eng  |  de  |  fr  |  ru  |  ua






Пошук:

Навігацыя

Уваход на сайт

Апытанне

Рассылка

Падпішыся на рассылку


Рэкамендуем

Кампутарны перакладнік


Архіў навін

3-га ліпеня ў Мiнску: карта свята

Cвяткаванне 65-годдзя вызвалення Беларусi ад нямецка-фашысцкiх захопнiкаў i Дня Незалежнасцi ў сталiцы будзе доўжыцца цэлы тыдзень. Зразумела, паспець трапiць паўсюль наўрад цi атрымаецца, але, карыстаючыся падказкамi "Звязды", кожны можа выбраць у вялiзным спiсе мерапрыемстваў найбольш цiкавыя для сябе.

Паглядзець

Да 16 лiпеня. Фотавыстава-рэквiем "Памяць" — галерэя кiнатэатра "Перамога" (вул. Iнтэрнацыянальная, 20).

3 23 чэрвеня. У межах праекта "Беларусь. Трыумф пераможцаў" адкрылася выстава "Бiтва за Беларусь", заснаваная на калекцыi лiстоў франтавой пошты — Дзяржаўны музей гiсторыi Вялiкай Айчыннай вайны.

У межах праекта "Беларусь. Трыумф пераможцаў" адкрылася выстава "Бiтва за Беларусь", заснаваная на калекцыi лiстоў франтавой пошты — Дзяржаўны музей гiсторыi Вялiкай Айчыннай вайны.

З 25 чэрвеня. Дакументальна-мастацкая праграма "Няскораная Беларусь" — галерэя "Лабiрынты" (Нацыянальная бiблiятэка, 3-i паверх).

Дакументальна-мастацкая праграма "Няскораная Беларусь" — галерэя "Лабiрынты" (Нацыянальная бiблiятэка, 3-i паверх).

26 чэрвеня—10 лiпеня. VI Нацыянальная фiлатэлiстычная выстава "БЕЛФIЛА-2009" — Нацыянальны мастацкi музей Беларусi (вул. Ленiна, 20).

VI Нацыянальная фiлатэлiстычная выстава "БЕЛФIЛА-2009" — Нацыянальны мастацкi музей Беларусi (вул. Ленiна, 20).

30 чэрвеня. Рэспублiканская мастацкая выстава "Памяць сэрца" з удзелам мастакоў  —  ветэранаў Вялiкай Айчыннай вайны, прадстаўнiкоў пасляваеннага пакалення мастакоў, студэнтаў Акадэмii мастацтва i iншых навучальных устаноў — Палац мастацтваў (вул.  Казлова, 3).

Рэспублiканская мастацкая выстава "Памяць сэрца" з удзелам мастакоў  —  ветэранаў Вялiкай Айчыннай вайны, прадстаўнiкоў пасляваеннага пакалення мастакоў, студэнтаў Акадэмii мастацтва i iншых навучальных устаноў — Палац мастацтваў (вул.  Казлова, 3).

1 лiпеня — 1 верасня. Сумесны выставачны праект Беларусi i Расii "Палiтра памяцi", прысвечаны 65-годдзю вызвалення Беларусi ад нямецка-фашысцкiх захопнiкаў — Нацыянальны мастацкi музей Беларусi.

Сумесны выставачны праект Беларусi i Расii "Палiтра памяцi", прысвечаны 65-годдзю вызвалення Беларусi ад нямецка-фашысцкiх захопнiкаў — Нацыянальны мастацкi музей Беларусi.

2 лiпеня, 12.00. Дабрачынны спектакль "Нябесны цiхаход" паказвае Дзяржаўны музычны тэатр.

Дабрачынны спектакль "Нябесны цiхаход" паказвае Дзяржаўны музычны тэатр.

4 лiпеня, 11.00—17.00. Усебеларуская выстава-кiрмаш рамёстваў "Горад майстроў" з удзелам больш як 350 народных майстроў з усiх абласцей Беларусi, конкурс падворкаў рэгiёнаў.

Усебеларуская выстава-кiрмаш рамёстваў "Горад майстроў" з удзелам больш як 350 народных майстроў з усiх абласцей Беларусi, конкурс падворкаў рэгiёнаў. 

Паслухаць

2 лiпеня, 18.00—20.00. Свята харавой песнi "У iмя жыцця на зямлi" — пляцоўка ля Нацыянальнай бiблiятэкi.

