eng  |  de  |  fr  |  ru  |  ua






Пошук:

Навігацыя

Уваход на сайт

Апытанне

Рэклама

Рассылка

Падпішыся на рассылку


Рэкамендуем

Кампутарны перакладнік


Архіў навін

Хованкі ў інтэрнэце

Што рабіць, калі нейкі сайт заблакаваны, а патрапіць на яго вельмі хочацца?

Адзін з самых простых спосабаў – выкарыстанне сайта-ананімайзера ці проксі-сервера. Тады на веб-старонку трэба будзе заходзіць не напрасткі, а ў абыходную. Калі “Белтэлекам” заблакуе доступ на сайт для наведвальнікаў з Беларусі, ананімайзер спачатку злучыцца з серверам дзе-небудзь у Акіяніі. Паколькі для таіцян ці гвінейцаў доступ на сайт наўрад ці будзе закрыты, ён адыкрыецца. Магчыма, сайт будзе загружацца даўжэй, чым звычайна, але інфармацыя ўсё ж будзе атрыманая.

Дзе шукаць ананімайзеры? Дастаткова ў любым пошукавіку набраць “веб-проксі” ці “веб-анінімайзер” – і з’явяцца дзесяткі варыянтаў. Напрыклад, http://kproxy.com , http://hideme.ru , http://www.spysurfing.com . Працаваць з імі лёгка – на старонцы ў пустым полі набраць nn.by і націснуць Enter на клавіятуры.

Такім самым чынам вырашаецца праблема заблакаваных сайтаў (напрыклад, сацыяльных сетак ці забаўляльных рэсурсаў) у офісе. Калі ва універсітэцкай медыятэцы закрыты ўваход на “Укантакце” ці “Аднакласнікаў”, трэба быцт хітрэйшым за адміністрацыю. Ананімайзер дапаможа.

Яшчэ адзін плюс у інтэрнэт-ананімнасці знаходзяць тыя, хто хоча на ўсялякі выпадак схаваць сваё месцазнаходжанне. Не сакрэт, што міліцыі не дазваляе складанасцяў вызначыць, з якога адрасу было адпраўлена паведамленне на форум ці электронную пошту. Гэта датычыцца як інтэрнэт-адрасоў, так і фізічнага месцазнаходжання. Калі ж праца будзе весціся праз ананімайзер, адзіны, на каго выйдзе міліцыя – той самы няшчасны сервер з Акіяніі.

У сеціве існуюць сайты, доступ на які адкрыты толькі для наведвальнікаў з пэўных краін. Напрыклад, толькі для карыстальнікаў з ЗША ці Германіі. Няма праблем – прыкінемся замежнікамі! Калі знайсці амерыканскі ці нямецкі веб-ананімайзер, атрымаць напаўсхаваную інфармацыю будзе не праблема.

Проксі-серверы падыйдуць і тым, хто хоча ашчадзіць трафік – колькасць закачанай інфармацыі. Рэч у тым, што яны могуць перадаваць дадзеныя ў сціснутым выглядзе. “Распакоўка” ж будзе адбывацца непасрэдна на кампутары.//Ягор Марціновіч

 

 

 

 

Даслаць камэнтар

  • Адреса страниц и электронной почты автоматически преобразуются в ссылки.
  • Допускаются только следующие теги HTML: <a> <em> <strong> <cite> <code> <ul> <ol> <li> <dl> <dt> <dd>
  • Строки и параграфы переносятся автоматически.
  • Search Engines will index and follow ONLY links to allowed domains.

Подробнее о форматировании

Captcha Image: you will need to recognize the text in it.
Введите код подтверждения с картинки

Конкурс для маладых, крэатыўных ды творчых людзей

Інтэрнэт-рэсурс Мoladz.org, праект "ВОКА", грамадская кампанія "Будзьма Беларусамі!" абвяшчаюць пачатак новага конкурса ў межах падтрымкі маладых творцаў.


Нярэдка маладыя людзі пад час перажыванняў альбо пакутаў, ці проста з вялікай радасці, пачынаюць пісаць вершы або апавяданні, але пасля напісання хаваюць гэта ў шафу і нікому не паказываюць, бо баяцца насмешак і магчымага неразумення іх творчасці.

Мы заклікаем менавіта такіх: маладых, крэатыўных, не прафесіянальных літаратараў да ўдзелу ў конкурсе, па выніках якога будзе надрукаваны традыцыйны зборнік вершаў "Наш Час 2010", у які трапяць лепшыя працы з дасланых на конкурс.
 

Студэнцкая кішэня


Бягучае надвор'е
day-broken
Надвор`е ў Мінску
24 °C Ірваныя аблокі, вецер Пераменны, ад Паўднёваўсходні да Поўнача-заходні, 10.8 км/г, парывы да 21.6 км/г, ад. вільготнасць 54%
night-overcast
Надвор`е ў Брэсце
17 °C Пахмурна, вецер Усходні, 14.4 км/г, ад. вільготнасць 94%
day-scattered
Надвор`е ў Гомелi
23 °C Безуважлівыя аблокі, вецер Паўднёвы, 10.8 км/г, ад. вільготнасць 61%
day-scattered
Надвор`е ў Гродна
25 °C Безуважлівыя аблокі, вецер Паўднёвы, 18 км/г, парывы да 28.8 км/г, ад. вільготнасць 41%
day-broken
Надвор`е ў Віцебску
18 °C Ірваныя аблокі, вецер Паўднёва-заходні, 18 км/г, ад. вільготнасць 83%
day-broken
Надвор`е ў Магiлёве
22 °C Ірваныя аблокі, вецер Бязветранасць, ад. вільготнасць 65%

Апошнія праекты

Падручнік па пераходзе на родную мову

Далучайся!

  

Нашы партнёры

 

Сацыяльныя сеткі

 

 


Рэклама

|   Галоўная   |   Мы   |   Далучайся!   |   Twitter   |   ЖЖ   |   Vkontakte   |   Сувязь з намі   |
Copyright © Moladz.org, 2007. All Rights Reserved.
Akavita Rambler's Top100