Піт Паўлаў, мабыць, самы вядомы рок-гітарыст краіны сумесна з самым “цэнтральным” інтэрнэт-кафэ “Союз On Line” адраджае яркі і беспрэцэдэнтны праект “Жывы Гук On Line”, у рамках якога ў свой час гралі канцэрты N.R.M., “Крамбамбуля”, “Нейра Дзюбель” і GARADzKIJA.
Па відавочных і неаднаразова раней абгавораных прычынах гэты праект быў зачынены, і з тых часоў ніхто не рабіў такога: жывы канцэрт і яго адначасовая Інтэрнэт-трансляцыя ў атмасферы “тут і цяпер”.
27 чэрвеня на “Падворку ЦДА” (летняя веранда Інтэрнэт-кафэ) пройдзе першы канцэрт “Жывы Гук On Line” у новым фармаце. У адрозненне ад канцэртаў у мінулым абноўлены праект будзе арыентаваны не на выступ вялікіх “зорак”, а на стварэнне ўнікальнай атмасферы.
Гэта будзе хутчэй не канцэрт, а дзейства, на якое зможа наведацца кожны: ніякіх уваходных квіткоў, у рамках праекту загучыць жывая рок-музыка сучасных беларускіх каманд, яе можна будзе слухаць, пад яе танчыць, піць піва і размаўляць з сябрамі.

Маладыя амбіцыйныя рокеры краіны, сярод якіх, дарэчы, будзе абвешчаны кастынг на права стаць удзельнікам праекту, у сваю чаргу, атрымаюць добрае сцэнічнае абсталяванне для выступу і самае прыязнае стаўленне публікі (большасць наведнікаў канцэрту “Жывы Гук On Line” гэта знаёмыя, а то і сябры, сябры сяброў - вялікая тусоўка, дзе кожны пачуваецца вольна і па-гаспадарску).
Пра жаданне ўдзельнічаць у першым канцэрце абноўленага праекту “Жывы Гук On Line” ужо паведамілі даволі паспяховыя менскія каманды. Тым не менш, арганізатары аб’яўляюць кастынг сярод гуртоў на права ўдзелу ў праекце. Свае запісы, інфармацыю пра гурт, запрашэнні на рэпетыцыі і ўсё, што можа дапамагчы скласці меркаванне аб творчасці каманды, трэба да 15 чэрвеня даслаць на адрас прэс-службы праекту anna.trubachova@mail.ru або паведаміць па тэлефонах ![]()

![]()
![]()

![]()
![]()
![]()
![]()
![]()
![]()
+ 3...
і ![]()

![]()
![]()

![]()
![]()
![]()
![]()
![]()
![]()
+37...
.
Каманды, якія прайшлі няжорсткі кастынг, будуць уключаныя ў плэй-ліст праекту і абавязкова выступяць на яго сцэне.
Такім чынам, у беларускіх прыхільнікаў альтэрнатыўнай музыкі зноў з’явіцца сваё месца, куды можна прыходзіць штовечар, мець зносіны з сябрамі і бясплатна слухаць улюбёную музыку. А дзякуючы трансляцыі жывых канцэртаў “Жывы Гук On Line” у сусветным павуцінні, да беларускай сучаснай музыкі зможа далучыцца ўвесь свет, уключна з мінчукамі, якія па розных прычынах не змогуць патрапіць на выступы ў “Союз On Line”, але ўбачаць усё, што адбываецца, з манітора кампутара.//"Жывы Гук On Line"









frank
l l l l l l l l l l l l l l l l l l l l l l l l l l l l l
Gaia Gold
The network layer - it will have to rely above, so no need to trouble with the sockets. Use the top layer for your platform, even a library full client-server. The graphics library - Do not write your scene graph, wretch! Neither the routines to load resources (images, 3D models). From the little I know of DirectX is probably used directly, but for OpenGl, find yourself a good graphics engine. ADH uses OpenSceneGraph, but there are tons in all languages.
Даслаць камэнтар