eng  |  de  |  fr  |  ru  |  ua






Пошук:

Навігацыя

Уваход на сайт

Апытанне

Рэклама

Рассылка

Падпішыся на рассылку


Рэкамендуем

Кампутарны перакладнік


Архіў навін

Рэспэкт: 10 год часопісу CD / “Студэнцкая Думка”

10 год таму беларускі мэдыя-ляндшафт зьмяніўся назаўжды. 13 красавіка* 1999 г. Мінінфармацыі РБ зарэгістравала незалежны моладзевы часопіс CD / “Студэнцкая Думка”. Задоўга да эпохі татальнай кампутарызацыі і youtube стваральнікі адзінага ў краіне выданьня з канцэпцыяй “шэрага глянцу” штомесяца распаўсюджвалі вірус непрыкрытага індывідуалізму і здаровай правакацыі.

Без мабіл, узброеныя стужкавымі фотаапаратамі і касэтнымі дыктафонамі, яны лезьлі ва ўсе дзіркі моладзевага андэграўнду і адкопвалі яшчэ нікому не вядомыя фэйсы, месцы і трэнды. У пошуках скандальнага і незвычайнага яны не тармазілі перад зачыненымі дзьвярыма рэктаратаў і паталягічнай млявасьцю. Іх цікавіла ўсё, што выбівалася за межы набіўшага аскоміну “нармальнага”. Фрыкі і маргіналы былі іх галоўнымі героямі. Тыя, хто, як і часопіс, не баяўся быць непадобным да іншых.

Калі не хапала існуючых словаў для вызначэньня сучасных фэномэнаў, яны прыдумлялі новыя. Няважна, што часам словатворы кшталту “цішотка” былі малазразумелымі, затое CD, па вызначэньні аднаго з крытыкаў, “пісала такой sexy беларускай мовай, што на ёй адразу хацелася пачаць размаўляць”.

Яны насьлядзілі ў гісторыі так, што і цяпер, праз чатыры гады пасьля таямнічай канфіскацыі апошняга друкаванага нумару CD (беларускія “штазі” даводзілі, што мэгэзін быў надрукаваны “атручанай фарбай”), пра яго кажуць як пра жывы.

У знак павагі і дзеля аднаўленьня гістарычнай справядлівасьці, мультымэдыя часопіс “34” сабраў найбольш поўны pdf-архіў часопісу CD / “Студэнцкая Думка”. Архіў будзе папаўняцца. Гартай, чытай ды настальгіруй на http://www.34mag.net/cdmagazine/

 

 

 

 

 

 

 

карцінка

карцінка другая не да канца грузіцца

Даслаць камэнтар

  • Адреса страниц и электронной почты автоматически преобразуются в ссылки.
  • Допускаются только следующие теги HTML: <a> <em> <strong> <cite> <code> <ul> <ol> <li> <dl> <dt> <dd>
  • Строки и параграфы переносятся автоматически.
  • Search Engines will index and follow ONLY links to allowed domains.

Подробнее о форматировании

Captcha Image: you will need to recognize the text in it.
Введите код подтверждения с картинки

Бягучае надвор'е
night-few
Надвор`е ў Мінску
6 °C Малаважная хмарнасць, вецер Бязветранасць, ад. вільготнасць 100%
day-clear
Надвор`е ў Брэсце
17 °C Ясна, вецер Усходні, 14.4 км/г, парывы да 25.2 км/г, ад. вільготнасць 52%
night-clear
Надвор`е ў Гомелi
9 °C Ясна, вецер Поўнача-усходні, 7.2 км/г, ад. вільготнасць 81%
day-broken
Надвор`е ў Гродна
15 °C Ірваныя аблокі, вецер Паўднёваўсходні, 14.4 км/г, ад. вільготнасць 63%
day-scattered
Надвор`е ў Віцебску
13 °C Безуважлівыя аблокі, вецер Поўнача-усходні, 7.2 км/г, ад. вільготнасць 62%
day-clear
Надвор`е ў Магiлёве
14 °C Ясна, вецер Усходні, 10.8 км/г, ад. вільготнасць 51%

Апошнія праекты

Падручнік па пераходзе на родную мову

Далучайся!

  

Нашы партнёры

 

Сацыяльныя сеткі

 

 


Рэклама

|   Галоўная   |   Мы   |   Далучайся!   |   Twitter   |   ЖЖ   |   Vkontakte   |   Сувязь з намі   |
Copyright © Moladz.org, 2007. All Rights Reserved.
Akavita Rambler's Top100