Праграміст Алег Азароўскі — з ліку людзей, якія застаюцца «за кадрам». Стварыўшы самастойна беларуска‑расійска‑беларускі кампутарны перакладнік «Белазар», над якім сядзеў бы крукам цэлы даследчы інстытут, ён не атрымаў вялікай вядомасці. З’яўленне сёлета новай версіі «Белазару» — добрая нагода для гутаркі.
«Наша Ніва»: Алег, вашая праграма дапамагае ўзбагаціць слоўнікавы запас. Ці атрымлівалі Вы самі карысць ад распрацоўкі ў часе свайго навучання?
Алег Азароўскі: Я пачаў распрацоўку «Белазару» ўжо пасля заканчэння навучання на факультэце прыкладной матэматыкі БДУ. А вось беларускую і расійскую мовы я вывучаў толькі ў школе. Таму давялося асвяжыць веды — праштудыяваць дапаможнікі па лінгвістыцы.
«НН»: Вялікую частку слоўнікавых баз дапоўнілі Вы самі. Можаце пахваліцца, што ведаеце ўсе занесеныя словы?
АА: Пазалетась я, мабыць, мог так сказаць. Цяпер ужо не. За апошнія два гады дададзена шмат тэрміналогіі з самых разнастайных галінаў ведаў: фізіка, медыцына… Таксама апрацавана некалькі перакладных слоўнікаў, што былі алічбаваныя аматарамі. Там сустракаюцца розныя састарэлыя ды абласныя словы, усе іх ведаць проста немагчыма.

«НН»: А асабіста Вы ў жыцці гаворыце на якой мове?
АА: У залежнасці ад атачэння. На працы і ў краме — звычайна па‑расійску, дома — і так, і так, з беларускамоўнымі знаёмымі — безумоўна, па‑беларуску. Я лічу, што ведаю абедзве мовы дастаткова добра, каб не мець праблемаў з хуткім пераходам з адной на другую.
«НН»: Як да Вашага праекту паставіліся родныя і сябры? Усё ж праграма вымагае шмат часу, але не прыносіць грошай.
АА: Мама ў мяне была настаўніцай беларускай мовы. Часам ёй даводзіцца адказваць на розныя мае хітрыя лінгвістычныя пытанні. Яна бачыла артыкулы ў прэсе пра мой перакладнік і, я ведаю, ганарыцца. Цяжэй за ўсё даводзіцца маёй каханай, бо на яе прыпадае большасць хатніх клопатаў. Я ёй вельмі ўдзячны за разуменне!
«НН»: Ці прапаноўвалі Вам дапамогу ў часе стварэння праграмы Таварыства беларускай мовы, Таварыства беларускай школы, Беларускі Народны Фронт, якія звычайна прапагандуюць мову і вітаюць яе шырокі ўжытак?
АА: Я маю кантакты з некаторымі сябрамі ТБМ. Яны дапамагалі ў працы як валанцёры, распаўсюджвалі «Белазар» на кампакт‑дысках у Мінску. Аднак цяпер праблема распаўсюду не вельмі актуальная: інтэрнэт ёсць амаль у кожнай хаце, і спампаваць праграму — справа некалькіх хвілін. «Белазар» таксама распаўсюджваецца на некаторых беларускіх зборках софту на кампакт‑дысках.
«НН»: Колькі людзей запампавала сабе праграму?
АА: Па маіх падліках за апошняе паўгоддзе «Белазар» пампуюць паўтары тысячы разоў на месяц. Апошнюю версію праграмы, якая выйшла ў пачатку траўня, загрузілі тры з паловай тысячы наведнікаў.
«НН»: Няўжо ўсё магчымае ў «Белазары» ўжо зроблена?
