eng  |  de  |  fr  |  ru  |  ua






Пошук:

Навігацыя

Уваход на сайт

Апытанне

Рэклама

Рассылка

Падпішыся на рассылку


Рэкамендуем

Кампутарны перакладнік


Архіў навін

Размаўляй са мной па-беларуску

Падчас перапісу, калі беларуская інтэлегенцыя заклікае аддаць свой голас на карысць нацыянальнай мовы, прапануем вашай увазе найбольш яркія кампаніі “За беларускую мову” апошняга года.

“За – беларускую мову!”

“Прапануем Вам паспрыяць выратаваньню роднай беларускай мовы. Без нашага ўдзелу ніхто гэтага ня зробіць”, - з такіх словаў пачынаецца ліст, які моладзь заклікае накіраваць у дзяржаўныя органы (вышэйшыя дзяржаўныя структуры: Парламент, Урад, Адміністрацыя Прэзыдэнта РБ і шэраг міністэрстваў). Агульная мэта - дамагчыся беларусізацыі ўсіх сфэраў грамадзкага жыцьця Беларусі, а найперш сфэры адукацыі. У звароце да дзяржструктур адзначаецца, што колькасьць беларускамоўных школьнікаў толькі за апошнія тры гады зьменшылася на 5%, а абітурыентаў – на 8%.
У межах кампаніі плянуецца таксама шэраг вулічных і адукацыйных мерапрыемстваў.

МТС загаварыў па-беларуску!

Цягам некалькі месяцаў маладыя актывісты накіроўвалі лісты ў офіс буйнога мабільнага аператара з просьбай паважаць правы беларускамоўных кліентаў – перакласці паслугі на беларускую мову.
Трэба сказаць, што доўгі час мабільная кампанія дасылала адмоўныя адказы.
Адмоўны адказ МТС перакладаць паслугі на беларускую мову выклікаў вялікі рэзананс у СМІ: моладзевыя актывісты заявілі, што насамрэч пераклад не патрабуе амаль ніякіх фінансавых выдаткаў, але толькі праграмнае забеспячэнне, і адказ кампаніі мае палітычную падаплёку-галоўны офіс МТС знаходзіцца ў Расеі.
Але мэта ўсё ж была дасягнута. І цяпер пры тэлефанаванні на слухаўку, што выключаны ці знаходзіцца па-за межамі сеткі, апэратар адказвае на трох мовах: беларускай, рускай і англійскай. "Тэлефон абанента выключаны ці знаходзіцца па-за межамі дзеяння сеткі", - гаворыць апэратар.

“Бацькаўшчына” і ТБМ — за Год беларускай мовы


Згуртаванне беларусаў свету “Бацькаўшчына” і Таварыства беларускай мовы імя Ф.Скарыны распачалі з 14 кастрычніка кампанію па зборы подпісаў за абвяшчэнне наступнага года Годам роднай мовы.

Як вынік, абвяшчэнне наступнага года Годам роднай мовы мусіць пацягнуць за сабой распрацоўку і рэалізацыю на дзяржаўным узроўні канкрэтных захадаў па папулярызацыі беларускай мовы і беларускамоўнай культуры ў грамадстве, пашырэнне сферы яе ўжытку.

"Родная мова ёсць найвялікшым багаццем, дадзеным кожнай нацыі, са знікненнем якога само існаванне пэўнага народа і створанай ім дзяржавы, яго ўнікальны характар, тое, што робіць яго адрозным ад іншых народаў свету, ставіцца пад пагрозу, - ідзецца ў заяве. - Сённяшні стан беларускай мовы выклікае вялікую занепакоенасць. Дастаткова толькі ўзгадаць, што на пачатку бягучага года ЮНЕСКА аднесла беларускую мову да моваў, якім пагражае знікненне".

Улічваючы, што 2009 год быў абвешчаны годам Роднай зямлі, грамадскім арганізацыям цалкам лагічным і паслядоўным падаецца абвяшчэнне наступнага года Годам роднай мовы. Тым больш, што менавіта з 2010 года ўводзіцца ў дзеянне новая рэдакцыя правіл беларускага правапісу, што не рабілася ад 1959 года.

