Наш інтэлектуальны марафон уключае тры дыстанцыі:
- пачатковая: Інтэрнэт-віктарына "Эрудыт" (заданні віктарыны будуць даступныя 20 сакавіка, днём з 15:00 да 16:00 і вечарам з 20:00 да 21:00)
- кароткая: Інтэрнэт-алімпіяда "Знаўца" (заданні алімпіяды будуць даступныя з 22 па 23 сакавіка)
- доўгая: Інтэрнэт-конкурс на найлепшае эсэ "Мысляр" (тэмы эсэ будуць даступныя з 26 па 31 сакавіка)
Апісанне:
- Пасля фінішу на кожнай дыстанцыі ўдзельніку-марафонцу налічаецца вызначаная колькасць балаў.
- Пераможа той, хто набярэ найбольшую колькасць балаў.
- Прыняць удзел і перамагчы можна, стартуючы з любой дыстанцыі.
Падвядзенне вынікаў і ўзнагароджанне пераможцаў:
- Прамежкавыя вынікі па кожным з этапаў падводзяцца і публікуюцца ў .
- Канчатковыя вынікі "Інтэлектуальнага марафону" будуць падведзеныя да 5 красавіка.
- Вынікі конкурсу будуць улічаныя пры паступленні ў ЕГУ на праграмы “” i “”.
- Галоўны прыз (6-ці лідэрам) - удзел у міжнароднай студэнцкай канферэнцыі ў Вільнюсе!
Патрабаванні да ўдзельнікаў:
Навучэнцы 10-11/ старэйшых класаў адукацыйных устаноў.
Рэгістрацыя:
Рэгістрацыя ўдзельнікаў "Інтэлектуальнага марафону" вядзецца праз электронную пошту. Удзельнікі павінны даслаць запоўненую на наступны адрас: marathon@ehu.lt. Пасля пацверджання ўдзелу Вам будуць разасланыя далейшыя інструкцыі па рэгістрацыі, арыентаванні і выкананні конкурсных заданняў у сістэме дыстанцыйнага навучання Moodle.
Форма рэгістрацыйнай заяўкі::
- П.І.І. удзельніка:
- Установа адукацыі, клас:
- Дасягненні і/або матывацыя:
- Кантактны тэлефон:
- Адрас электроннай пошты:
Канцэпцыя конкурсу "Інтэлектуальны марафон-2009"
Чаму менавіта "інтэлектуальны марафон"? Не проста забег і не проста спаборніцтва, - мы ўсе ведаем легенду пра бегуна, дзякуючы якому невялікае паселішча набыла сусветную славу на стагоддзі. Падумайце - чаму яго дагэтуль памятаюць? Няўжо ад гэтага ўчынку залежала перамога яго суайчыннікаў? Зусім не - яны перамаглі і без гэтага. Ці варта было так напружваць свае сілы?… Аднак не, нездарма памяць пра марафон жывая дагэтуль - сам па сабе ён з'яўляецца сведчаннем той сілы, якой валодае чалавек, ахоплены пераўзыходзячым яго памкненнем. Памкненне заўсёды залішняе ў параўнанні з простай ашчаднасцю - таму яны часта не ў ладах: здавалася б, ну што б здарылася, калі б гэты воін пашкадаваў сябе і паведаміў такую важную навіну на некалькі гадзінаў пазней? Але ў тым і справа, што захапленне, якое напаўняла душу воіна, сілкавала памкненне запаліць такое самае полымя ў сэрцах суайчыннікаў - так што адзіная перамога, якую атрымаў наш герой, з'яўлялася перамогай над сабой, перамогай над расхалоджваючым "Нічога Асаблівага" і "Няма Чаму Тут Дзівіцца".
Наш інтэлектуальны марафон пазычыў нешта з гэтых гераічных часоў - і не толькі "даўжыню дыстанцыі". Па-першае, гэта будзе не толькі віктарына, дзе Вы зможаце паказаць узровень Вашай эрудыцыі, які, зусім у гэтым не сумняемся, вельмі высокі. Быць эрудыяваным таксама вельмі важна, але пры гэтым не меней (а быць можа нават больш) важна ўмець пераадольваць цяжкасці - таму на працягу нашага марафона Вы павінны будзеце працаваць над сабой, ніколі не спыняючыся на дасягнутым. Па-другое, гэта запатрабуе ад вас цалкам новых уменняў і навыкаў - бо наш марафон інтэлектуальны, а гэта значыць, Вам давядзецца навучыцца засяроджанасці і ўвазе - першым умовам нараджэння глыбокай думкі. Але самыя галоўныя якасці, якімі павінен валодаць удзельнік інтэлектуальнага марафону - гэта здольнасць бачыць істотнае ў тым, што большасці здаецца цалкам няважным, уменне дзівіцца таму, што ў шматлікіх не выклікае ніякай цікавасці, імкненне адчыняць іншым істотнае і дзіўнае ў простым і відавочным. Наш інтэлектуальны марафон задуманы не толькі для таго, каб даць Вам магчымасць праверыць Вашы здольнасці, але і для таго, каб Вы пачалі вучыцца гэтым важным рэчам. Так што будзьце адважнымі, настойлівымі, крэатыўнымі - і фартуна будзе да Вас добразычлівая!

Пра Марафон
Паводле легенды, грэцкі воін па імені Фідзіпід у 490 годзе да нашай эры пасля бітвы пры Марафоне (бітва паміж войскамі Афін і войскам персідскага цара Дарыя, што адбылася 12 верасня 490 г. да н.э. недалёка ад грэцкага паселішча Марафон) прабег не спыняючыся ад Марафона да Афін (34.5 км !), каб абвясціць аб перамозе грэкаў. Дабегшы да Афін без прыпынкаў, ён паспеў крыкнуць: "Радуйцеся, афіняне, мы перамаглі!" - і памёр. З першых Алімпійскіх гульняў 1896 года марафон з'яўляецца заключнай падзеяй праграмы па лёгкай атлетыцы з фінішам на галоўным Алімпійскім стадыёне, часта за некалькі гадзін да Закрыцця або нават як частка праграмы Закрыцця. Гэтая традыцыя была дадаткова ўзмоцненая ў 2004 годзе, калі марафон ад Марафона да Афін завяршаўся на стадыёне Panathinaiko, дзе фінішаваў самы першы алімпійскі марафон у 1896 годзе.










frank
l l l l l l l l l l l l l l l l l l l l l l l l l l l l l
Gaia Gold
The network layer - it will have to rely above, so no need to trouble with the sockets. Use the top layer for your platform, even a library full client-server. The graphics library - Do not write your scene graph, wretch! Neither the routines to load resources (images, 3D models). From the little I know of DirectX is probably used directly, but for OpenGl, find yourself a good graphics engine. ADH uses OpenSceneGraph, but there are tons in all languages.
Даслаць камэнтар