АА: Безумоўна, не! Спіс будучых дапрацовак для перакладніка займае восем старонак дробнага тэксту. Там ёсць, напрыклад, карэктны пераклад асабовых імёнаў, удасканаленне дапасавання прыназоўнікаў да назоўных групаў, кантэкстная памяць і шмат іншага. Аднак я хачу звярнуць вашую ўвагу на некаторыя тэндэнцыі ў інфармацыйных тэхналогіях. Па‑першае, платформы персанальных кампутараў і Windows у прыватнасці страчваюць сваё даміноўнае становішча. Паступова распаўсюджваюцца іншыя аперацыйныя сістэмы, з’яўляюцца іншыя кампутарныя прылады, якія могуць выйсці ў Сеціва. Па‑другое, усё часцей людзі замест традыцыйных кампутарных праграм пачынаюць карыстацца інтэрнэт‑сэрвісамі для штодзённай працы: набору тэкстаў, табліц, чытання пошты…
«НН»: Значыцца, і «Белазар» будзе выкарыстоўвацца перадусім у інтэрнэце?
АА: Лінгвістычныя праграмы рухаюцца гэтым шляхам — усе вядомыя ў гэтай галіне кампаніі займелі свае анлайн‑слоўнікі і сервісы перакладаў. Дзякуючы гэтаму наведнікі заўсёды карыстаюцца апошняй версіяй слоўніка, які не трэба пампаваць сабе і ўсталёўваць на кампутары. У дадатак, слоўнікам можна карыстацца з любой прылады, што мае выхад у інтэрнэт, — хоць з кішэннага кампутара, хоць са звычайнага мабільніка. Што датычыць традыцыйных перакладнікаў і слоўнікаў у выглядзе кампутарных праграм, дык яны застануцца, але, напэўна, будуць ссоўвацца ў бок прафесійнага выкарыстання, для людзей, што займаюцца перакладамі штодня і зарабляюць гэтым на жыццё. Здаецца, такі шлях сёння з’яўляецца аптымальным.//
Даведка:
Алег Азароўскі
35 год, матэматык‑сістэмны праграміст. Скончыў Факультэт прыкладной матэматыкі і інфарматыкі (ФПМІ) БДУ ў 1995. Жыве ў Лідзе (Гродзенская вобласць).
Упершыню «Белазар» быў выкладзены ў інтэрнэце ў канцы 2002. Тады ж з’явіўся заклік да ахвотнікаў: дапамагайце! Трэба было павялічваць базу — фактычна пераводзіць слоўнікі ў фармат праграмы. Атрымаўшы заданне, валанцёры мусілі яго выканаць і даслаць вынікі сваёй працы Алегу Азароўскаму. Памер слоўніка разрастаўся імкліва. Прычым уся праца выконвалася не за грошы, а за ідэю. Цалкам бясплатнай праграма засталася і да сёння.
Белазар - гэта праграма машыннага перакладу тэкстаў з рускай мовы на беларускую, і зваротна. Белазар аўтаматызуе працэс перакладу ў зазначаных кірунках, даючы карыстачу гатовы чарнавы варыянт перакладу, падказвае варыянты перакладу любога слова, падсвятляе неперакладзеныя словы і словы з магчымымі арфаграфічнымі памылкамі.











answer
It's great that people can take the business loans and it opens up new possibilities.
reply this post
Following my investigation, billions of persons in the world receive the home loans from well known creditors. Therefore, there is good chances to find a short term loan in any country.
respond this post
I propose not to hold back until you earn big sum of cash to buy different goods! You should get the loan or just commercial loan and feel free
respond this topic
That is cool that people are able to take the loans moreover, it opens up completely new chances.
reply this post
I would like to propose not to hold back until you earn enough amount of cash to order different goods! You should just get the personal loans or just secured loan and feel free
answer this topic
It's great that we are able to receive the mortgage loans moreover, that opens new chances.
reply this post
I would like to propose not to wait until you get big sum of money to buy goods! You should get the home loans or consolidation loans and feel comfortable
answer
People deserve very good life and credit loans or just small business loan can make it better. Because freedom depends on money.
reply
If you are willing to buy a house, you will have to receive the home loans. Moreover, my father always uses a small business loan, which is really useful.
respond this topic
Every body understands that today's life is not very cheap, nevertheless different people need money for different stuff and not every man earns enough cash. Therefore to get fast or just collateral loan should be a correct way out.
Даслаць камэнтар