У сьвет выйшла новай кінастужка вельмі праўдзівага расейскага рэжысэра Андрэя Балабанава. Гэты творца ўмее стварыць жах перад вачыма гледача, умее зьдзівіць, выклікаць пытаньні, а яго фільмы надоўга застаюцца ў памяці людзей.
Напрыклад, кінастужку “Груз 200”абмяркоўваюць і да гэтага часу. Што да мяне, тогэтая карціна перавярнула маю сьвядомасьць. Балабанаў – той рэжысэр, ад якога ня ведаеш, чаго чакаць. На экране можа спакойна разгортвацца дзеяньне і нічога ня будзе гаварыць пра тое, што наперадзе будуць сцэны, якія проста шакіруюць гледача.
Фільм “Морфій” зьняты па сцэнары Сяргея Бадрова-малодшага. Ужо адно гэта выклікае ў аматараў рэалістычнага расейскага кіно цікавасьць. Стужка пабудавана па матывах апавяданьняў клясыка Міхаіла Булгакава (“Нататкі маладога доктара”).
Дзеяньне адбываецца ў вёсцы ля павятовага горада N. Туды прыязджае малады доктар Палякоў, якога так доўга чакалі, бо папярэдні – Леапольд Леапольдавіч – проста зьбег (па паходжаньні ён быў габрэям, таму баяўся расправы – падзеі адбываюцца ў 1917 годзе – час смуты, рэвалюцыі, надзеяў і згубы).
Зімой пачынаюцца будні новага доктара. Кожны дзень шмат пацыентаў на прыёме: кансультацыі, аперацыі, размовы і барацьба з павятухамі. Усе дзеньні вельмі рэалістычныя, што характэрна для Балабанава. Калі нараджаецца дзіцёнак, то гэта насамрэч маленькае 2-3кілаграмовае стварэньне, падобнае на сапраўднага дзіцёнка ( у йншых фільмах нараджаюць звычайна адразу трохмесячных дзяцей!) Калі ў хворага прыступ эпілепсіі, то паказаны яго сутаргі, боль так, што верыш у сапраўднасьць міма волі.
Сам доктар мае залежнасьць ад морфію. Ён перыядычна ўводзіць сабе дозы. А таксама просіць рабіць гэта мясцовую медсястру Ганну. Яна і сама спрабуе наркотык, каб зразумець, чаму людзям так падабаецца гэта. Яны абяцаюць зьменьшваць дозу, вераць, што гэта часовая залежнасьць, але бяз морфію ня можа ўжо ні ён, ні яна.
Жахі рэалізму скрашвае разьбіўка фільма на падтэмы (“Першы ўкол”, “Зіма”, “Ампутацыя” і г.д.): гледачу даецца магчымасьць адпачыць і перавесьці дух. А таксама ствараецца ўраджаньне экранізацыі маленечкіх апавяданьняў. Стужка суправаджаецца спакойнай музыкай, якая таксама разбаўляе падзеі.
Карціна цікавая для прагляду тым гледачам, якія не губляюць прытомнасьць ад крыві, натуральна паказаных родаў, ампутацыі, наркатычнай залежнасьці, калі губляецца мяжа паміж істотным: доза морфію становіцца больш важнай за жыцьцё чалавека.//Адар’я Гуштын










frank
l l l l l l l l l l l l l l l l l l l l l l l l l l l l l
Даслаць камэнтар