Перапіс-2009 па-беларуску


Прадстаўнікі беларускай інтэлігенцыі напісалі зварот да народа.
«Беларуская мова – неад’емная частка нашай культуры і гарантыя нашай будучыні як унікальнага еўрапейскага народа. Вынікамі перапісу насельніцтва мы можам засведчыць самі сабе і ўсяму свету, што мы ёсць паўнавартаснай нацыяй, якая заслугоўвае ўвагі і павагі іншых нацый свету», — адзначаюць аўтары.
«Адказ «беларуская» на пытанне перапісчыкаў пра родную мову і мову штодзённага ўжывання мае не толькі сімвалічнае, але і практычнае значэнне. Ад колькасці людзей, якія назвалі ў сваіх адказах беларускую мову, будзе залежыць далейшая палітыка дзяржавы. Адказам беларуская вы станоўча паўплываеце на яе» - гаворыцца ў звароце.
Пад зваротам падпісаліся 51 дзеяч мастацтва і культуры Беларусі. У прыватнасці, народныя паэты Рыгор Барадулін і Ніл Гілевіч, паэт Генадзь Бураўкін, акторка Святлана Зелянкоўская, музыкі Алесь Камоцкі, Кася Камоцкая, Віктар Шалкевіч, Зміцер Бартосік, Лявон Вольскі, Піт Паўлаў, Слава Корань, Ігар Варашкевіч, Алег Хаменка, Зміцер Сасноўскі і іншыя.

Такім чынам, бачна, як актывізаваліся грамадскія лідары і актывісты ў адстойванні і прасоўванні роднай мовы. Але сутнасць моўнага развіцця заключаецца ў тым, што ўсё вырашае адзін чалавек. І гэты чалавек – ТЫ! Размаўляй са мной па-беларуску;) //Юрак Талашка

 

 

Даслаць камэнтар

  • Адреса страниц и электронной почты автоматически преобразуются в ссылки.
  • Допускаются только следующие теги HTML: <a> <em> <strong> <cite> <code> <ul> <ol> <li> <dl> <dt> <dd>
  • Строки и параграфы переносятся автоматически.
  • Search Engines will index and follow ONLY links to allowed domains.

Подробнее о форматировании

Captcha Image: you will need to recognize the text in it.
Введите код подтверждения с картинки

Конкурс для маладых, крэатыўных ды творчых людзей

Інтэрнэт-рэсурс Мoladz.org, праект "ВОКА", грамадская кампанія "Будзьма Беларусамі!" абвяшчаюць пачатак новага конкурса ў межах падтрымкі маладых творцаў.


Нярэдка маладыя людзі пад час перажыванняў альбо пакутаў, ці проста з вялікай радасці, пачынаюць пісаць вершы або апавяданні, але пасля напісання хаваюць гэта ў шафу і нікому не паказываюць, бо баяцца насмешак і магчымага неразумення іх творчасці.

Мы заклікаем менавіта такіх: маладых, крэатыўных, не прафесіянальных літаратараў да ўдзелу ў конкурсе, па выніках якога будзе надрукаваны традыцыйны зборнік вершаў "Наш Час 2010", у які трапяць лепшыя працы з дасланых на конкурс.
 

Студэнцкая кішэня


Бягучае надвор'е
day-broken
Надвор`е ў Мінску
24 °C Ірваныя аблокі, вецер Пераменны, ад Паўднёваўсходні да Поўнача-заходні, 10.8 км/г, парывы да 21.6 км/г, ад. вільготнасць 54%
night-overcast
Надвор`е ў Брэсце
17 °C Пахмурна, вецер Усходні, 14.4 км/г, ад. вільготнасць 94%
day-scattered
Надвор`е ў Гомелi
23 °C Безуважлівыя аблокі, вецер Паўднёвы, 10.8 км/г, ад. вільготнасць 61%
day-scattered
Надвор`е ў Гродна
25 °C Безуважлівыя аблокі, вецер Паўднёвы, 18 км/г, парывы да 28.8 км/г, ад. вільготнасць 41%
day-broken
Надвор`е ў Віцебску
18 °C Ірваныя аблокі, вецер Паўднёва-заходні, 18 км/г, ад. вільготнасць 83%
day-broken
Надвор`е ў Магiлёве
23 °C Ірваныя аблокі, вецер Бязветранасць, ад. вільготнасць 61%

Апошнія праекты

Падручнік па пераходзе на родную мову

Далучайся!

  

Нашы партнёры

 

Сацыяльныя сеткі

 

 


Рэклама

|   Галоўная   |   Мы   |   Далучайся!   |   Twitter   |   ЖЖ   |   Vkontakte   |   Сувязь з намі   |
Copyright © Moladz.org, 2007. All Rights Reserved.
Akavita Rambler's Top100