eng  |  de  |  fr  |  ru  |  ua






Пошук:

Навігацыя

Уваход на сайт

Апытанне

Рэклама

Рассылка

Падпішыся на рассылку


Рэкамендуем

Кампутарны перакладнік


Архіў навін

Он-лайн урок па мове, літаратуры, культуры

Выкладчык, якога любяць вучні, расказаў MOLADZ.org, як зрабіць заняткі карыснымі і займальнымі, як зацікавіць моладзь беларускай культурай і якія беларускія творы сёння самыя чытаныя.

Настаўнік бярозаўскай школы №1 Мікалай Жуковіч - прыветлівы і вельмі шчыры чалавек, прычым адчуваеш гэта адразу. Яго правільная мова заварожвае, яго мяккі і прыемны голас настройвае на добрую размову.

Нестандартныя заняткі

Калі гаварыць не пра псіхалагічны бок, а пра саму тэхналогію ўроку, то я заўсёды стараюся лішні матэрыял (калі бачу, што ў праграме ёсць перагібы, нагрувашчванні) растлумачыць вельмі даходлівымі прыёмамі, што называецца на пальцах паказаць гэтую тэму. “Так, засяродзілі ўвагу, усе вочы на мяне!” – артыстычна прамаўляю. І дзеці глядзяць на мяне, уважліва слухаюць. Акрамя таго, я стараюся спытаць у дзяцей нешта дадатковае, не толькі па падручніку: “Што ты новага чытаў?”, даю ім магчымасць развівацца далей, і абавязкова ацэньваю гэта.

Традыцыйны тэкст супраць Інтэрнэта

Ёсць у мяне такі метад - прымусіць усіх чытаць. Ён пабудаваны на прынцыпе кнута і перніка. Кожны ўрок я даю вучням карткі з пытаннямі па змесце. Для тых, хто твор ведае, гэтыя пытанні вельмі лёгкія, і яны без праблем адказваюць. Ну, а калі хто не прачытаў, то я гэта адразу ўбачу. І тады чакай адзінкі ці двойкі ў журнал. Але на наступны раз вучань падрыхтуецца. І атрымае сваю дзевятку. У мяне часта такое бывае, што ў вучня стаіць “1”, “9”, “1”, “9”. Сярэдняе пяцёрка якая атрымаецца.

Самыя чытаныя беларускія творы

Як не дзіўна для мяне як выкладчыка, але для гарадскіх вучняў ужо некалькі год запар самым любімым творам з’яўляецца раман Уладзіміра Караткевіча “Каласы пад сярпом тваім”. Гэты твор ідзе вельмі цікава, грунтоўна. Хоць мяне, паўтаруся, як настаўніка гэта здзіўляе, бо Караткевіча чытаць цяжка, цяжка ўспрымаць, трэба быць гістарчына падрыхтаваным. Добра чытаюць таксама Шамякіна “Сэрца на далоні” і любяць раман Мележа “Людзі на балоце”. Вось гэтыя тры творы найлепш чытаюць вучні ў школе. І ў канцы года, калі я правожу анкетаванне, альбо даю заданне напісаць сачыненне пра твор, які найбольш спадабаўся, то звычайна дзеці пішуць пра вось тыя тры раманы, пра якія я казаў.

Успрыняцце беларускай мовы

Неадэкватнасць стадлення да беларускай мовы з цягам часу адышла. Я памятаю, што яшчэ калі быў маладым настаўнікам, пераехаў з вясковай школы ў гарадскую, то яшчэ часта чуў мянушку “Беларус”. Вучань такі ў мяне быў, які з далёкага вугла крычаў: “Беларус!”, каб я яго не ўбачыў, але пачуў. Ён як быццам мяне ганіў, але насамрэч, нібы бальзам падліваў на душу. І яшчэ раней можна было пачуць такі выраз “Нашто мне беларуская мова на трактары?” ці “Нашто мне беларуская мова за камп’ютарам?” Але дзякуючы беларусізацыі ў 90-х гадах і сённяшні ўздым “Мы беларусы”, “Хай квітнее Беларусь”, хоць насамрэч напісаны лозунгі на рускай мове, але гэта спрацавала на карысць мовы. Бо калі мы гаворым пра беларускае, то мы ўсё адно звязаныя з беларускай моваю, яна – грунтоўны камень, які трэба паважаць у першыю чаргу.//Юрак Талашка

 

Выдатна!

