МГА “Адукацыя без межаў” у супрацы з прафесійным саюзам настаўнікаў вышэйшых народных школ Швецыі праводзіць папярэдні адбор кандыдатаў на праходжанне гадавой стажыроўкі на базе універсітэта Лінчопінг. Стажор альбо стажорка будуць мець магчымасць браць удзел ў працы адмысловага курсу для настаўнікаў НВШ пад час двух семестраў веснавога (са студзеня па май 2009 г.) і восеньскага верасень – снежань 2009 г.), акрамя таго на практыцы пазнаеміцца з арганізацый працы народных вышэйшых школ Швецыі.
Больш падрабязна пра НВШ Швецыі, у тым ліку пра курс для настаўнікаў НВШ можна прачытаць у часопісе “Адукатар”, № 1(11), 2007 г. на сайце
Пажаданні да кандытата
1) цікаўнасць да працы ў галіне адукацыі дарослых, нефармальнай адукацыі,
2) наяўнасць практычнага досведу працы ў адукацыі дарослых альбо працы ў кірунку развіцця тэорыі адукацыі дарослых (магістратура, аспірантура і г.д.)
3) валоданне ангельскай і/ці шведскай мова (перавага будзе аддавацца кандыдатам, якія ведаюць шведскую мову хаця б на базавым узроўні.
Чакаем Вашых анкет да 9 кастрычніка. Узор знайдзеце ў далучаным файле.
З пытаннямі можна звярнуцца да Галіны Верамейчык
+ 375 29 151 9397













Даслаць камэнтар