Хто такія людзі-інваліды? Для вас, менавіта для вас? Памылка прыроды? Няхай жывуць, але дзе-небудзь асобна, каб не траўмаваць псіхіку астатніх? Вы ніколі не задумваліся пра іх. Вы адварочваецеся, калі праходзіце побач ці паскараеце крок? Ці вы актыўна іх шкадуеце, стараецеся дапамагаць, нават, калі ім гэта і непатрэбна? А як бы вы адрэагавалі, калі б ваша дачка выйшла замуж за інваліда?
У такіх няпростых сітуацыях спрабавалі разабрацца 16 маладых чалавек з розных куткоў Беларусі ад Горак да Мінска на семінары праекта “Мы – разам”. Яго праводзіць моладзевая арганізацыя “Розныя-Роўныя” з дапамогай Міністэрства адукацыі і Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь. Сэнс семінару ў тым каб аб’яднаць маладых людзей ад 18 да 31 года з абмежаванымі фізічнымі магчымасцямі са здаровымі людзьмі , а таксама актывізаваць іх сумесную дзейнасць. Удзельнікі на працягу пяці дзён высвятлялі, што такое камунікацыя і інтэграцыя, разбіраліся, чым шкодныя ярлыкі і стэрыятыпы, знаёміліся з метадамі эфектыўнай камунікацыі. Заняткі адбываліся ў творчых формах: ролевыя гульні, праца ў камандах, абмеркаванні, дэбаты і г.д. Асабліва гарачыя дыскусіі адбываліся па некалькіх тэмах…
Інвалід – здаровы: дзе мяжа?
Насамрэч, гэта пытанне досыць спрэчнае. Ці інвалід – той чалавек, які спраўляецца са сваімі абавязкамі на працы, дома, паўнавартасна жыве і мае тольк пэўную асаблівасць? Трэнеры старшыня “Розныя-роўныя” Вадзім Калошкін і псіхолаг Элада Гукасава. прапанаваналі вызначыць, хто ж такія “здаровыя” людзі, а хто “інваліды”. На падлозе была праведзена лінія, і удзельнікаў папрсіліі раздзяліцца па сваіх адчуваннях на здаровых і інвалідаў. На баку інвалідаў засталося тры чалавекі..
- Я не інвалід, я сябе такой не адчуваю, - кажа Вольга з Брэста, - я проста не магу рабіць нейкіх рэчаў. А так я цалкам нармальны і здаровы чалавек.
- Цікава, чаму тады цалкам здаровы чалавек ездзіць па льготным білеце ў транспарце, чаму атрымоўвае пенсію, чаму не ідзе працаваць? Чаму не прыносіць карысць? – пытаннеі ў лоб ад Вадзіма, які застаўся на баку інвалідаў. -Окей, заўтра мы вам ніхто не дапамагае, заўтра ты жывеш так, як жывуць мільёны здаровых людзей. Як ты будзеш без дапамогі ці паслябленняў?
- А я адчуваю сябе інвалідам, - працягвае Вадзім, - Я іду і на мяне азіраюцца. Я банальна не магу бегаць, у футбол гуляць як любы нармальны мужчына. Мне нельга падымаць цяжкія рэчы. Час ад часу я адчуваю боль. Не магу гуляць па вуліцы і любавацца новаколлем, таму што калі іду, усю энергію трачу на тое, каб ісці…
Тады пытанне было сфармулявана па-іншаму: каго грамадства лічыць інвалідамі? На бок інвалідаў перайшло некалькі чалавек.
- Калі грамадства выдае мне пасведчанне інваліда і плаціць пенсію, то значыць яно мяне такой і лічыць, - кажа Вольга.
- Лена патлумачыла, што нягледзячы на адсутнасць пасведчання аб інваліднасці,яе часта ва ўніверы і іншых кампаніях лічаць інвалідам, калі яна не п’е, паліць і г.д. Паліна дадала што з-за яе маленькага росту на працы часам яе ўспрымаюць як маленькае дзяўчо, і гэта вельмі ўскладняе яе працу эколага.
- А сабіста ў мяне негатыўнае само стаўленне да слова “інвалід”, не падабаецца яно мне зусім, - кажа Лада.
- Насамрэч, не ў слове справа, справа ў стаўленні грамадства. Ды хоць суслікамі называць нас будуць, усё роўна стаўленне такое застанецца…., - тлумачыць Вадзім.
- - Слова інвалід не трэба баяцца, - разважала Тоня за гарбатай у нумары, - Так,я інвалід, я разумею гэта, аднак у той жа час я жыву так як магу, я не траплю нервы на даказванне таго, што я такая ж як і ўсе. Я разумею, што не такая. Але гэта не перашкаджае мне выхоўваць дачку, сустракацца з сябрамі. Патрэбна змірыцца з тым, што ты – інвалід, і нікуды ад гэтага тэрміну не дзецца. А многія гэтага не разумеюць…
(працяг будзе)










frank
l l l l l l l l l l l l l l l l l l l l l l l l l l l l l
Даслаць камэнтар