Два самыя перспектыўныя і “модныя” літоўскія гурты - Migloko і Suicide DJs - нарэшце дабраліся да Беларусі.
Ужо ў гэтыя выходныя гурты Migloko і Suicide DJs пракоцяцца з міні-турам па Беларусі. Пры падтрымцы мультымэдыя-часопісу 34mag.net.
… Яны кажуць, што Беларусь асацыюецца ў іх з піянінам “Беларусь” і з клубам БАТЭ. Яны жывуць і ствараюць сваю ва ўсіх сэнсах еўрапейскую музыку – зусім побач, у Вільні, не далей за любы суседні абласны горад.
Што мы пра іх ведаем?
SUICIDE DJs (http://www.myspace.com/suicidedjslt), адны з самых перспектыўных маладых электра-лайф-музыкаў ў Літве. Гумарысты, шоўмэны, эксперыментатары. Ім належыць рэкорд – самая доўгая назва альбому ў свеце. Справа ў тым, што поўнае найменне іх мінулагодняга альбому “Animation” складаецца са… 150 словаў.

MIGLOKO (http://www.myspace.com/miglai). Гэтая дзіўная дзяўчына многім беларусам знаёмая па фестывалі Be2Gether’2009. Яе называюць то літоўскай Amy Winehouse, то Bjork, то нават рэінкарнацыяй Элвіса. Музыку і лірыку Migloko ўжо цяпер клічуць у Еўропе “феноменам”.
Такім чынам, 34mag.net прэзентуе:
РАСКЛАД МЕРАПРЫЕМСТВАЎ
04.12.09 (пятніца), Баранавічы, клюб “Blizzart”
Suicide DJs (LT), Ihar Yukhnevich (BY), Nick Kazantsev (BY).
05.12.09 (субота), Менск, паб-клюб “Графіці”
Suicide DJs (LT), Migloko (LT).
06.12.09 (нядзеля), Віцебск, Beatles-club “Чердачок”
Suicide DJs (LT), Migloko (LT), Ihar Yukhnevich (BY), Nick Kazantsev (BY) і іншыя на party “ВЯЛІКАЕ КНЯСТВА МУЗЫЧНАЕ".
Падрабязней Vkontakte: http://vkontakte.ru/event13352711








Даслаць камэнтар