З 17-га лістапада ў музычных крамах Беларусі можна набыць другі альбом гурта IQ48 з назвай “Героі!”. Дыск уключае 12 песень і адзін бонус-трэк. Нешта з гэтага матэрыялу мы ўжо гралі на нашых канцэртах, нешта гралі вельмі рэдка, выключна “ськлюзіўна”, нешта ўвогуле не выконвалі ніколі публічна. Ва ўсякім разе, 12-га сьнежня ў менскім клюбе Night Star на прэзэнтацыі нашых “Герояў!” вы зможаце гэтае ўсё пачуць і пабачыць “жыўцом”!
Мы спадзяемся, што канцэрт атрымаецца цікавым і насычаным. Прабачце, сябры, за магчымую саманадзейнасьць, проста мы насамрэч імкнемся да таго, каб усё атрымалася менавіта так. Па-першае мы вырашылі ня ісьці пракладзенным шляхам у выбары так званага “гурта-падтрымкі”. Так першымі на сцэну выйдуць дзяўчыны і хлопцы з калектыву “Джамбібум”, які грае нешта кшталту этна-ф’южн, музыку, скажам так, не зусім блізкую да стылістыкі IQ48. Але спадзяемся, што такая разнаплянавасьць канцэрту зробіць яго толькі больш незвычайным і запамінальным, па другое мы з “джамбікамі” даўно сябруем, а што можа быць лепей, чым сяброўская вечарына?!
Наконт сябе можам сказаць, што IQ48 ніколі і нідзе пакуль ня гралі такую насычаную і доўгую па часе праграму, чым та, якую мы зараз рыхтуем. Граць, сябры, мы будзем насамрэч доўга! Сьпяем, натуральна, як песьні з новага альбому, так і старыя “баявікі” з нашага першага дыска “Вар’яты”, нават тыя, якія ўжо ну вееельмі доўга не выконваліся! Але, сябры Зямляне, і гэтым, ўсё не абмяжуецца: шмат знакамітых і культавых асоб, сярод якіх музычная журналістка і сьпявачка — Маша Яр, лідэр гурта :B:N: — Алесь Лютыч, клясік беларускай рок-паэзіі — Міхал Анемпадыстаў, Аляксандар Кульлінковіч, Аляксандар Памідораў таксама прыйдуць да нас з Вамі у госьці, ну, і сьпяем, станчым разам, канешне. Для нас гэта вялікі гонар!
Таксама хочам адзначыць, што гэтае мерапрыемства — сапраўдны першы інтэрактыўны канцэрт гурта IQ48, бо беларускае інтэрнэт-радыё NETradio (www.netradio.by) на сваіх хвалях будзе весьці прамы эфір з клюба Night Star! Для нас, як пасланнікаў марсіянскага розуму, гэта вельмі прыемна, што і вы, Зямляне, яшчэ адным спосабам мажаце далучыцца да нашага АГУЛЬНА-ГАЛЯКТЫЧНАГА СЬВЯТА, на якім мы Вас ўсіх вельмі чакаем!!!
З любоў’ю,
вашыя IQ48
Канцэрт адбудзецца 12-га сьнежня а 18-й у клюбе Night Star (Менск, вул. Сьвярдлова, 2.).
Кошт квіткоў: папярэдні продаж 20 000 руб (танцпол), 25 000 руб (столік);
у дзень канцэрту 25 000 руб (танцпол), 30 000 руб (столік).
УВАГА!!! Колькасьць квіткоў папярэдняга продажу абмежавана! Сьпяшайцеся!
Купляйце, замаўляйце квіткі па тэл: 671 58 65, 689 40 48, 110 19 63 (Velcom), 254 49 09 (МТС)










If you are a Mac user owning
If you are a Mac user owning a iPod, this is a must-have software to simplify your digital life. It enables you to transfer music files to iPod without iTunes, and transfer songs from iPod to Mac. If you wonder how to move songs from your iPod to your Mac, or how to copy songs from iPod to Mac, this iPod Transfer to Mac is the best solution.,,,,,,,,
frank
l l l l l l l l l l l l l l l l l l l l l l l l l l l l l
aaa
,,
Даслаць камэнтар