eng  |  de  |  fr  |  ru  |  ua






Пошук:

Навігацыя

Уваход на сайт

Апытанне

Рэклама
Новостройки - Москва. ру портал - новостройки.
Точные астрологические рекомендации и прогнозы астролога Павла Глобы.

Рассылка

Падпішыся на рассылку


Рэкамендуем

Кампутарны перакладнік


Архіў навін

Зварот “Бацькаўшчыны” з нагоды спынення беларускамоўнага вяшчання на “Радыё Швецыі”

МГА “Згуртаванне беларусаў свету "Бацькаўшчына” выказвае занепакоенасць з нагоды таго, што з 1 верасня 2009 года “Радыё Швецыя” спыняе вяшчанне на беларускай мове.

Пра гэтае рашэнне паведаміў кіраўнік Міжнароднага канала Шведскага нацыянальнага радыё (у гэты канал уваходзіць і “Радыё Швецыя”) Інгемар Лёфгрэн. Па словах спадара Лёфгрэна, Шведскае радыё “зрабіла цяпер выбар на карысць вяшчання на адной з вялікіх еўрапейскіх моваў, а менавіта – рускай, тым больш, што гэта мова, якую разумеюць і ў Беларусі”.

Перадачы па-беларуску гучалі ў эфіры “Радыё Швецыя” ад 2004 года. Журналісты беларускай рэдакцыі расказвалі ў сваіх перадачах пра Швецыю як пра дэмакратычную краіну і тым самым садзейнічалі дэмакратычнаму развіццю Беларусі. Вялікая ўвага надзялялася асвятленню беларускай культуры, шведска-беларускіх адносінаў. Слухачамі перадачы былі таксама прадстаўнікі беларускай дыяспары ў Швецыі ды іншых еўрапейскіх краінаў.

Спыненне перадач па-беларуску не толькі перавядзе да змены моўнага асяроддзя, але і паўплывае на змест праграмы: натуральна, што руская служба будзе надзяляць болей увагі расійска-шведскім адносінам. Больш за тое, спыненне вяшчання па-беларуску зменшыць прысутнасць беларускай мовы ў свеце, што нельга дапусціць, улічваючы сённяшнюю сітуацыю з мовай у Беларусі і пагражальныя асімілятыўныя працэсы сярод беларусаў замежжа.   
 
Падобна на тое, што ў сувязі з пацяпленнем адносін паміж Беларуссю і Еўразвязам, праца беларускай рэдакцыі, што спрыяла дэмакратызацыі Беларусі, падаецца кіраўніцтву Шведскай радыёкампаніі непатрэбнай.

МГА “ЗБС “Бацькаўшчына” вітае пазітыўныя тэндэнцыі апошняга часу па збліжэнні Беларусі з ЕС. Аднак пакуль наша краіна не стала незваротна на шлях дэмакратызацыі, пакуль існуе небяспека знікнення роднай мовы тытульнай нацыі, нельга пазбаўляць беларусаў адной з нешматлікіх магчымасцяў атрымліваць праўдзівую інфармацыю па-беларуску.

МГА “Згуртаванне беларусаў свету “Бацькаўшчына” выказвае падтрымку беларускай рэдакцыі Шведскага радыё і спадзяецца, што рашэнне пра спыненне вяшчання па-беларуску будзе адменена.

Заклікаем беларусаў на Радзіме і ў замежжы, усіх, каму неабыякавы лёс роднай мовы і беларускай рэдакцыі Шведскага радыё, далучыцца да кампаніі па падтрымцы і накіраваць лісты з патрабаваннем працягнуць вяшчанне па-беларуску пасля 1 верасня 2009 года ў наступныя інстанцыі:


Генеральны дырэктар Шведскага радыё  Mr. Mats Svegfors  mats.svegfors@sr.se
Намесніца гендырэктара Ms. Cilla Benkö   cilla.benko@sr.se
Кіраўнік Міжнароднага каналу Mr. Ingemar Löfgren     ingemar.lofgren@sr.se
Кіраўніца "Радыё Швецыя" Ms. Gundula Adolfsson     gundula.adolfsson@sr.se
This e-mail address is being protected from spambots, you need JavaScript enabled to view it This e-mail address is being protected from spambots, you need JavaScript enabled to view it This e-mail address is being protected from spambots, you need JavaScript enabled to view it This e-mail address is being protected from spambots, you need JavaScript enabled to view it

 

 

 

Даслаць камэнтар

  • Адреса страниц и электронной почты автоматически преобразуются в ссылки.
  • Допускаются только следующие теги HTML: <a> <em> <strong> <cite> <code> <ul> <ol> <li> <dl> <dt> <dd>
  • Строки и параграфы переносятся автоматически.
  • Search Engines will index and follow ONLY links to allowed domains.

Подробнее о форматировании

Captcha Image: you will need to recognize the text in it.
Введите код подтверждения с картинки

Бягучае надвор'е
night-clear
Надвор`е ў Мінску
-4 °C Ясна, вецер Паўднёва-заходні, 7.2 км/г, ад. вільготнасць 74%
day-broken
Надвор`е ў Брэсце
0 °C Ірваныя аблокі, вецер Поўнача-заходні, 10.8 км/г, ад. вільготнасць 69%
night-clear
Надвор`е ў Гомелi
-6 °C Ясна, вецер Паўднёва-заходні, 14.4 км/г, ад. вільготнасць 73%
day-clear
Надвор`е ў Гродна
2 °C Ясна, вецер Паўднёва-заходні, 10.8 км/г, ад. вільготнасць 55%
day-clear
Надвор`е ў Віцебску
1 °C Ясна, вецер Паўднёва-заходні, 14.4 км/г, ад. вільготнасць 64%
night-clear
Надвор`е ў Магiлёве
-2 °C Ясна, вецер Паўднёвы, 3.6 км/г, ад. вільготнасць 54%

Апошнія праекты

Падручнік па пераходзе на родную мову

Далучайся!

  

Нашы партнёры

 

 

|   Галоўная   |   Нашы праекты   |   Мы   |   Далучайся!   |   ЖЖ   |   Vkontakte   |   Сувязь з намі   |
Copyright © Moladz.org, 2007. All Rights Reserved.
Akavita Rambler's Top100