eng  |  de  |  fr  |  ru  |  ua






Пошук:

Навігацыя

Уваход на сайт

Апытанне

Рассылка

Падпішыся на рассылку


Рэкамендуем

Кампутарны перакладнік


Архіў навін

«За шклом» ад МТС

Аператар мабільнай сувязі МТС запусціў у тэставым рэжыме новыя паслугі, якія дазваляюць абанентам адсочваць месцазнаходжанне адзін аднаго. Дастаткова “пазычыць” у прыяцеля тэлефон на пару хвілінаў, каб пасля трымаць яго пад каўпаком.

Прапановы «Сям’я пад наглядам» і «Мабільныя супрацоўнікі» маюць прыкладна аднолькавую скіраванасць. Першая накіравана на клапатлівых бацькоў, якія хочуць ведаць дзе швэндаюцца іх дзеці. Другая – на строгіх кіраўнікоў, якія не хочуць верыць, што іх падначаленыя таксама маюць асабістае жыццё.

Паслугі дазваляюць вызначыць месцазнаходжанне карыстальніка тэлефонам па бліжэйшых базавых станцыях. Тэставая бясплатная эксплуатацыя «Сям’і пад наглядам» працягнецца месяц, а «Мабільных супрацоўнікаў» — два месяцы.

Працэдура падключэння простая. Трэба зарэгістраваць сваю “сям’ю” і атрымаць асабісты код з некалькіх сімвалаў. А пасля можна хадзіць па знаёмых і пазычаць на некалькі хвілін тэлефон. Гэтага часу хопіць, каб даслаць смс-паведамленне на спецыяльны нумар. Ніякія пісьмовыя заявы і дазволы непатрэбныя. З таго часу можна перыядычна адпраўляць смс-ку кшталту “ГДЕ ПАША/САША/МАША” і атрымліваць інфармацыю пра месцазнаходжанне сябра з дакладнасцю ў некалькі метраў.

Пакуль сістэма неналаджана, інфармацыя прыходзіць з памылкай у 300-400 метраў. Калі ж яна запрацуе напоўную, дакладнасць вызначэння месца ў сталіцы будзе складаць усяго некалькі дзесяткаў метраў.

Падобная паслуга ўжо працуе ў расійскага МТС, праўда, працэдура падключэння там іншая. Абанент атрымлівае спецыяльнае смс-паведамленне з прапановай, ці згодны ён, каб пэўны чалавек мог адсачыць яго месцазнаходжанне. Калі ён згаджаецца, паслуга актывізуецца. Кожны смс-запыт каштуе каля 1000 беларускіх рублёў у эквіваленце.//Андрэй Кляноўскі

 

 

Даслаць камэнтар

  • Адреса страниц и электронной почты автоматически преобразуются в ссылки.
  • Допускаются только следующие теги HTML: <a> <em> <strong> <cite> <code> <ul> <ol> <li> <dl> <dt> <dd>
  • Строки и параграфы переносятся автоматически.
  • Search Engines will index and follow ONLY links to allowed domains.

Подробнее о форматировании

Captcha Image: you will need to recognize the text in it.
Введите код подтверждения с картинки

Бягучае надвор'е
night-broken
Надвор`е ў Мінску
-6 °C Ірваныя аблокі, вецер Пераменны, ад Паўднёвы да Поўнача-заходні, 7.2 км/г, ад. вільготнасць 93%
night-overcast
Надвор`е ў Брэсце
-3 °C Пахмурна, вецер Паўднёвы, 7.2 км/г, ад. вільготнасць 93%
night-clear
Надвор`е ў Гомелi
-8 °C Ясна, вецер Заходні, 14.4 км/г, ад. вільготнасць 85%
night-overcast
Надвор`е ў Гродна
-2 °C Пахмурна, вецер Паўднёва-заходні, 10.8 км/г, ад. вільготнасць 93%
day-clear
Надвор`е ў Віцебску
1 °C Ясна, вецер Паўднёва-заходні, 14.4 км/г, ад. вільготнасць 64%
night-clear
Надвор`е ў Магiлёве
-2 °C Ясна, вецер Паўднёвы, 3.6 км/г, ад. вільготнасць 54%

Апошнія праекты

Падручнік па пераходзе на родную мову

Далучайся!

  

Нашы партнёры

 

 

|   Галоўная   |   Нашы праекты   |   Мы   |   Далучайся!   |   ЖЖ   |   Vkontakte   |   Сувязь з намі   |
Copyright © Moladz.org, 2007. All Rights Reserved.
Akavita Rambler's Top100