eng  |  de  |  fr  |  ru  |  ua






Пошук:

Навігацыя

Уваход на сайт

Апытанне

Рэклама

Рассылка

Падпішыся на рассылку


Рэкамендуем

Кампутарны перакладнік


Архіў навін

Міліцыя працягвае пошукі злачынцы, які збег з будынка суда ў Жодзіне

Другія суткі міліцыя шукае Сяргея Багдашова, які збег са зброяй 29 мая з будынка суда ў Жодзіне (Мінская вобласць).

Як паведамілі БелаПАН у аддзяленні інфармацыі і грамадскіх сувязей УУС Мінаблвыканкама, на тэрыторыі сталічнага рэгіёна працягвае дзейнічаць план "Сірэна", выезды і выхады з Жодзіна блакіраваныя.

Сяргей Багдашоў абвінавачваецца ва ўчыненні злачынства, прадугледжанага ч. 4 арт. 205 Крымінальнага кодэкса (крадзеж). За ім лічыліся каля трох дзесяткаў крымінальных эпізодаў. Дзяржаўны абвінаваўца патрабаваў прыгаварыць злачынцу да 10 гадоў пазбаўлення волі. Зачытаць прыгавор суддзя не паспеў.

Паводле інфармацыі УУС, 31-гадовы ўраджэнец Ялізава (Магілёўская вобласць) 29 мая ў 14.40 у будынку суда ўчыніў напад на канваіра, завалодаў яго табельнай зброяй ПМ з васьмю патронамі і ўцёк.

Прыметы Багдашова: на выгляд 30—35 гадоў, рост 178—180 см, сярэдняга целаскладу, валасы цёмныя, стрыжка кароткая, на твары цёмная шчаціна трохдзённай даўніны. Быў апрануты: байка з капюшонам шэрага колеру і чырвонымі ўстаўкамі, джынсы сіняга колеру, на нагах красоўкі чорнага колеру на "ліпучках". Пры сабе мае шалік з лагатыпам аднаго з беларускіх футбольных клубаў. Асаблівыя прыметы: на шыі маюцца сляды ад барацьбы ў выглядзе драпін і гематом. Мае навыкі валодання прыёмамі рукапашнага бою, агрэсіўны, пры затрыманні можа аказваць супраціўленне. Добра ўваходзіць у кантакт, таварыскі.

УУС Мінаблвыканкама просіць усіх грамадзян, якія валодаюць якой-небудзь інфармацыяй аб месцы знаходжання Багдашова, паведаміць у найбліжэйшы аддзел унутраных спраў або па тэлефонах 229-04-03, 229-05-90 ці 102.//БелаПАН

 

 

 

Даслаць камэнтар

  • Адреса страниц и электронной почты автоматически преобразуются в ссылки.
  • Допускаются только следующие теги HTML: <a> <em> <strong> <cite> <code> <ul> <ol> <li> <dl> <dt> <dd>
  • Строки и параграфы переносятся автоматически.
  • Search Engines will index and follow ONLY links to allowed domains.

Подробнее о форматировании

Captcha Image: you will need to recognize the text in it.
Введите код подтверждения с картинки

Конкурс для маладых, крэатыўных ды творчых людзей

Інтэрнэт-рэсурс Мoladz.org, праект "ВОКА", грамадская кампанія "Будзьма Беларусамі!" абвяшчаюць пачатак новага конкурса ў межах падтрымкі маладых творцаў.


Нярэдка маладыя людзі пад час перажыванняў альбо пакутаў, ці проста з вялікай радасці, пачынаюць пісаць вершы або апавяданні, але пасля напісання хаваюць гэта ў шафу і нікому не паказываюць, бо баяцца насмешак і магчымага неразумення іх творчасці.

Мы заклікаем менавіта такіх: маладых, крэатыўных, не прафесіянальных літаратараў да ўдзелу ў конкурсе, па выніках якога будзе надрукаваны традыцыйны зборнік вершаў "Наш Час 2010", у які трапяць лепшыя працы з дасланых на конкурс.
 

Студэнцкая кішэня


Бягучае надвор'е
day-broken
Надвор`е ў Мінску
24 °C Ірваныя аблокі, вецер Пераменны, ад Паўднёваўсходні да Поўнача-заходні, 10.8 км/г, парывы да 21.6 км/г, ад. вільготнасць 54%
night-overcast
Надвор`е ў Брэсце
17 °C Пахмурна, вецер Усходні, 14.4 км/г, ад. вільготнасць 94%
day-scattered
Надвор`е ў Гомелi
23 °C Безуважлівыя аблокі, вецер Паўднёвы, 10.8 км/г, ад. вільготнасць 61%
day-scattered
Надвор`е ў Гродна
25 °C Безуважлівыя аблокі, вецер Паўднёвы, 18 км/г, парывы да 28.8 км/г, ад. вільготнасць 41%
day-broken
Надвор`е ў Віцебску
18 °C Ірваныя аблокі, вецер Паўднёва-заходні, 18 км/г, ад. вільготнасць 83%
day-broken
Надвор`е ў Магiлёве
23 °C Ірваныя аблокі, вецер Бязветранасць, ад. вільготнасць 61%

Апошнія праекты

Падручнік па пераходзе на родную мову

Далучайся!

  

Нашы партнёры

 

Сацыяльныя сеткі

 

 


Рэклама

|   Галоўная   |   Мы   |   Далучайся!   |   Twitter   |   ЖЖ   |   Vkontakte   |   Сувязь з намі   |
Copyright © Moladz.org, 2007. All Rights Reserved.
Akavita Rambler's Top100