eng  |  de  |  fr  |  ru  |  ua






Пошук:

Навігацыя

Уваход на сайт

Апытанне

Рэклама

Рассылка

Падпішыся на рассылку


Рэкамендуем

Кампутарны перакладнік


Архіў навін

Летнік "Чароўны дом еўрапейскіх сустрэч". Запрашаем

Берасцейская моладзевае аб'яднанне "Дзедзіч" вырашыла, што лепей не чакаць, пакуль Беларусь стане сапраўды еўрапейскай краінай, а пабудаваць у некалькіх кіламетрах ад Польшчы сваю невялічкую "Еўропу".

Таму з 25 ліпеня на працягу 10 дзён моладзь з Берасця і ўсёй краіны ў вёсцы Залессе Камянецкага раёна (40 км ад Берасця) будзе ствараць свой "Еўрапейскі дом".

Чароўны дом еўрапейскіх сустрэч

Восенню мінулага года ў гэтай вёсцы агульнымі намаганнямі сяброў "Дзедзіча" быў знойдзены і выкуплены прыгожы цагляны дом 1939 года пабудовы. Цэлую вясну там паступова вялася падрыхтоўка да правядзення летніх рэканструкцыйных прац. А пасля іх сканчэння з'явіцца новае непаўторнае месца для цікавых сустрэч, моладзевых абменаў, летнікаў, канферэнцый і музычных фэстаў.

Еўрапейскі дом мы можам пабудаваць разам!!!

Мы запрашаем сяброў разнастайных грамадскіх арганізацый ды проста актыўную і пазітыўную моладзь з усёй Беларусі далучыцца да летніка, каб стаць надалей ганаровым і заўсёды жаданым госцем "Еўрапейскага дому".

Як усё будзе адбывацца?

З 25 ліпеня пачынае працу намётавы гарадок вакол аб'екта рэканструкцыйна-будаўнічых прац.

Летнік "Беларускі дом еўрапейскіх сустрэч" гэта:

-           працы на аб'екце;

-           сустрэчы з цікавымі і творчымі людзьмі;

-           вандроўкі ў Камянец (знаходзіцца старажытная Белая вежа), Воўчын (радзіма апошняга караля Рэчы Паспалітай са старажытным Троіцкім Касцёлам), Высокае (сядзібава-паркавы ансамбль Сапегаў);

-           свята вады на возеры Катэра;

-           вечаровы Open Air;

-           дэбаты, прыемныя размовы і летнія раманы.

Чароўны дом еўрапейскіх сустрэч

Каб патрапіць на летнік, трэба:

-           быць авантурным, прыемным, разумным, крэатыўным і вясёлым чалавекам;

-           запоўніць анкету;

-           прыехаць;

-           і застацца ў ганаровай кнізе сябрам "Еўрапейскага дома" назаўжды!!!

Арганізатары летніка забяспечваюць праезд, размяшчэнне і харчаванне.

Пытанні, заяўкі і анкеты прымаюцца на электронную скрыню: dzedzich@tut.by.

Тэлефоны для сувязі: 8(029)782-88-81, 8(029)660-57-41

Анкета ўдзельніка летніка “Чароўны дом еўрапейскіх сустрэч”
(
для dzedzich@tut.by)

Імя:

Прозвішча:

Месца жыхарства:

Тэлефон:

Электронная пошта:

Скайп:

Сяброўства ў арганізацыях і суполках (не абавязкова):

Захапленні:

Уласныя пажаданні ці пытанні:

Даслаць камэнтар

  • Адреса страниц и электронной почты автоматически преобразуются в ссылки.
  • Допускаются только следующие теги HTML: <a> <em> <strong> <cite> <code> <ul> <ol> <li> <dl> <dt> <dd>
  • Строки и параграфы переносятся автоматически.
  • Search Engines will index and follow ONLY links to allowed domains.

Подробнее о форматировании

Captcha Image: you will need to recognize the text in it.
Введите код подтверждения с картинки

Бягучае надвор'е
night-overcast-light-rain
Надвор`е ў Мінску
7 °C Пахмурна, лёгкі дождж, вецер Пераменны, ад Паўднёва-заходні да Поўнача-заходні, 18 км/г, парывы да 32.4 км/г, ад. вільготнасць 93%
night-few
Надвор`е ў Брэсце
11 °C Трохі аблокаў, вецер Заходні, 14.4 км/г, ад. вільготнасць 87%
night-overcast-light-rain
Надвор`е ў Гомелi
12 °C Пахмурна, лёгкія ліўневыя дажджы, вецер Паўднёва-заходні, 18 км/г, ад. вільготнасць 100%
day-broken
Надвор`е ў Гродна
13 °C Ірваныя аблокі, вецер Паўночны, 14.4 км/г, ад. вільготнасць 77%
day-overcast-light-rain
Надвор`е ў Віцебску
11 °C Пахмурна, вецер Паўднёва-заходні, 10.8 км/г, парывы да 21.6 км/г, ад. вільготнасць 100%
day-overcast
Надвор`е ў Магiлёве
12 °C Пахмурна, вецер Паўднёва-заходні, 10.8 км/г, ад. вільготнасць 100%

Апошнія праекты

Падручнік па пераходзе на родную мову

Далучайся!

  

Нашы партнёры

 

Сацыяльныя сеткі

 

 


Рэклама

|   Галоўная   |   Мы   |   Далучайся!   |   Twitter   |   ЖЖ   |   Vkontakte   |   Сувязь з намі   |
Copyright © Moladz.org, 2007. All Rights Reserved.
Akavita Rambler's Top100