Такую інфармацыю агучылі прадстаўнікі расейскага RU-Center 17 снежня падчас семінара «Распрацоўка інтэрнэт-праекту, ці як вырашыць задачы бізнэсу».
Па заяве прадстаўнікоў Ru-Center, кампанія плануе заняцца рэгістрацыяй даменных імёнаў у зоне .BY, паведамляе .
Паводле паведамлення прэс-службы RU-Center, ажыўленай дыскусіяй быў адзначаны даменны блок, у межах якога супрацоўнікі RU-CENTER распавялі аб сусветным даменным рынку, тэндэнцыях развіцця даменаў RU і SU, а таксама аб апошніх навінках - запуску TEL і кірылічных даменных імёнах. Вікторыя Бунчук, вядучы спецыяліст дэпартамента па сувязях з грамадскасцю RU-CENTER, агучыла рэкордныя лічбы другаснага рынка, распавяла аб поспеху рэгістрацыі кірылічных імёнаў у зоне SU.
Значная колькасць пытанняў слухачоў датычылася нацыянальнага беларускага дамена - BY. У сваіх выступах Фёдар Смірноў, намеснік дырэктара дэпартамента па сувязях з грамадскасцю RU-CENTER, спрабаваў праводзіць паралелі паміж расейскім і беларускім рынкам, спосабамі вырашэння даменных спрэчак і працэдурай рэгістрацыі. Шмат што аказалася вельмі падобным. Удзельнікаў семінара цікавіла праваўжывальная практыка ў зоне RU, кіберсквоцінг і коштавая палітыка рэгістратараў.
Таксама ў Менску прадстаўнікі RU-CENTER правялі працоўную сустрэчу з кіраўніцтвам тэхнічнага адміністратара дамена BY - кампаніяй «Адкрыты кантакт» (таксама кампанія мае статус акрэдытаванага рэгістратара). На сустрэчы прысутнічаў прадстаўнік Аператыўна-аналітычнага цэнтра пры прэзідэнце Рэспублікі Беларусь (ААЦ). Гэтая арганізацыя з'яўляецца каардынуючым органам па рэгістрацыі і дэлегаванні даменаў другога ўзроўня ў зоне BY. Па выніках сустрэчы «Адкрыты кантакт» і RU-CENTER вызначылі некалькі накірункаў супрацоўніцтва, у тым ліку, і па рэгістрацыі даменаў .BY.
Нагадаем, правам рэгістраваць дамены другога ўзроўня ў зоне .by у цяперашні момант валодаюць ТАА «Адкрыты кантакт», УП «Надзейныя праграмы», СП ТАА «Дзелавая сетка», ТАА «Экстмедыя». //charter97.org










frank
l l l l l l l l l l l l l l l l l l l l l l l l l l l l l
Даслаць камэнтар