eng  |  de  |  fr  |  ru  |  ua






Пошук:

Навігацыя

Уваход на сайт

Апытанне

Рэклама

Рассылка

Падпішыся на рассылку


Рэкамендуем

Кампутарны перакладнік


Архіў навін

JuBIC стварыў фільм "Памежжа", запрашаем на прагляд

15 снежня а 15.00 JuBIC сумесна з Беларускім Домам правоў чалавека запрашае на Latako 3, Вільня, на першы паказ дакументальнага нарысу "Памежжа" (BorderLand). Фільм прысвечаны "візавай" заслоне, якая балюча адбіваецца на лёсах людзей, раздзяляе сем'і, разбурае гаспадарку, міжчалавечыя і міжкультурныя кантакты. Гэта як нідзе відавочна праяўляецца ў беларуска-літоўскім памежжы, уздоўж мяжы, якой яшчэ нядаўна не было - ніколі не было. BorderLand

На прагляд запрашаюцца прадстаўнікі грамадскіх арганізацыяў, СМІ, літоўскага МЗС, дыпламатычнага корпусу, у тым ліку амбасадар Беларусі Ўладзімір Дражын, а таксама ўсе цікаўныя.

Фільм "Памежжа" ("BorderLand") створаны ў Літве актывістамі арганізацыі JuBIC (Аб'яднаны цэнтр беларускіх ініцыятыў) сумесна з журналістамі тэлеканалу БелСАТ. Гэта фільм аб беларуска-шэнгенскай мяжы паміж Літвой і Беларуссю.

Новая мяжа прайшла праз шматкультурны, шматмоўны і шматпакутны Віленскі край, слынны сваімі традыцыямі адкрытасці і талерантнасці. Чаго вартая адна толькі капліца у вёсцы Ракі з двума алтарамі - каталіцкім і праваслаўным!

Якая сітуацыя склалася на ўсходняй мяжы Літвы, што праходзіць паміж вольнай аб'яднанай Еўропай і пакуль яшчэ аўтарытарнай Беларуссю?

Аповеды жыхароў памежжа і выпускніцы ЕГУ, з якімі цяжкасцямі даводзіцца сутыкацца, каб рэалізаваць сваё права на свабоду руху, наглядныя прыклады з падзеленай вёскі на мяжы Віленшчыны і Гарадзеншчыны, экспертныя і афіцыйныя каментары дазваляюць кожнаму зрабіць уласныя высновы. 

Пасля прагляду -- дыскусія з удзелам яго стваральнікаў і гасцей, каму такая сітуацыя на карысць, ці спрыяе яна прасоўванню дэмакратычных каштоўнасцяў і правоў чалавека, што робіцца не так у віленскіх і брусельскіх кабінетах.
 
Мовы фільма і дыскусіі - ангельская / беларуская (субтытры/пераклад).

Працягласць - 23 хв. (фільм) + дыскусія (да 1 гадз.)
 
Ён адрасаваны шырокай грамадскасці, у першую чаргу - Еўрапейскага звязу, якая зацікаўленая тэмай "супрацоўніцтва ў імя развіцця" і адкрытасці блоку да свету, да суседзяў. 
 
Фільм падтрымала Міністэрства замежных спраў Літвы і канал БелСАТ.


//JuBIC

Даслаць камэнтар

  • Адреса страниц и электронной почты автоматически преобразуются в ссылки.
  • Допускаются только следующие теги HTML: <a> <em> <strong> <cite> <code> <ul> <ol> <li> <dl> <dt> <dd>
  • Строки и параграфы переносятся автоматически.
  • Search Engines will index and follow ONLY links to allowed domains.

Подробнее о форматировании

Captcha Image: you will need to recognize the text in it.
Введите код подтверждения с картинки

Бягучае надвор'е
night-overcast-light-rain
Надвор`е ў Мінску
7 °C Пахмурна, лёгкі дождж, вецер Пераменны, ад Паўднёва-заходні да Поўнача-заходні, 18 км/г, парывы да 32.4 км/г, ад. вільготнасць 93%
night-few
Надвор`е ў Брэсце
11 °C Трохі аблокаў, вецер Заходні, 14.4 км/г, ад. вільготнасць 87%
night-overcast-light-rain
Надвор`е ў Гомелi
12 °C Пахмурна, лёгкія ліўневыя дажджы, вецер Паўднёва-заходні, 18 км/г, ад. вільготнасць 100%
day-broken
Надвор`е ў Гродна
13 °C Ірваныя аблокі, вецер Паўночны, 14.4 км/г, ад. вільготнасць 77%
day-overcast-light-rain
Надвор`е ў Віцебску
11 °C Пахмурна, вецер Паўднёва-заходні, 10.8 км/г, парывы да 21.6 км/г, ад. вільготнасць 100%
day-overcast
Надвор`е ў Магiлёве
12 °C Пахмурна, вецер Паўднёва-заходні, 10.8 км/г, ад. вільготнасць 100%

Апошнія праекты

Падручнік па пераходзе на родную мову

Далучайся!

  

Нашы партнёры

 

Сацыяльныя сеткі

 

 


Рэклама

|   Галоўная   |   Мы   |   Далучайся!   |   Twitter   |   ЖЖ   |   Vkontakte   |   Сувязь з намі   |
Copyright © Moladz.org, 2007. All Rights Reserved.
Akavita Rambler's Top100