероя ўзнікла ў адным з пакояў інтэрнату № 10 БДУ. Акурат у час абвалу індэксаў на амерыканскіх біржах – увосень мінулага года.

-- Усё было так. Нашаму Віці Светламу прыехала з дома пасылка, уласна гэта і была знакамітая каробка “Беліта Вітэкс”, -- расказвае Стасан Чарнуш, выканальнік галоўнай ролі, -- Ён пасылку з’еў, а каробачка засталася. А пасля паглядзеў, што форма цікавая, і намаляваў на каробцы твар страшны, з пятачком такім дзёрзкім. Спачатку я гэтую каробку нацягнуў на сябе, потым мы пачалі здымаць усё гэта на відэа.

-- А калі мы ўсё гэта прагледзелі, то зразумелі, што гэта сігнал з космасу. А на экране хто быў, ну, канешне, роба. а чаму ГОП, таму што гэта ж свой “пацан”, -- працягвае Віця Светлы, -- Калі ўзнікае патрэба, мы здымаем серыі. Усе ідэі прыходзяць спантанна, з космасу. Яны лётаюць у паветры, іх не трэба выдумляць.

-- RoboГОП сярод нас. RoboГОП бачыць нас. RoboГОП дапаможа нам! – упэўнены стваральнікі серыялу.


На сённяшні момант свет пабачылі 8 серыяў фільма. Серыял РобоГОП ужо супрацоўнічае з часопісам Mediamagazine 34. Ён таксама “засвяціўся” на расійскім фестывалі home video "Мегаполис-Мегапиксели", які пройдзе 26 снежня ў Піцеры.//Настасся Ляўчук

Праглядзець серыял і ацаніць крэатыўнасць відэа можна тут: http://robohop.net

 

 

Даслаць камэнтар

  • Адреса страниц и электронной почты автоматически преобразуются в ссылки.
  • Допускаются только следующие теги HTML: <a> <em> <strong> <cite> <code> <ul> <ol> <li> <dl> <dt> <dd>
  • Строки и параграфы переносятся автоматически.
  • Search Engines will index and follow ONLY links to allowed domains.

Подробнее о форматировании

Captcha Image: you will need to recognize the text in it.
Введите код подтверждения с картинки

Конкурс для маладых, крэатыўных ды творчых людзей

Інтэрнэт-рэсурс Мoladz.org, праект "ВОКА", грамадская кампанія "Будзьма Беларусамі!" абвяшчаюць пачатак новага конкурса ў межах падтрымкі маладых творцаў.


Нярэдка маладыя людзі пад час перажыванняў альбо пакутаў, ці проста з вялікай радасці, пачынаюць пісаць вершы або апавяданні, але пасля напісання хаваюць гэта ў шафу і нікому не паказываюць, бо баяцца насмешак і магчымага неразумення іх творчасці.

Мы заклікаем менавіта такіх: маладых, крэатыўных, не прафесіянальных літаратараў да ўдзелу ў конкурсе, па выніках якога будзе надрукаваны традыцыйны зборнік вершаў "Наш Час 2010", у які трапяць лепшыя працы з дасланых на конкурс.
 

Студэнцкая кішэня


Бягучае надвор'е
day-broken
Надвор`е ў Мінску
24 °C Ірваныя аблокі, вецер Пераменны, ад Паўднёваўсходні да Поўнача-заходні, 10.8 км/г, парывы да 21.6 км/г, ад. вільготнасць 54%
night-overcast
Надвор`е ў Брэсце
17 °C Пахмурна, вецер Усходні, 14.4 км/г, ад. вільготнасць 94%
day-scattered
Надвор`е ў Гомелi
23 °C Безуважлівыя аблокі, вецер Паўднёвы, 10.8 км/г, ад. вільготнасць 61%
day-scattered
Надвор`е ў Гродна
25 °C Безуважлівыя аблокі, вецер Паўднёвы, 18 км/г, парывы да 28.8 км/г, ад. вільготнасць 41%
day-broken
Надвор`е ў Віцебску
18 °C Ірваныя аблокі, вецер Паўднёва-заходні, 18 км/г, ад. вільготнасць 83%
day-broken
Надвор`е ў Магiлёве
22 °C Ірваныя аблокі, вецер Бязветранасць, ад. вільготнасць 65%

Апошнія праекты

Падручнік па пераходзе на родную мову

Далучайся!

  

Нашы партнёры

 

Сацыяльныя сеткі

 

 


Рэклама

|   Галоўная   |   Мы   |   Далучайся!   |   Twitter   |   ЖЖ   |   Vkontakte   |   Сувязь з намі   |
Copyright © Moladz.org, 2007. All Rights Reserved.
Akavita Rambler's Top100