Чытаў і думаў, што ў маім жыцці вось такога настаўніка не было, на жаль. У нас мову выкладала Зоя Міхайлаўна, якая размаўляла выключна на трасянцы. На літаратуры мы гаварылі пра яе мужа і дзяцей. На мове перапісвалі практыкаванні з кнігі. І ўсё. Так што мая любоў да мовы прыйшла, калі мне споўнілася 18 год, і я паступіў на гістфак.

Правінцыял - і гэтым ганаруся!

Нарэшце сталі з'яўляцца матэрыялы пра людзей з глыбінкі. А то ўсё пра сталічных і сталічных!
Мова жыве ў вёсках ды малых гарадах. Пра гэта і пішыце.

Караткевіч - лепшы

Мае рацыю настаўнік! Караткевіча дзеці з задавальненнем чытаюць. Я мела педпрактыку ў старшакласнікаў, дык "Каласы" ім вельмі спадабаліся.
Што гаварыць, гэта і мой любімы пісьменнік!

Даслаць камэнтар

  • Адреса страниц и электронной почты автоматически преобразуются в ссылки.
  • Допускаются только следующие теги HTML: <a> <em> <strong> <cite> <code> <ul> <ol> <li> <dl> <dt> <dd>
  • Строки и параграфы переносятся автоматически.
  • Search Engines will index and follow ONLY links to allowed domains.

Подробнее о форматировании

Captcha Image: you will need to recognize the text in it.
Введите код подтверждения с картинки

Конкурс для маладых, крэатыўных ды творчых людзей

Інтэрнэт-рэсурс Мoladz.org, праект "ВОКА", грамадская кампанія "Будзьма Беларусамі!" абвяшчаюць пачатак новага конкурса ў межах падтрымкі маладых творцаў.


Нярэдка маладыя людзі пад час перажыванняў альбо пакутаў, ці проста з вялікай радасці, пачынаюць пісаць вершы або апавяданні, але пасля напісання хаваюць гэта ў шафу і нікому не паказываюць, бо баяцца насмешак і магчымага неразумення іх творчасці.

Мы заклікаем менавіта такіх: маладых, крэатыўных, не прафесіянальных літаратараў да ўдзелу ў конкурсе, па выніках якога будзе надрукаваны традыцыйны зборнік вершаў "Наш Час 2010", у які трапяць лепшыя працы з дасланых на конкурс.
 

Студэнцкая кішэня


Бягучае надвор'е
day-broken
Надвор`е ў Мінску
24 °C Ірваныя аблокі, вецер Пераменны, ад Паўднёваўсходні да Поўнача-заходні, 10.8 км/г, парывы да 21.6 км/г, ад. вільготнасць 54%
night-overcast
Надвор`е ў Брэсце
17 °C Пахмурна, вецер Усходні, 14.4 км/г, ад. вільготнасць 94%
day-scattered
Надвор`е ў Гомелi
23 °C Безуважлівыя аблокі, вецер Паўднёвы, 10.8 км/г, ад. вільготнасць 61%
day-scattered
Надвор`е ў Гродна
25 °C Безуважлівыя аблокі, вецер Паўднёвы, 18 км/г, парывы да 28.8 км/г, ад. вільготнасць 41%
day-broken
Надвор`е ў Віцебску
18 °C Ірваныя аблокі, вецер Паўднёва-заходні, 18 км/г, ад. вільготнасць 83%
day-broken
Надвор`е ў Магiлёве
22 °C Ірваныя аблокі, вецер Бязветранасць, ад. вільготнасць 65%

Апошнія праекты

Падручнік па пераходзе на родную мову

Далучайся!

  

Нашы партнёры

 

Сацыяльныя сеткі

 

 


Рэклама

|   Галоўная   |   Мы   |   Далучайся!   |   Twitter   |   ЖЖ   |   Vkontakte   |   Сувязь з намі   |
Copyright © Moladz.org, 2007. All Rights Reserved.
Akavita Rambler's Top100