Свята харавой песнi "У iмя жыцця на зямлi" — пляцоўка ля Нацыянальнай бiблiятэкi.

3 лiпеня, 13.00—19.00. Святочна-канцэртная праграма "Беларусь, мая мiлая!" — пляцоўка ля Палаца Спорту.

Святочна-канцэртная праграма "Беларусь, мая мiлая!" — пляцоўка ля Палаца Спорту.

3 лiпеня, 21.00—2.00. Рэспублiканскi гала-канцэрт "Мы перамаглi!". Пляцоўка ля абелiска "Мiнск — горад-герой".

Рэспублiканскi гала-канцэрт "Мы перамаглi!". Пляцоўка ля абелiска "Мiнск — горад-герой".

3 лiпеня, 12.00—18.00 — тэатралiзаваныя канцэртныя праграмы ва ўсiх раёнах сталiцы.

— тэатралiзаваныя канцэртныя праграмы ва ўсiх раёнах сталiцы.

4 лiпеня, 21.00—23.00. Дабрачынны канцэрт для ветэранаў Вялiкай Айчыннай вайны, жыхароў i гасцей Мiнска — пляцоўка перад будынкам Нацыянальнага акадэмiчнага тэатра оперы i балета Беларусi.

Дабрачынны канцэрт для ветэранаў Вялiкай Айчыннай вайны, жыхароў i гасцей Мiнска — пляцоўка перад будынкам Нацыянальнага акадэмiчнага тэатра оперы i балета Беларусi. 

Падтрымаць

27 чэрвеня, 10.00—14.30. Рэспублiканскае фiзкультурна-спартыўнае свята — праспект Пераможцаў (ад Палаца спорту да абелiска "Мiнск — горад-герой"). У праграме — паказальныя выступленнi парашутыстаў ДТСААФ, эстафета камандаў дзiцячых аздараўленчых летнiкаў i спартакiяда камандаў органаў кiравання — мiнiстэрстваў, ведамстваў, вядучых спартыўных устаноў; фестываль баявых мастацтваў, спаборнiцтвы па масавых вiдах спорту — армрэстлiнгу, гiравым спорце, перацягваннi каната, мiнi-футболе, паркавым валейболе, конным спорце, у акваторыi Свiслачы — турнiр па парусным спорце, грэблi на байдарках i каноэ; веласiпедны i ролерны крос, а таксама фiнал рэспублiканскай спартыўнай акцыi "Фiзкульт-Ура!". А 15-й гадзiне ля стэлы "Мiнск — горад-герой" — шоу мотафрыстайлiстаў Rеd Bull Х-Fightеrs.

Рэспублiканскае фiзкультурна-спартыўнае свята — праспект Пераможцаў (ад Палаца спорту да абелiска "Мiнск — горад-герой"). У праграме — паказальныя выступленнi парашутыстаў ДТСААФ, эстафета камандаў дзiцячых аздараўленчых летнiкаў i спартакiяда камандаў органаў кiравання — мiнiстэрстваў, ведамстваў, вядучых спартыўных устаноў; фестываль баявых мастацтваў, спаборнiцтвы па масавых вiдах спорту — армрэстлiнгу, гiравым спорце, перацягваннi каната, мiнi-футболе, паркавым валейболе, конным спорце, у акваторыi Свiслачы — турнiр па парусным спорце, грэблi на байдарках i каноэ; веласiпедны i ролерны крос, а таксама фiнал рэспублiканскай спартыўнай акцыi "Фiзкульт-Ура!". А 15-й гадзiне ля стэлы "Мiнск — горад-герой" — шоу мотафрыстайлiстаў Rеd Bull Х-Fightеrs.

3 лiпеня, 11.30. Святочны ваенны парад i тэатралiзаванае моладзевае шэсце — пр. Машэрава — пр.Пераможцаў, пляцоўка ля абелiска "Мiнск — горад-герой". У парадзе чакаецца ўдзел звыш 3000 чалавек з асабовага складу Узброеных Сiлаў Беларусi i 160 адзiнак баявой тэхнiкi, у тым лiку адрэстаўраваная тэхнiка часоў Вялiкай Айчыннай вайны (танкi БТ-7, Т-34, аўтамабiлi ГАЗ-67 i ГАЗ-65, знакамiты комплекс "Кацюша") i сучасныя баявыя машыны (танк Т-72, БМП-2, зенiтныя комплексы "Аса", артылерыйскiя ўстаноўкi СС-3, СС-5, комплексы "Град" i "Смерч"). У парадзе таксама будзе прадэманстравана паветраная праграма з удзелам верталётаў i самалётаў Мi-24, Су-24, Су-25 i дзвюх беларускiх пiлатажных групаў — "Белая Русь" i "Крылы Беларусi".

