eng  |  de  |  fr  |  ru  |  ua






Пошук:

Навігацыя

Уваход на сайт

Апытанне

Рассылка

Падпішыся на рассылку


Рэкамендуем

Кампутарны перакладнік


Архіў навін

Naka: Рускі рок па-беларуску (mp3)

У межах праекту “Тузін. Перазагрузка” інтэрнэт-парталу “Тузін Гітоў” і грамадскай кампаніі “Будзьма беларусамі!” гурт Naka прадстаўляе сваю песню “Бяжы” ў беларускамоўным варыянце. Вакалістка гурта Наста Шпакоўская кажа: “Беларуская мова для мяне цікавая сваёй рамантычнасцю і спеўнасцю. Праўда, непасрэдна ў песні “Бяжы” мне падалося, што мова тут загучала жорстка і прынцыпова, у адрозненне ад расійскай”.

Вакалістка гурта Наста Шпакоўская перакананая ў тым, што яны граюць рускі рок. “Мы пяем па-расійску, а таму звацца беларускім рокам неяк зусім няёмка, – кажа яна. – Да ўсяго, паняцце “рускі рок” – гэта яшчэ і вызначэнне жанру, пэўны стан душы. Таму не ўяўляю іншага наймення ў дачыненні да нас”. Беларускую версію сваёй песні “Бяжы” Наста таксама вызначае як “рускі рок”, няхай сабе і па-беларуску: “Дух яе застаўся нязменным. І менавіта дзеля яго захавання і была такая руплівая праца, бо змяняць дух спеву, не змяняючы пры гэтым яго змест, немагчыма”, – упэўненая спявачка.

Беларускі тэкст “Бяжы” меў ажно тры рэдакцыі. Канчатковы варыянт прапанаваў літаратар Сяргей Балахонаў, якому сам трэк прыйшоўся да душы. “Як толькі з’явіўся добры і якасны пераклад, што атаясамліваўся са зместам песні, мы прыйшлі ў студыю і запісаліся”, – тлумачыць Наста. Яна не шкадуе, што ўзяла ўдзел у праекце. “Беларуская мова для мяне цікавая сваёй рамантычнасцю і спеўнасцю. Праўда, непасрэдна ў песні “Бяжы” мне падалося, што мова тут загучала жорстка і прынцыпова, у адрозненне ад расійскай”.

Наста кажа, што гурт Naka запіша яшчэ не адну песню па-беларуску. “У мяне было і ёсць імкненне пісаць па-беларуску, няхай гэта і вымагае больш высілкаў. Мяркую, што ў нас з’явіцца яшчэ нямала такіх твораў”.

Naka – Бяжы (муз. гурта, сл. – Наста Шпакоўская, бел. тэкст – Сяргей Балахонаў)

//Тузін Гітоў, budzma.org

 

 

 

Даслаць камэнтар

  • Адреса страниц и электронной почты автоматически преобразуются в ссылки.
  • Допускаются только следующие теги HTML: <a> <em> <strong> <cite> <code> <ul> <ol> <li> <dl> <dt> <dd>
  • Строки и параграфы переносятся автоматически.
  • Search Engines will index and follow ONLY links to allowed domains.

Подробнее о форматировании

Captcha Image: you will need to recognize the text in it.
Введите код подтверждения с картинки

Бягучае надвор'е
night-clear
Надвор`е ў Мінску
-8 °C Ясна, вецер Паўднёваўсходні, 7.2 км/г, ад. вільготнасць 85%
night-broken
Надвор`е ў Брэсце
-3 °C Ірваныя аблокі, вецер Бязветранасць, ад. вільготнасць 93%
day-few
Надвор`е ў Гомелi
-9 °C Малаважная хмарнасць, вецер Усходні, 7.2 км/г, ад. вільготнасць 100%
night-clear
Надвор`е ў Гродна
-5 °C Ясна, вецер Бязветранасць, ад. вільготнасць 79%
night-clear
Надвор`е ў Віцебску
1 °C Ясна, вецер Паўднёва-заходні, 10.8 км/г, ад. вільготнасць 55%
day-clear
Надвор`е ў Магiлёве
3 °C Ясна, вецер Паўднёвы, 10.8 км/г, ад. вільготнасць 35%

Апошнія праекты

Падручнік па пераходзе на родную мову

Далучайся!

  

Нашы партнёры

 

 

|   Галоўная   |   Нашы праекты   |   Мы   |   Далучайся!   |   ЖЖ   |   Vkontakte   |   Сувязь з намі   |
Copyright © Moladz.org, 2007. All Rights Reserved.
Akavita Rambler's Top100