eng  |  de  |  fr  |  ru  |  ua






Пошук:

Навігацыя

Уваход на сайт

Апытанне

Рассылка

Падпішыся на рассылку


Рэкамендуем

Кампутарны перакладнік


Архіў навін

Як студэнту ўладкавацца на працу?

Можна, вядома ж, чытаць аб'явы, прасiць дапамогi ў знаёмых або шукаць у iнтэрнэце. Спроба, як кажуць, не хвароба, але зрабiць гэта можна i значна прасцей. Трэба толькi патэлефанаваць у Моладзевую сацыяльную службу — i пошукам будзе займацца яна. А ад вас запатрабуецца запоўнiць анкету i прайсцi медыцынскi агляд. Вось так, проста i хутка.

Камунальнае ўнiтарнае прадпрыемства "Моладзевая сацыяльная служба" працуе ўжо 17 гадоў, i за гэты час яно дапамагло працаўладкавацца не адной тысячы студэнтаў. Яго заснавальнiк — Камiтэт па адукацыi Мiнгарвыканкама. Адзiн з галоўных напрамкаў дзейнасцi службы — уладкаванне на працу моладзi, найперш студэнтаў. Яны яшчэ не маюць патрэбнай адукацыi, а таму i працу iм прапануюць неквалiфiкаваную.

Якую? Вырашыла разабрацца дэталёва, таму i набрала нумар сацыяльнай службы. На тым канцы дроту вельмi здзiвiлiся, што тэлефануе дзяўчына.

— У асноўным мы працуем з юнакамi — паведамiлi мне, — а вам можам прапанаваць хiба толькi паўдзельнiчаць у промакцыях ды паспрабаваць сябе ў якасцi рэпетытара цi нянькi.

I на тым дзякуй. Затое, як мне потым расказала iнспектар па кадрах Таццяна Пырха, спектр магчымасцяў для юнакоў значна большы. Служба нават арганiзуе бясплатныя адукацыйныя курсы па спецыяльнасцях муляр i тынкоўшчык, якiя даюць шанц маладым людзям атрымаць разрад i дыплом. Па словах Таццяны Пырхi, да iх прыходзiць шмат маладых людзей. Дзякуючы службе, толькi за апошнi месяц у Мiнску стала на 70 падсобных рабочых больш.

Пакуль што Моладзевая сацыяльная служба дапамагае толькi сталiчнай моладзi, але ўжо наладжваюцца сувязi з рэгiёнамi краіны i нават з замежнымi краiнамi. Арганiзацыя мае сваё турыстычнае агенцтва "Рабiнзон", якое штогод прапануе паездкi ў лагеры адпачынку Румынii, Балгарыi, Крыма, дзе маладыя людзi могуць паспрабаваць сябе ў якасцi важатых.

Самi ж студэнты ахвотна дзеляцца ўласным працоўным досведам.

— Я супрацоўнiчаю з Моладзевай сацыяльнай службай ужо год, — расказвае Кацярына Любецкая, студэнтка першага курса Беларускага нацыянальнага тэхнiчнага ўнiверсiтэта. — Звярнуцца сюды па дапамогу мне прапанавала сяброўка. Тады я толькi паступiла на завочнае аддзяленне БНТУ, i мне патрэбна была праца. Я была згодна на любую, але ў мяне не было нiякага досведу, толькi жаданне. I я вельмi баялася пачуць, што гэтага мала. Але дарэмна. Такiх заявак служба атрымлiвае шмат. Мне прапанавалi некалькi вакансiй i ў рэшце рэшт я паспрабавала сябе ў якасцi аператара ПК. Гэтая праца i на сённяшнi дзень задавальняе мяне. Прыемна, калi робiш тое, што табе падабаецца. Кожны дзень прачынаешся ў гуморы, бо ведаеш, што сёння будзеш займацца цiкавай справай.

Я вельмi ўдзячная Моладзевай сацыяльнай службе i ў будучынi абавязкова буду з ёй супрацоўнiчаць. Тым, хто плануе сюды звярнуцца, я прапанавала б быць энергiчнымi i iнiцыятыўнымi. Нельга баяцца выказваць свае меркаваннi, думкi, пажаданнi. Нам патрэбны не "робаты", якiя механiчна выконваюць сваю працу, а актыўныя i таленавiтыя маладыя людзi, гаворыць Кацярына.

Дзмiтрый Кашцяльян першы раз звярнуўся ў Моладзевую сацыяльную службу тры гады таму. Цяпер ён нават не памятае, адкуль даведаўся пра яе iснаванне.

першы раз звярнуўся ў Моладзевую сацыяльную службу тры гады таму. Цяпер ён нават не памятае, адкуль даведаўся пра яе iснаванне.

— Я дапамагаю рэканструяваць розныя будынкi беларускай сталiцы. Адным з апошнiх аб'ектаў, напрыклад, быў Нацыянальны акадэмiчны тэатр оперы i балета. I можна ганарыцца тым, што праца твая сапраўды карысная. За тры гады, прызнаюся, мне неаднаразова хацелася ўсё кiнуць. Але не будзе працы — не будзе заробку. А ў дарослага хлопца кiшэнi не павiнны быць пустыя.

Вядома, працаваць цяжка. Але пераадольваць сябе таксама неабходна, лiчыць Дзмiтрый.//www.zviazda.by

Даслаць камэнтар

  • Адреса страниц и электронной почты автоматически преобразуются в ссылки.
  • Допускаются только следующие теги HTML: <a> <em> <strong> <cite> <code> <ul> <ol> <li> <dl> <dt> <dd>
  • Строки и параграфы переносятся автоматически.
  • Search Engines will index and follow ONLY links to allowed domains.

Подробнее о форматировании

Captcha Image: you will need to recognize the text in it.
Введите код подтверждения с картинки

Бягучае надвор'е
night-clear
Надвор`е ў Мінску
-8 °C Ясна, вецер Паўднёваўсходні, 7.2 км/г, ад. вільготнасць 85%
day-overcast
Надвор`е ў Брэсце
-3 °C Пахмурна, вецер Бязветранасць, ад. вільготнасць 93%
day-few
Надвор`е ў Гомелi
-9 °C Малаважная хмарнасць, вецер Усходні, 7.2 км/г, ад. вільготнасць 100%
day-clear
Надвор`е ў Гродна
-5 °C Ясна, вецер Бязветранасць, ад. вільготнасць 79%
night-clear
Надвор`е ў Віцебску
1 °C Ясна, вецер Паўднёва-заходні, 10.8 км/г, ад. вільготнасць 55%
day-clear
Надвор`е ў Магiлёве
3 °C Ясна, вецер Паўднёвы, 10.8 км/г, ад. вільготнасць 35%

Апошнія праекты

Падручнік па пераходзе на родную мову

Далучайся!

  

Нашы партнёры

 

 

|   Галоўная   |   Нашы праекты   |   Мы   |   Далучайся!   |   ЖЖ   |   Vkontakte   |   Сувязь з намі   |
Copyright © Moladz.org, 2007. All Rights Reserved.
Akavita Rambler's Top100