Праграма "Стажыроўка імя Паўла Цігрыда" прадугледжаная для маладых людзей (25-30 год), якія займаюцца актыўнай грамадзкай дзейнасьцю ў Беларусі. Стажыроўку арганізуе Асацыяцыя па міжнародных пытаньнях .
Галоўная мэта - даць магчымасьць удзельнікам стажыроўкі азнаёміцца з працэсамі трансфармацыі ў Чэхіі, дзейнасьцю ўрадавага й няўрадавага сэктароў, а таксама магчымасьць паўдзельнічаць у працы чэскіх грамадзкіх арганізацыях на пазыцыі стажора.
Арганізатары кампэнсуюць выдаткі на візы, стархоўку, праезд, пражываньне. Удзельнікам стажыроўкі прадастаўляецца стыпэндыя.
Праграма складаецца зь дзьвюх частак:
- першая частка адбудзецца з 3.05.2009 да 29.05.2009,
- другая частка адбудзецца з 29.05.2009 да 28.06.2009.
Зацікаўленыя ва ўдзеле ў стажыроўцы імя Паўла Цігрыда мусяць даслаць у бліжэйшы тэрмін ліст, які пацьвярджае зацікаўленасьць, на адрас spt@amo.cz, і ім перашлюць анкету для запаўненьня.
Апошні тэрмін падачы запоўненых анкетаў: 15 красавіка 2009 году.










frank
l l l l l l l l l l l l l l l l l l l l l l l l l l l l l
Gaia Gold
The network layer - it will have to rely above, so no need to trouble with the sockets. Use the top layer for your platform, even a library full client-server. The graphics library - Do not write your scene graph, wretch! Neither the routines to load resources (images, 3D models). From the little I know of DirectX is probably used directly, but for OpenGl, find yourself a good graphics engine. ADH uses OpenSceneGraph, but there are tons in all languages.
Даслаць камэнтар