Цэнтр этнакасмалогіі “Крыўя” выдаў другі нумар альманаха “DRUVIS”, які прысьвечаны тысячагоддзю першай пісьмовай згадкі Літвы (1009 г.), а таксама дваццацігоддзю дзейнасці Цэнтра.
У гэтым нумары альманаху чытачы знойдуць грунтоўныя артыкула пра паходжаньне назвы Літва, беларуска-літоўскія паралелі ў абсягу міфалогіі і традыцыйнай культуры, тутэйшую дударскую традыцыю, міфалагічную семантыку герба “Пагоня”, узроўні ідэнтычнасці шляхты ВКЛ, гісторыю літоўскай манархіі ды шмат іншага. Бадай усе матэрыялы – унікальныя, адкрыўчыя, напісаныя адмыслоўцамі ў сваіх галінах веды. Яшчэ адна адметнасць гэтага нумару– досыць вялікая прысутнасьць літоўскіх аўтараў, якія напісалі свае тэксты спецыяльна для беларускай аўдыторыі дзеля пачтаку прыязнага, узаемакарыснага дыялёгу прадстаўнікоў нацыянальных гістрыяграфій і ўсіх тых, хто цікавіцца міфалогіяй ды мінуўшчынай нашага Краю.
Прэзентацыя другога нумару “DRUVIS”адбудзецца 24 студзеня ў Палацы Мастацтваў (вул. Казлова, 3, ст.м. “Плошча Перамогі”). Пачатак а 17 гадзіне. Уваход вольны.
Дарэчы, рэдакцыя выклала альманах у інтэрнэце. Адмыслова, каб чытачы мелі магчымасьць пагартаць яго і пазнаёміцца са зьместам.
Адрэса:
У часе прэзентацыі адбудуцца размовы з рэдакцыяй і аўтарамі альманаху, а таксама выступ гурта рытуальнага фальклору ESSA. Тут жа можна будзе і набыць другі нумар альманаху “DRUVIS”. Рэдакцыйны кошт складае 30 тысяч рублёў.//Адар’я Гуштын










frank
l l l l l l l l l l l l l l l l l l l l l l l l l l l l l
Даслаць камэнтар