Часта ў пагоне за фінансавым дабрабытам людзі ідуць ня толькі па галовах, але і забываюць пра тое, хто яны ёсьць. У нікуды сыходзяць мары дзяцінства, спакойнае жыцьцё, нэрвы, клопат пра здароўе. Усё гэта змяняюць на высокааплатную працу, нейкі недасяжны фінансавы ідэал, становішча ў грамадстве. І толькі калі дачасная сівізна з жахлівай хуткасьцю пачынае сьнегам пакрываць валасы, а зморшчыны, як ад лёгкага пэндзля мастака, апраўляць вочы і ўпрыгожваць вечна задуменны лоб, чалавек пачынаезадумляцца: "А ці каштавала гульня сьвечак"?
У апошнія гады ў Эўропе стаў вельмі папулярным рух "дауншыфтынг" (Downshifting), гэта значыць, адмова ад матэрыяльных дасягненьняў, выгод, вяртаньне да сабе, да сваіх мараў і жаданняў. Іншымі словамі, спрашчэньне жыцьця. Галоўнае ад чаго адмаўляецца дауншыфтэр - гэта матэрыяльныя мэты: кар'ера, грошы, прадметы раскошы. Сьпіс "стратаў" вельмі моцна залежыць ад краіны і яе культурных асаблівасьцяў. У Ангельшчыне адмаўляюцца ад норкавага футра і ўступаюць у шэрагі грамадства "Грынпіс", у Расеі адмаўляюцца ад высокааплатнай працы, кар'еры, адным словам, ад таго, чаго дамагаюцца гадамі. Так, у адзін выдатны дзень чалавек кідае ўсё і адпраўляецца куды-небудзь "да бабулі ў вёску", дзе добра, спакойна, сьпяваюць салаўі, але, на жаль, няма тых выгод і камфорту. Тут чалавеку добра і спакойна, хоць і няма мільёнаў. У Беларусі жа гэты рух пакуль не набыў такой папулярнасці. Апытаныя мной людзі адклікаюцца пра дауншыфтынг зь вялікай доляю іроніі.
Любоў, 49 год, эканаміст:
“Па-мойму, для нашай краіны гэта абсалютна не актуальна. Гэта нават дурное. Чалавек, крывёй і потым дасягнулы нейкіх вяршыняў, які распачынаў кар’еру з самых нізоў самастойна, ніколі ў жыцьці не адмовіцца ад гэтага. Калі ж ўсё ж такі згадзіцца на гэта, то я б разумным яго не назваў. Каб адмовіцца ад усеагульных матэрыяльных прыярытэтаў, трэба мець альбо вялікую сілу волі, альбо думаць толькі пра сабе або, у рэшце рэшт, гэта павінна да вышэйшай ступені надакучыць. Бо ў нашыя дні чалавек жыве ня толькі для сябе, на яго плячах сям'я, дзеці, якіх трэба паставіць на ногі і даць самае лепшае. А як гэта можна зрабіць, калі жывеш на адзін мінімальны пражытковы мінімум?
Аляксандр, 25 гады, музыка і гаспадар студыі гуказапісу:
“Для мяне найлепшае - гэта воля. Воля, якую я ні на што бы не прамяняла, колькі бы сіл і часу на працу ў мяне не сыходзіла. Мне падабаецца езьдзіць на дарагой і надзейнай машыне, калі няма жаданьня гатаваць - пайсьці ў рэстаран, я люблю падарожнічаць, таму свой адпачынак я люблю правесьці сярод сонцечных пляжаў, пальмаў, а не сярод камароў і другагатунковага абслугоўваньня. Чалавек для таго і жыве, каб працаваць. А для доўгага адпачынку і спакою ёсьць пенсія, на якой без назапашаных зьберажэньняў таксама не пражывеш”.
Аркадзь, 22 гады, студэнт 4 курса Медыцынсканга унівэрсітэту:
“Я сабе такога нават уявіць не магу! І гэта пры тым, што мне асабліва няма чаго губляць, бо я яшчэ шмат не нажыў. Гэта ўсё забавы і выбрыкі багатых людзей, якім няма чым сябе заняць”.
Дзіяна, 24 гады, журналістка моладзевага часопісу:
“Я б адважылася на такое толькі дзеля эксперыменту, па заданьні рэдакцыі. І тое, мяне на шмат не хапіла б: тыдзень-два – максымум. Я ўсё ж прывыкла да камфорту. І не магу ўжо ўявіць сваё жыцьця без гарачага душу, інтэрнэту і пасядзелак зь сярамі ў піцэрыі”.
Як бачым, каб стаь прыхільнікам дауншыфтынгу, трэба альбо моцна стаміцца ад жыцьця, альбо быць невыносным аванцюрыстам і рамантыкам, які не баіцца кардынальных зьменаў у сваім жыцьці.//Адар’я Гуштын










frank
l l l l l l l l l l l l l l l l l l l l l l l l l l l l l
ну напрыклад
ну напрыклад калі табе надакучыла твая праца і ты не можэш больш яе цярпець - то даўншыфтынг добры дапаможнік, каб не сгарэць на працы ў пагоні за далярамі, якіх заўседы не хапае.....
Даслаць камэнтар