Кожны дзень у сьвеце дасылаецца 31 мільярд электронных лістоў. Кожны дзень у сьвеце застаюцца галоднымі каля 800 мільёнаў чалавек. Кожны дзень у сьвеце колькасьць абанэнтаў мабільнай сувязі павялічваецца на адзін мільён. Кожную хвіліну ў сьвеце нараджаюцца новыя песьні. Кожны дзень у сьвеце выходзяць сотні музычных альбомаў...
Рэлізы беларускамоўных рэп-выканаўцаў - сапраўдны эксклюзыў у музыцы сьвету й Беларусі.
Vinsent прадстаўляе свой дэбютны альбом "Пачатак". Гэты падарунак мэляманам уключае ў сябе 15 трэкаў. Любоўная й грамадзянская лірыка, сюррэалізм, сацыяльная пародыя - такой ёсьць тэматыка песень альбому. Усе вершы да песень напісаў Vinsent. Над музычным бокам альбому працаваў шэраг таленавітых бітмэйкераў: Explosive Beats, BeatCheat, Xenothermal, Max Korzh, DJ Dudar. У альбоме прыняла ўдзел спявачка й VJ Першага музычнага каналу Воля Палюшык. Яна аздобіла некалькі песень пранікнёным жаночым вакалам.
Напярэдадні выхаду альбому "Пачатак" быў прадстаўлены сынгл "Адыходзяць караблі". Песьня перамагла ў сеціўным гіт-парадзе "Тузін гітоў". Неўзабаве пачнуцца здымкі кліпу ў падтрымку рэлізу.
Vinsent: "Гэта мая дэбютная праца. Было цікава запісваць альбом, працаваць з бітмэйкерамі. Напрыклад, Xenothermal зараз жыве ў Канадзе, зь ім сувязь падтрымоўвалі праз Сеціва. Слухайце вершы, у іх ёсьць сэнс. Мяркую, што мой слухач - разьвітая, творчая асоба."
Набыць альбом можна:
- ў музычных крамах і ў незалежных распаўсюднікаў;
- праз кур’ера ў Менску (тэл. 8029-8719042)
-праз інтэрнэт-краму www.knihi.net (дастаўка па ўсім сьвеце й Беларусі)
Афіцыйны сайт выканаўцы
Трэкліст:
1. Intro
2. Vinsent рэпрэзэнт
3.
4. Працягваю жыць
5. Скіт (Выжывае...)
6. Выжывае...
7. Лютаўскія дажджы
8. Скіт (Валадар волі)
9. Валадар волі
10. Бог. Радзіма. Воля
11. Наша слова ў небясьпецы
12. Скіт (Ты на небе)
13. Ты на небе
14. Сапраўдныя людзі
15. Восеньскі вальс










frank
l l l l l l l l l l l l l l l l l l l l l l l l l l l l l
Vinsent прадстаўляе свой дэбютны альб
Цікава даведацца а гэты Dj Dudar ён адкуль ?
Даслаць камэнтар