eng  |  de  |  fr  |  ru  |  ua






Пошук:

Навігацыя

Уваход на сайт

Апытанне

Рэклама

Рассылка

Падпішыся на рассылку


Рэкамендуем

Кампутарны перакладнік


Архіў навін

Выстава творчасці студэнтаў для студэнтаў (конкурс)

Скончылася пара адпачынку і вяселля, скончылася лета, і наступіла восень. Значная частка моладзі ізноў накіравалася атрымліваць веды альбо, папросту кажучы, «стачивать зубы о гранит науки». Ізноў пачаліся манатонныя будні з парамі і, канешне ж, праблемамі :). Таму, каб хоць як-небудзь развеяць гэтую сумоту МПГ «Студэнцкая Рада» (Мінск) і МГА «Дзедзіч» (Брэст) аб’яўляюць конкурс прац студэнцкай творчасці, вынікам якога стане студэнцкая выстава ў канун святкавання Міжнароднага Дня Студэнта – 17 лістапада. Сама ж выстава пад “кодавай” назовай “Цяжка быць студэнтам” адбудзецца 7-8 лістапада ў адным з выставачных цэнтаў горада Мінска.

Удзельнікам конкурсу прапаноўваецца рэалізаваць сябе і свае ідэі з дапамогай фатаграфій, малюнкаў, карцін, вершаў і любых рэчаў, якія можно лёгка зрабіць на парах і ў свабодны ад іх час, раскрываючыя наступныя тэмы:

• правы студэнтаў ва Ўніверсітэце/інтэрнаце;

• адносіны ў трохкутніке студэнт-выкладчык-адміністрацыя;

• праблема самарэалізацыі/вольнага часу студэнтаў;

• беларускі студэнт і яго “адметнасць”/студэнт Беларусі ў будучыні.

Дадзенныя тэмы не з’яўляюцца жорсткімі рамкамі, таму крэатыў і цікавы падыход да прац удзельнікаў вітаецца!

Па кожнаму з тэматычных раздзелаў незалежным журы з ліку простых студэнтаў будуць вызначаны пераможцы. Таксама непасрэдна на самой выставе яе наведвальнікі змогуць аддаць свой голас за тую альбо іншую працу, якая спадабалася, пасля чаго пераможца атрымае прыз глядацкіх сімпатый. Усе пераможцы будуць узнагароджанны каштоўнымі падарункамі ад “Студэнцкай Рады” і ”Дзедзіча”.

Умовы ўдзелу:

- працы прымаюцца з 12 кастрычніка да 6 лістапада;

- дасылаць працы трэба на электронную пошту student.konkurs@gmail.com з пазнакай “Конкурс”;

- памер здымкаў 900х600 пікселяў (у асаблівых выпадках дазволена болей);

- працы павінны мець назву і кароткае апісанне таго, што жадаў паказаць аўтар;

- аўтар пазначае ў лісце свае кантакты: імя, прозвішча, узрост і тэлефон.

Па ўсім пытанням можна заўжды звязацца з арганізатарамі па тэл.: (МТС) (033) 664-36-48 (Віктар), (Velcom) (029) 382-90-02 (Алесь).

 

Даслаць камэнтар

  • Адреса страниц и электронной почты автоматически преобразуются в ссылки.
  • Допускаются только следующие теги HTML: <a> <em> <strong> <cite> <code> <ul> <ol> <li> <dl> <dt> <dd>
  • Строки и параграфы переносятся автоматически.
  • Search Engines will index and follow ONLY links to allowed domains.

Подробнее о форматировании

Captcha Image: you will need to recognize the text in it.
Введите код подтверждения с картинки

Конкурс для маладых, крэатыўных ды творчых людзей

Інтэрнэт-рэсурс Мoladz.org, праект "ВОКА", грамадская кампанія "Будзьма Беларусамі!" абвяшчаюць пачатак новага конкурса ў межах падтрымкі маладых творцаў.


Нярэдка маладыя людзі пад час перажыванняў альбо пакутаў, ці проста з вялікай радасці, пачынаюць пісаць вершы або апавяданні, але пасля напісання хаваюць гэта ў шафу і нікому не паказываюць, бо баяцца насмешак і магчымага неразумення іх творчасці.

Мы заклікаем менавіта такіх: маладых, крэатыўных, не прафесіянальных літаратараў да ўдзелу ў конкурсе, па выніках якога будзе надрукаваны традыцыйны зборнік вершаў "Наш Час 2010", у які трапяць лепшыя працы з дасланых на конкурс.
 

Студэнцкая кішэня


Бягучае надвор'е
day-broken
Надвор`е ў Мінску
24 °C Ірваныя аблокі, вецер Пераменны, ад Паўднёваўсходні да Поўнача-заходні, 10.8 км/г, парывы да 21.6 км/г, ад. вільготнасць 54%
night-overcast
Надвор`е ў Брэсце
17 °C Пахмурна, вецер Усходні, 14.4 км/г, ад. вільготнасць 94%
day-scattered
Надвор`е ў Гомелi
23 °C Безуважлівыя аблокі, вецер Паўднёвы, 10.8 км/г, ад. вільготнасць 61%
day-scattered
Надвор`е ў Гродна
25 °C Безуважлівыя аблокі, вецер Паўднёвы, 18 км/г, парывы да 28.8 км/г, ад. вільготнасць 41%
day-broken
Надвор`е ў Віцебску
18 °C Ірваныя аблокі, вецер Паўднёва-заходні, 18 км/г, ад. вільготнасць 83%
day-broken
Надвор`е ў Магiлёве
22 °C Ірваныя аблокі, вецер Бязветранасць, ад. вільготнасць 65%

Апошнія праекты

Падручнік па пераходзе на родную мову

Далучайся!

  

Нашы партнёры

 

Сацыяльныя сеткі

 

 


Рэклама

|   Галоўная   |   Мы   |   Далучайся!   |   Twitter   |   ЖЖ   |   Vkontakte   |   Сувязь з намі   |
Copyright © Moladz.org, 2007. All Rights Reserved.
Akavita Rambler's Top100