eng  |  de  |  fr  |  ru  |  ua






Пошук:

Навігацыя

Уваход на сайт

Апытанне

Рэклама

Рассылка

Падпішыся на рассылку


Рэкамендуем

Кампутарны перакладнік


Архіў навін

AGA ! Прыкладны інтэрнэт-маркетынг

Серыя семінараў па інтэрнет-маркетынгу пад кодавай назвай “AGA” пройдзе ў Інстытуце журналістыкі з 14 лістапада па 12 снежня. Навучыцца граматна расстаўляць прыярытэты рэкламных кампаній, адсочваць яе эфектыўнасць, прасоўваць брэнды ў сеткі, абыходзячы пошукавыя сістэмы, а таксама шмат пра што іншае можна будзе даведацца падчас праекту AGA.

Сёлетнія семінары будуць складацца з блокаў "Інтэрнэт і бізнэс", "Практыка аптымізацыі", "Практыка капірайтынгу", "Практыка працы з партнёрскімі праграмамі", "Трэнды Інтэрнэт".

І гэта не толькі даклады арганізатараў і запрошаных гасцей (спецыялісты-практыкі), але і круглыя сталы, правядзенне тэматычнага конкурсу і атрыманне падтрымкі на сайце

Асноўныя мэтавыя групы семінару – маладыя спецыялісты, вэб-майстры, стваральнікі ці мэнэджары інтэрнэт-праектаў ва ўзросце 18-25 гадоў, актыўныя карыстачы інтэрнэта, а таксама кіраўнікі і дасведчаныя інтэрнэт-прадпрымальнікі ва ўзросце 25-32 гадоў.

--Нам гэта проста цікава, -- кажа Андрэй Радзевіч, адзін з арганізатараў, --У Беларусі інтэрнэт-гандаль недастаткова развіты. Тут ёсць магчымасць падзяліцца інфармацыяй, абмяняцца досведам. А для некаторых пачаць актыўна шукаць спосабы выкарыстання інтэрнэту ў бізнесе..

Аляксандр Градзюшка, кандыдат філалагічных навук, дацэнт Інстытута журналістыкі:

-- За мяжой такія рэчы праходзяць досыць часта. А для Беларусі гэта неяк не вельмі характэрна. Тое, што ў Інстытуце журналістыкі праводзіцца семінар па інтэрнэт-мэнеджмету – цікавы досвед, таму што зараз недастаткова проста стварыць сайт выдання ў інтэрнэце, але і задумацца пра яго прасоўванне, аб спосабах заробку на гэтым сайце і інтэрнэт-рэкламу, а таксама наведвальнасць. Зараз ідзе рост колькасці інтэрнэт-смі, а таксама друкаваных выданняў у інтэрнэце. Але ў многім яны прайграюць блогам, а таксама новым медыя. Таму патрабуецца інтэграваць неяк гэтыя рэчы. Мала напісаць тэкст, патрэбна і прасоўваць, закінуць на форум, у сацыяльныя сеткі і г.д.

На мой погляд, семінар, па-першае, дапаможа прыцягнуць увагу да медыйнай прасторы Беларусі, па-другое паспрыяць абмену досведу нефармальным асяроддзі. Студэнты спецыяльнасці “вэб-журналістыкі” змогуць карысную інфармацыю па стратэгіям стратэгіі ў гэтай сфер.

У мінулым годзе семінар наведала 140 чалавек, у гэтым годзе па тэхнічных прычынах аўдыторыя Інстытута журналістыкі зможа змясціць толькі 150 .

Семінары будуць праходзіць у Інстытуце журналістыкі у другой палове дня па суботах. Удзел у семінары бясплатны, зарэгістравацца можна праз інтэрнэт-сайт http://seostudy.by.

Мікола Ляўчук

 

Даслаць камэнтар

  • Адреса страниц и электронной почты автоматически преобразуются в ссылки.
  • Допускаются только следующие теги HTML: <a> <em> <strong> <cite> <code> <ul> <ol> <li> <dl> <dt> <dd>
  • Строки и параграфы переносятся автоматически.
  • Search Engines will index and follow ONLY links to allowed domains.

Подробнее о форматировании

Captcha Image: you will need to recognize the text in it.
Введите код подтверждения с картинки

Бягучае надвор'е
night-few
Надвор`е ў Мінску
6 °C Малаважная хмарнасць, вецер Бязветранасць, ад. вільготнасць 100%
day-clear
Надвор`е ў Брэсце
17 °C Ясна, вецер Усходні, 14.4 км/г, парывы да 25.2 км/г, ад. вільготнасць 52%
night-clear
Надвор`е ў Гомелi
9 °C Ясна, вецер Поўнача-усходні, 7.2 км/г, ад. вільготнасць 81%
day-broken
Надвор`е ў Гродна
15 °C Ірваныя аблокі, вецер Паўднёваўсходні, 14.4 км/г, ад. вільготнасць 63%
day-scattered
Надвор`е ў Віцебску
13 °C Безуважлівыя аблокі, вецер Поўнача-усходні, 7.2 км/г, ад. вільготнасць 62%
day-clear
Надвор`е ў Магiлёве
14 °C Ясна, вецер Усходні, 10.8 км/г, ад. вільготнасць 51%

Апошнія праекты

Падручнік па пераходзе на родную мову

Далучайся!

  

Нашы партнёры

 

Сацыяльныя сеткі

 

 


Рэклама

|   Галоўная   |   Мы   |   Далучайся!   |   Twitter   |   ЖЖ   |   Vkontakte   |   Сувязь з намі   |
Copyright © Moladz.org, 2007. All Rights Reserved.
Akavita Rambler's Top100