Сакратарыят «Таварыства беларускай мовы імя Франішка Скарыны» 18 сакавіка абвясьціў набор вучняў 7—9 клясаў Менска й Менскага раёну на бясплатныя курсы беларускай мовы, гісторыі й літаратуры.
Дзейнасьць курсаў, на якіх будуць выкладаць вядомыя беларускія навукоўцы, пісьменнікі і грамадзкія дзеячы, прадугледжана аб'яднаць з экскурсыямі па Беларусі і іншых краінах. Падчас навучаньня ўдзельнікі курсаў змогуць атрымаць дапамогу ў падрыхтоўцы да тэстаў за курс базавай і сярэдняй школы.
Арганізацыйны збор вучняў адбудзецца 15 красавіка ў 18.00 у сталічнай сядзібе ТБМ (Менск, вул. Румянцава, 13. Тэлефон: 284 85 11).//










frank
l l l l l l l l l l l l l l l l l l l l l l l l l l l l l
Даслаць камэнтар