Калі ў чэрвені 1989 года палякі ішлі галасаваць на дэмакратычных выборах, якія сталі вынікам перамоваў “Салідарнасці” з кіраўніцтвам краіны, ніхто не мог прадбачыць, што на працягу двух наступных гадоў адным з далёкіх вынікаў гэтага польскага поспеху будзе распад Савецкага Саюзу і пачатак незалежнай Беларусі.
Для Польшчы 1989 год з’яўляецца адной з найважнейшых датаў у гісторыі. Ці мае 1991 год падобнае значэнне для Беларусі? Як беларусы ўзгадваюць перамены 1989 і 1991 года?
Ці можна параўнаць папярэднія 20 гадоў у Польшчы і Беларусі? Як склаліся лёсы дзвюх дзяржаваў-суседак і ці маглі яны скласціся інакш?
Калі ў 2004 годзе Еўрапейскі Звяз правёў найвялікшае ў гісторыі пашырэнне сваіх межаў і ўключыў, сярод іншага, у свой склад Польшчу, стала зразумела, што польскае кіраўніцтва будзе ствараць з краіны галоўнага ініцыятара ўсходняй палітыкі ўсёй садружнасці. Для ўладаў Польшчы было важна, каб пашырэнне Еўрапейскага Звязу не стала прычынай гаворкі пра новы падзел Еўропы, новую заслону на рацэ Буг, што паўплывае на тое, што праблемы Беларусі і Ўкраіны стануць далёкімі і нецікавымі.
Цэнтр міжнародных зносінаў (Centrum Stosunków Międzynarodowych) і партал Belarus-Live.eu абвяшчаюць конкурс найлепшых артыкулаў, эсэ, рэпартажаў з Беларусі. Тэма: “Польшча 89’ – Беларусь 91’ – нераўназначныя змены”.
Чакаем цікавыя рэпартажы, фота-рэпартажы, эсэ, артыкулы, аналітыку. Нас цікавяць усе падзеі, якія, на Вашую думку, паўплывалі на мінулыя 20 гадоў, чакаем Вашага ўспрымання Беларусі, Польшчы і ўзаемных дачыненняў (палітычных, сацыяльных, культурных). Перш за ўсё чакаем Вашых меркаванняў!
Умовы ўдзелу:
• У перыяд да 10 VIII 2009г. уключна даслаць працы на электронны адрас: konkurs@csm.org.pl
• Праца павінна таксама з’явіцца на старонках рэгіянальнай прэсы ў Беларусі (выданне можа быць папяровым ці інтэрнэт-выданнем).
• WebSite: www.csm.org.pl ці http://www.csm.org.pl/?s=news&aid=233
Аб’ём: 8000 – 10000 знакаў (з прабеламі).
Праца павінна быць напісана па-беларуску ці па-руску.
Праект падтрыманы Міністэрствам замежных спраў Рэспублікі Польшча.
УЗНАГАРОДЫ:
• Аўтары 20 працаў атрымаюць аўтарскі ганарар;
• 10 аўтараў найлепшых працаў акрамя ганарару атрымаюць запрашэнне да ўдзелу ў тыднёвым навучальным візіце ў Польшчу.
Тэматыка навучальнага візіту:
• Польшча 1989 – 2009 – рэформы і змены
• Польшча ў Еўрапейскім Звязе (уплыў, роля, значэнне)
• Мэты і выклікі польскай замежнай палітыкі ва “Усходнім партнёрстве” (Што гэта? Чаму было створана? Якія яго мэты?)
• Што такое “еўрапейская інтэграцыя”?
• Новы Еўрапарламент – новыя магчымасці?
Удзельнікі навучальнага візіту атрымаюць унікальную магчымасць правядзення сустрэчаў і размоваў з супрацоўнікамі МЗС, канцылярыі прэм’ера і прэзідэнта, якія непасрэдна ўплываюць на польскую палітыку. У праграме таксама прадугледжаныя сустрэчы з грамадскімі дзеячамі, супрацоўнікамі ВНУ і вучонымі.
Навучальны візіт плануецца на верасень 2009 г. Дакладная інфармацыя будзе паведамленая пераможцам.
Конкурсныя працы будзе ацэньваць журы, у склад якога ўваходзяць прадстаўнікі Цэнтра міжнародных зносінаў (Centrum Stosunków Międzynarodowych), Міністэрства замежных спраў Польшчы, БАЖ.
Ul. Emilii Plater 25
00-688 Warszawa
Tel. +48 22 646 52 67/68
Fax +48 22 646 52 58
E-mail: info@csm.org.pl












frank
l l l l l l l l l l l l l l l l l l l l l l l l l l l l l
インプラント is
is wonderful.
is wonderful.
is wonderful.
is wonderful.
is wonderful.
is wonderful.
is wonderful.
is wonderful.
is wonderful.
is wonderful.
is wonderful.
is wonderful.
is wonderful.
is wonderful.
is wonderful.
is wonderful.
is wonderful.
is wonderful.
is wonderful.
is wonderful.
is wonderful.
is wonderful.
is wonderful.
is wonderful.
is wonderful.
is wonderful.
is wonderful.
is wonderful.
トナー is wonderful.
is wonderful.
is wonderful.
is wonderful.
is wonderful.
is wonderful.
is wonderful.
is wonderful.
is wonderful.
is wonderful.
is wonderful.
is wonderful.
is wonderful.
is wonderful.
is wonderful.
is wonderful.
is wonderful.
Gaia Gold
The network layer - it will have to rely above, so no need to trouble with the sockets. Use the top layer for your platform, even a library full client-server. The graphics library - Do not write your scene graph, wretch! Neither the routines to load resources (images, 3D models). From the little I know of DirectX is probably used directly, but for OpenGl, find yourself a good graphics engine. ADH uses OpenSceneGraph, but there are tons in all languages.
Даслаць камэнтар