Святочны ваенны парад i тэатралiзаванае моладзевае шэсце — пр. Машэрава — пр.Пераможцаў, пляцоўка ля абелiска "Мiнск — горад-герой". У парадзе чакаецца ўдзел звыш 3000 чалавек з асабовага складу Узброеных Сiлаў Беларусi i 160 адзiнак баявой тэхнiкi, у тым лiку адрэстаўраваная тэхнiка часоў Вялiкай Айчыннай вайны (танкi БТ-7, Т-34, аўтамабiлi ГАЗ-67 i ГАЗ-65, знакамiты комплекс "Кацюша") i сучасныя баявыя машыны (танк Т-72, БМП-2, зенiтныя комплексы "Аса", артылерыйскiя ўстаноўкi СС-3, СС-5, комплексы "Град" i "Смерч"). У парадзе таксама будзе прадэманстравана паветраная праграма з удзелам верталётаў i самалётаў Мi-24, Су-24, Су-25 i дзвюх беларускiх пiлатажных групаў — "Белая Русь" i "Крылы Беларусi".

4 лiпеня. Авiяцыйна-спартыўнае свята — Цэнтральны аэраклуб ДТСААФ, пасёлак Баравая (каб усе ахвотныя дабралiся, з 10 да 17 гадзiн арганiзоўваецца часовы аўтобусны маршрут з аўтавакзала "Маскоўскi"). Як чакаецца, у гэты дзень у аэраклубе адкрыецца першы ў Беларусi музей авiятэхнiкi пад адкрытым небам, для якога ўжо сабрана больш за 2 дзясяткi экспанатаў.

Авiяцыйна-спартыўнае свята — Цэнтральны аэраклуб ДТСААФ, пасёлак Баравая (каб усе ахвотныя дабралiся, з 10 да 17 гадзiн арганiзоўваецца часовы аўтобусны маршрут з аўтавакзала "Маскоўскi"). Як чакаецца, у гэты дзень у аэраклубе адкрыецца першы ў Беларусi музей авiятэхнiкi пад адкрытым небам, для якога ўжо сабрана больш за 2 дзясяткi экспанатаў.//www.zviazda.by

Даслаць камэнтар

  • Адреса страниц и электронной почты автоматически преобразуются в ссылки.
  • Допускаются только следующие теги HTML: <a> <em> <strong> <cite> <code> <ul> <ol> <li> <dl> <dt> <dd>
  • Строки и параграфы переносятся автоматически.
  • Search Engines will index and follow ONLY links to allowed domains.

Подробнее о форматировании

Captcha Image: you will need to recognize the text in it.
Введите код подтверждения с картинки

Бягучае надвор'е
day-clear
Надвор`е ў Мінску
-3 °C Ясна, вецер Поўнача-заходні, 18 км/г, ад. вільготнасць 68%
day-few
Надвор`е ў Брэсце
0 °C Трохі аблокаў, вецер Поўнача-заходні, 25.2 км/г, парывы да 43.2 км/г, ад. вільготнасць 69%
day-overcast
Надвор`е ў Гомелi
-1 °C Пахмурна, вецер Паўднёва-заходні, 21.6 км/г, ад. вільготнасць 74%
day-clear
Надвор`е ў Гродна
-1 °C Ясна, вецер Поўнача-заходні, 21.6 км/г, ад. вільготнасць 47%
day-broken
Надвор`е ў Віцебску
-1 °C Ірваныя аблокі, вецер Заходні, 10.8 км/г, парывы да 21.6 км/г, ад. вільготнасць 93%
day-overcast
Надвор`е ў Магiлёве
-1 °C Пахмурна, вецер Заходні, 14.4 км/г, ад. вільготнасць 93%

Апошнія праекты

Падручнік па пераходзе на родную мову

Далучайся!

  

Нашы партнёры

 

 

|   Галоўная   |   Нашы праекты   |   Мы   |   Далучайся!   |   ЖЖ   |   Vkontakte   |   Сувязь з намі   |
Copyright © Moladz.org, 2007. All Rights Reserved.
Akavita Rambler's Top100