eng  |  de  |  fr  |  ru  |  ua






Пошук:

Навігацыя

Уваход на сайт

Апытанне

Рассылка

Падпішыся на рассылку


Рэкамендуем

Кампутарны перакладнік


Архіў навін

Фестываль “Бардаўская восень” (конкурсная праграма)

27 верасня, 19:00

Кавярня “Лісіная нара” (вул.Каліноўскага 32)

Фестываль “Бардаўская восень (конкурсная праграма):

-выступленне канкурсантаў

-выступленне гасцей фестывалю:

(гурт БОСАЕ СОНЦА, Лявон ВОЛЬСКІ)

 

Напрыканцы кастрычніку 2009 году на Беласточчыне ў Польшчы пройдзе фестываль беларускай аўтарскай песні “Бардаўская восень”. На працягу 15 год фестываль развіваецца, расце і дае магчымасць усім аматарам добрай беларускай музыкі атрымліваць асалоду ад выступлення ўжо ўпадабаных беларускіх артыстаў (Віктар Шалкевіч, Алесь камоцкі, Зміцер Вайцюшкевіч, Кася Камоцкая, Лявон Вольскі і інш.), а таксама адкрываць для сябе новыя імёны (Дар’я Кадамская, гурт “Босае Сонца”, Таццяна Беланогая і г.д.). Нязменнай на працягу ўсіх 15 год на “Бардаўскай восені” застаецца неверагодна ўтульная і цёплая атмасфера і шмат сапраўды прыгожай якаснай жывой беларускай музыкі, у выкананні аўтараў выканаўцаў і акустычных гуртоў.

Штогод на сцэну фестывалю акрамя сталых, знакамітых беларускіх музыкаў і калектываў, выходзяць маладыя выканаўцы, якія маюць магчымасць паказаць сваю творчасць у конкурснай праграме “Бардаўскай восені”.

Адбор на конкурсную праграму адбудзецца і ў гэтым годзе ў Мінску 27-га верасня а 19:00, ва ўтульнай кавярні “Лісіная нара” (вул.Каліноўскага 32). У гэты вечар свае творы прадставяць канкурсанты, лепшыя з якіх возьмуць удзел у конкурснай праграме фестывалю “Бардаўская восень 2009”, паехаўшы ў Польшчу. Акрамя таго ў мінскім канцэрце “Бардаўскай восені” выступяць і спецыяльна запрошаныя госці – малады, але ўжо стаўшы традыцыйным для “Бардаўскай восені” гурт БОСАЕ СОНЦА і шырока вядомы па дзейнасці ў гуртах НРМ і Крамбамбуля ЛЯВОН ВОЛЬСКІ.

Уваход на канцэрт вольны! Інфармацыю можна атрымаць па тэл. 8 (029) 111 32 32, 8 (029) 508 04 83.

Чакаем усіх на свяце добрай і па восеньскі цёплай беларускай музыкі!

Даслаць камэнтар

  • Адреса страниц и электронной почты автоматически преобразуются в ссылки.
  • Допускаются только следующие теги HTML: <a> <em> <strong> <cite> <code> <ul> <ol> <li> <dl> <dt> <dd>
  • Строки и параграфы переносятся автоматически.
  • Search Engines will index and follow ONLY links to allowed domains.

Подробнее о форматировании

Captcha Image: you will need to recognize the text in it.
Введите код подтверждения с картинки

Бягучае надвор'е
day-clear
Надвор`е ў Мінску
-2 °C Ясна, вецер Пераменны, ад Паўднёвы да Заходні, 10.8 км/г, ад. вільготнасць 63%
day-clear
Надвор`е ў Брэсце
-3 °C Ясна, вецер Усходні, 14.4 км/г, парывы да 25.2 км/г, ад. вільготнасць 68%
day-clear
Надвор`е ў Гомелi
-1 °C Ясна, вецер Паўднёва-заходні, 7.2 км/г, ад. вільготнасць 64%
day-few
Надвор`е ў Гродна
-7 °C Малаважная хмарнасць, вецер Бязветранасць, ад. вільготнасць 93%
day-clear
Надвор`е ў Віцебску
-5 °C Ясна, вецер Паўднёва-заходні, 10.8 км/г, парывы да 21.6 км/г, ад. вільготнасць 86%
day-clear
Надвор`е ў Магiлёве
-2 °C Ясна, вецер Заходні, 10.8 км/г, ад. вільготнасць 63%

Апошнія праекты

Падручнік па пераходзе на родную мову

Далучайся!

  

Нашы партнёры

 

 

|   Галоўная   |   Нашы праекты   |   Мы   |   Далучайся!   |   ЖЖ   |   Vkontakte   |   Сувязь з намі   |
Copyright © Moladz.org, 2007. All Rights Reserved.
Akavita Rambler's Top100