Восем фіналістаў конкурса па стратэгічным менеджменце Global Management Challenge будуць аб’яўлены ў пятніцу ў клубе “BRONX”.
Каманды-фіналісты будуць змагацца за права прадстаўляць Беларусь у Міжнародным фінале спаборніцтва, які адбудзецца ў 2010 годзе ў Расіі.
На спецыяльным нацыянальным кактэйлі GMC акрамя фіналістаў будуць вызначаны пяць самых паспяховых каманд кіраванцаў у намінацыях “Лепшы працадаўца”, “Лепшы інтэрнет-партал”, “Лідар продажу”, “Лепшыя маркетолагі” і “Стабільнасць і рост”.
Усяго ў праекце ўдзельнічала 52 каманды ў складзе пяці чалавек. Гэта менеджэры вядучых беларускіх кампаній ( Белтэлекам, МТС і інш), а таксама студэнты 3-5 курсаў ВНУ.
Спаборніцтва праходзіць ў два ан-лайн туры і заканчваецца фіналам у рэале. Перад пачаткам кожнага тура метадам лёсавання фармуюцца групы (незалежныя рынкі) па 4-8 каманд у кожным. Каманды атрымліваюць гісторыю віртуальнай кампаніі за пяць гульнявых перыядаў, якая з'яўляецца адзінай для ўсіх удзельнікаў. На працягу кожнага тура, які складаецца з пяці гульнявых перыядаў па 5-7 дзён кожны), каманды адпраўляюць праз адмысловай формы ў Інтэрнэт і ў пазначаныя тэрміны пяць рашэнняў па кіраванні сваімі віртуальнымі кампаніямі.
У кожнай групе ў наступны тур праходзяць каманды з найвялікшым коштам акцый кампаніі ў апошнім квартале на віртуальнай біржы ў сваёй групе. Перамагае каманда, якая ў рэспубліканскім фінале атрымлівае найвышэйшы кошт акцый сваёй кампаніі.
Для каманды студэнтаў, якія перамогуць, існуюць спецыяльныя бонусы -- магчымасць бясплатна прайсці трэнінгі GMC, а таксама стажыроўку ў лепшых кампаніях Беларусі.
Конкурс праходзіць пры падтрымцы Міністэрства эканомікі Беларусі, а таксама РУП “Белтэлекам”, Інстытута Бізнеса і тэхналогій БДУ, а таксама “Мінскага сталічнага саюза прадпрымальнікаў і працадаўцаў” і інш.
-- Удзел у Global Management Challenge -- шанец даказаць сабе і свету, што мы -- менеджэры глабальнага маштабу. Кожнае прыняцце рашэння - гэта збор удзельнікаў, мазгавы штурм, абмен меркаваннямі і абавязкова кансенсус усіх удзельнікаў каманды, -- кажа Яўген Капілаў, удзельнік каманды "Белы квадрат" Інстытута бізнесу і менеджменту тэхналогій БДУ.
Упершыню каманда з Беларусі брала ўдзел у Міжнародным Фінале GMC 2008 у Лісабоне. Наша краіна ўвайшла ў шасцёрку лепшых кіраванцаў свету!//Мікола Ляўчук
Праект ажыццяўляецца пры падтрымцы:
Interfax.by, адукацыйнага партнёра ЦСБТ "САТИО", ААТ "Белаграпромбанк", "Бізнес-саюз прадпрымальнікаў і наймальнікаў ім. праф. Куняўскага"; інфармацыйныя партнёры: Moladz.org,часопіс "Дело", Інстытут PR, штотыднёвік "ТОП-персона", "Радыё АНТ", інтэрнет-парталы Bel.Biz, Kariera.by, Univer.by, клубны партнёр "клуб BRONX".










Даслаць камэнтар